«Нават набыць каляровую паперу, кардон ці фарбы, на якіх так і напісана „фарбы“, — гэта цэлае дасягненьне. У мяне вось ёсьць шафа, дзе заўсёды запас канцпрыладаў „беларускамоўных“, бо яны то ёсьць, то няма. Я іх заўсёды купляю з запасам, каб пасьля падзяліцца з аднаклясьнікамі ці з тымі, хто не знайшоў».
Крысьціна Вітушка
Нашы сёньняшнія госьці — менская сям’я Вітушак. Крысьціна кіруе аддзелам у адным з прыватных беларускіх банкаў. Андрэй — дзіцячы доктар. Мірон вучыцца ў другой клясе менскай беларускамоўнай гімназіі. Мы разважаем, як зрабіць так, каб усе людзі ў Беларусі загаварылі па-беларуску.
Крысьціна Вітушка: «Гадаваньне беларускага дзіцяці патрабуе такога асэнсаванага падыходу. Не атрымліваецца гэта рабіць „на аўтамаце“, як трава само ня вырасьце. І калі дазваляць сабе расслабляцца, то атрымаецца „беларуская мова як ангельская“. Да ангельскай падыходзяць вельмі сур’ёзна — зь першай клясы займаюцца ў дадатковых школах, і кніжкі купляюць, і фільмы глядзяць, і мульцікі. А беларуская, лічыцца, сама па сабе, „з паветра“ зьявіцца. А тых вёсак і таго асяродзьдзя, куды б дзеці рэгулярна прыяжджалі і здабывалі сабе мову самі, ужо не засталося».
Радыё Свабода: «А чаму так важна, каб слова «фарбы» было напісана менавіта «фарбы», а ня «краски» ці «colors»?
Мірон Вітушка: «Таму што я беларускае дзіця, у мяне ўсё павінна быць напісана па-беларуску».
Радыё Свабода: «А лёгка знайсьці фарбы, на якіх напісана «фарбы»?
Мірон Вітушка: «Я думаю, што цяжэй, чым тыя, дзе напісана па-руску. Не нашмат цяжэй, але ўсё ж на нейкую ступень цяжэй».
Крысьціна: «Калі мы не знаходзілі, то проста зьверху налеплівалі беларускую назву».
Крысьціна, Андрэй і Мірон Вітушкі маглі б быць звычайнай эўрапейскай сям’ёй. Са сваімі радасьцямі і клопатамі — крэдытам на кватэру, пошукамі лепшага дзіцячага садку і школы, пісаньнем па начах кандыдацкай дысэртацыі і сямейнымі вандроўкамі на аўтамабілі.
Крысьціна: «Палякі ў Польшчы, французы ў Францыі — калі яны проста ідуць і набываюць, то дзесьці не надаюць значэньня самому гэтаму працэсу. Я б не сказала, што для нас гэта заўсёды змаганьне і пакуты. Наша мэта — забясьпечыць дзіцяці шчасьлівае дзяцінства. Калі мама будзе пры гэтым у пакутах лётаць і шукаць альбомы, дзяцінства наўрад ці будзе шчасьлівае».
Радыё Свабода: «Мірон, а як выхоўваць дзяцей, каб яны былі шчасьлівыя?»
Мірон: «Нельга такога дапусьціць, каб яны адчувалі сябе недарэкамі і такімі „адкідамі“, нецікавымі. Нельга такога дапусьціць, а то яны могуць расстроіцца вельмі і нешчасьлівае дзяцінства будзе. Карацей, жыцьцё не складзецца. Я, канечне, адчуваю, што я незвычайны. Я адчуваю, што я „не рэзэрв“! Не адчуваю сябе „адкідам“. Наадварот, я сябе адчуваю вельмі цікавым».
Бацькі Вітушкі перакладалі Мірону першыя кніжкі, выдавалі дзіцячыя календары, малявалі плякат — рабілі ўсё тое, чаго не хапала ім для выхаваньня беларускамоўнага дзіцяці. Бібліятэку беларускай дзіцячай літаратуры Крысьціна стала зьбіраць для сына яшчэ гадоў за сем да яго зьяўленьня на сьвет. Пасьля прыйшоў час ісьці ў садок, а пазьней і ў школу.
Крысьціна: «І нам падавалася, што трэба даведацца нумар гэтага садку ці школы — і мы проста туды пойдзем. Не ўяўлялася, што мы будзем ствараць усё самі. Прычым умовы ўжо зьмяніліся і людзі зьмяніліся — проста па кватэрах ня пойдзеш. Затое зьявіўся Інтэрнэт — і гэта ўжо іншыя перавагі.
Трэба было ўсё ствараць наноў. Нават прыйшоўшы ў тую самую ўстанову, якую ўжо да нас стваралі, і ня раз, і сустрэўшы там тых жа самых пэдагогаў, якія казалі: „О! Беларуская мова! Дэжа-вю!“ Даводзілася „з нуля“ — і кніжкі туды несьці, і праграмы перакладаць, і мову выпраўляць, і кантраляваць штодня: прыходзіць зьнянацку і ролі дзяліць. Хтосьці быў ветлівы, а хтосьці ня надта. І яму даводзілася быць чалавекам, які наўпрост казаў, што ёсьць парушэньне статуту, моўнага рэжыму і гэтак далей».
Радыё Свабода: «Мірон, калі ў тваёй мамы ёсьць час казкі перакладаць?»
Мірон: «Калі ў яе адпачынак і я на гуртках, тады ў яе, напэўна, ёсьць час. Мам, у цябе ёсьць час?»
Крысьціна: «Уначы яшчэ».
Мірон: «Ну так, мама да трэцяй гадзіны ночы сядзіць за кампутарам і перакладае вершыкі».
Радыё Свабода: «А навошта яна гэта робіць?»
Мірон: «Каб усе людзі размаўлялі па-беларуску, а не па-руску. Ну, і каб выправіць той вялікі сьлед, які пакінулі расейцы ў Беларусі, калі хацелі, каб усе беларусы размаўлялі па-расейску».
Крысьціна: «Ёсьць стары стэрэатып, які ў Менску ўжо практычна сышоў і хіба застаўся ў нейкай маргінальнай часткі насельніцтва, пра тое, што беларускасьць — гэта калгаснае. Але тым ня менш ёсьць — у пясочніцах сустракаецца. Хацелася, каб беларускамоўныя дзеці былі на галаву вышэйшыя — ведалі, маглі, умелі. Адпаведна, дзеля гэтага трэба займацца дзіцём — укладаць у яго з самага раньняга ўзросту як мага больш. Тым больш што гэта ўдзячныя ўкладаньні, і дзецям гэта цікава».
Вітушкі кажуць, што цудоўна разумеюць, як іхні прыклад натхняе тых, хто не гатовы «прабіваць ілбом сьцены». Ужо мала проста надпісаць па-беларуску альбом для маляваньня свайму ўласнаму дзіцяці. Трэба выдаць такі альбом, хай і малым накладам, каб яго маглі мець іншыя сем’і.
Крысьціна: «Калі для кагосьці важны капітал грашовы, то для нас вельмі вялікае значэньне мае капітал сацыяльны. Таму што калі б мы былі адзіная сям’я ў запаведніку, можна было б распавядаць пра гэта байкі і зьдзіўляцца. Але насамрэч галоўнае, што мы зрабілі, — гэта знайшлі вельмі шмат сяброў, якія падзяляюць нашыя каштоўнасьці».
Так утварылася цэлая супольнасьць бацькоў, якія гадуюць сваіх дзяцей па-беларуску.
Крысьціна: «Мы нават абменьваліся інфармацыяй, якая макарона прадаецца зь перакладам на беларускую мову, ці пральныя парашкі. Мы так выказвалі салідарнасьць з вытворцамі, якім мы як пакупнікі не абыякавыя, якія паклапаціліся і пераклалі дзеля нас».
Бацькі, што гуртуюцца вакол сайта dzietki.org, працуюць больш эфэктыўна, чым дзяржаўныя структуры. Яны выдаюць часопісы, перакладаюць кнігі, ствараюць групы ў садках і клясы ў школах, ладзяць гурткі і сьвяты.
Крысьціна: «Напэўна, самы галоўны здабытак — гэта сайт dzietki.org. Вось Мірону — сем гадоў, значыць, сайту недзе шэсьць з хвосьцікам. Штодня каля 700–800 наведвальнікаў на сайце ёсьць. Нашы тэксты, напрыклад казкі, што я перакладала, выкарыстоўваюць для сваіх праграм радыёстанцыі. Нашы падборкі твораў ці сцэнары выкарыстоўваюць настаўнікі».
Калі Мірон пайшоў у другую клясу, выявілася, што для другаклясьнікаў няма дзёньнікаў па-беларуску. Тады бацькі самі завярсталі такі дзёньнік і надрукавалі яго для ўсіх аднаклясьнікаў.
Крысьціна: «У гэтым годзе я зразумела, наколькі ў „свабоднае плаваньне“ выйшаў сайт, калі зрабіла на ім дзесьці эмацыйную заўвагу пра тое, што нашы дзеці не паўдзельнічалі ў конкурсе па беларускай літаратуры — „як жа ж так, беларуская гімназія, мусілі паўдзельнічаць“. А сталася, што ў той жа дзень гэта прачытала дырэктарка нашай гімназіі і вельмі пакрыўдзілася. А былі аб’ектыўныя прычыны таму, што нашы дзеці не паўдзельнічалі, бо яны ўдзельнічалі ў нейкім іншым конкурсе.
Калі мы змагаліся супраць абавязковай падпіскі на пэрыёдыку ў школах, таксама тэлефанавалі нам са сродкаў масавай інфармацыі, згаданых на форуме, прапаноўвалі зайсьці, усё абмеркаваць, сябраваць».
Радыё Свабода: «Мірон, скажы, калі ласка, як твае бацькі ўсё пасьпяваюць?»
Мірон: «Таму што такі графік працы. Можна ўсё пасьпець».
Андрэй: «Тут яшчэ вельмі моцна дапамагае тое, што Мірон вельмі самастойны. Адваротным бокам такога рэжыму працы ёсьць тое, што яму даводзіцца дастатковы час быць дома самому і самастойна рабіць урокі, самастойна плянаваць свой час. Напрыклад, трэба зрабіць урокі да таго, як ты паедзеш на трэніроўку».
Крысьціна: «Я маю ненармаваны рабочы дзень. І паколькі я начальнік, то адпрошвацца мне няма ў каго. І калі ёсьць праца, то я працую і да дзявятай вечара. Праца мая таксама зьвязаная з камандзіроўкамі. Мяне можа ня быць тыдзень, тады хлопцы неяк самі спраўляюцца. Затое і праца мне падабаецца».
Андрэй: «З раніцы мы зьбіраемся, адвозім маму на працу, а Мірона ў гімназію. Потым я ежджу кансультую дзетак. Потым да дзяжурства я забіраю Мірона, еду працаваць, і калі дзяжурствы, то працую да раніцы наступнага дня.
А Мірон у панядзелак ходзіць у Палац моладзі на ангельскую мову. У сераду ўвечары ў яго трэніроўка па ўсходніх адзінаборствах. У пятніцу ангельская мова другі раз. І ў суботу і нядзелю ён паўдня праводзіць у Палацы моладзі, там у яго два гурткі — па радыёэлектроніцы і па архітэктурным канструяваньні. Плюс у суботу па абедзе ў яго яшчэ адна трэніроўка па ўсходніх адзінаборствах».
Крысьціна: «Ёсьць яшчэ ў гімназіі дадатковыя заняткі польскай мовай. А тата наш, апроч таго што лечыць дзетак у шпіталі, лечыць дзетак на выезьдзе дома, піша яшчэ кандыдацкую дысэртацыю. Часам удзельнічае ў вэбінарах і размаўляе па-ангельску праз скайп са сваімі калегамі пра праблемы дзіцячай рэаніматалёгіі. Гэта калі мы сьпім, і Мірон, напэўна, фіксуе гэта сабе ў сьне.
Цяжка знайсьці час таму чалавеку, які нічога ня робіць. А калі такіх справаў шмат, калі іх добра арганізаваць і мэтадычна гэта ўсё рабіць, то ўсё пад’ёмна. Час знаходзіцца».
Радыё Свабода: «Мірон, што трэба зрабіць, каб усе людзі ў Беларусі загаварылі па-беларуску?»
Мірон: «Трэба проста, каб у іх была мэта размаўляць па-беларуску. І трэба іх проста зацікавіць беларускай мовай, каб яны адразу пачалі размаўляць па-беларуску. Прычым зрабіць гэта так, каб ім адразу стала цікава. А ня так, што „давайце размаўляць па-беларуску, а ня тое мы да вас прыйдзем і адбярэм у вас кватэру!“ Не, так рабіць нельга».
Радыё Свабода: «А як іх зацікавіць, ты ведаеш? Што ў беларускай мове цікавага?»
Мірон: «Я ня ведаю, гэта мама ў нас спэцыяліст па такіх рэчах».
Крысьціна Вітушка
Нашы сёньняшнія госьці — менская сям’я Вітушак. Крысьціна кіруе аддзелам у адным з прыватных беларускіх банкаў. Андрэй — дзіцячы доктар. Мірон вучыцца ў другой клясе менскай беларускамоўнай гімназіі. Мы разважаем, як зрабіць так, каб усе людзі ў Беларусі загаварылі па-беларуску.
Крысьціна Вітушка: «Гадаваньне беларускага дзіцяці патрабуе такога асэнсаванага падыходу. Не атрымліваецца гэта рабіць „на аўтамаце“, як трава само ня вырасьце. І калі дазваляць сабе расслабляцца, то атрымаецца „беларуская мова як ангельская“. Да ангельскай падыходзяць вельмі сур’ёзна — зь першай клясы займаюцца ў дадатковых школах, і кніжкі купляюць, і фільмы глядзяць, і мульцікі. А беларуская, лічыцца, сама па сабе, „з паветра“ зьявіцца. А тых вёсак і таго асяродзьдзя, куды б дзеці рэгулярна прыяжджалі і здабывалі сабе мову самі, ужо не засталося».
Радыё Свабода: «А чаму так важна, каб слова «фарбы» было напісана менавіта «фарбы», а ня «краски» ці «colors»?
Мірон Вітушка: «Таму што я беларускае дзіця, у мяне ўсё павінна быць напісана па-беларуску».
Радыё Свабода: «А лёгка знайсьці фарбы, на якіх напісана «фарбы»?
Мірон Вітушка: «Я думаю, што цяжэй, чым тыя, дзе напісана па-руску. Не нашмат цяжэй, але ўсё ж на нейкую ступень цяжэй».
Крысьціна: «Калі мы не знаходзілі, то проста зьверху налеплівалі беларускую назву».
Крысьціна, Андрэй і Мірон Вітушкі маглі б быць звычайнай эўрапейскай сям’ёй. Са сваімі радасьцямі і клопатамі — крэдытам на кватэру, пошукамі лепшага дзіцячага садку і школы, пісаньнем па начах кандыдацкай дысэртацыі і сямейнымі вандроўкамі на аўтамабілі.
Крысьціна: «Палякі ў Польшчы, французы ў Францыі — калі яны проста ідуць і набываюць, то дзесьці не надаюць значэньня самому гэтаму працэсу. Я б не сказала, што для нас гэта заўсёды змаганьне і пакуты. Наша мэта — забясьпечыць дзіцяці шчасьлівае дзяцінства. Калі мама будзе пры гэтым у пакутах лётаць і шукаць альбомы, дзяцінства наўрад ці будзе шчасьлівае».
Радыё Свабода: «Мірон, а як выхоўваць дзяцей, каб яны былі шчасьлівыя?»
Мірон: «Нельга такога дапусьціць, каб яны адчувалі сябе недарэкамі і такімі „адкідамі“, нецікавымі. Нельга такога дапусьціць, а то яны могуць расстроіцца вельмі і нешчасьлівае дзяцінства будзе. Карацей, жыцьцё не складзецца. Я, канечне, адчуваю, што я незвычайны. Я адчуваю, што я „не рэзэрв“! Не адчуваю сябе „адкідам“. Наадварот, я сябе адчуваю вельмі цікавым».
Я адчуваю, што я „не рэзэрв“! Не адчуваю сябе „адкідам“. Наадварот, я сябе адчуваю вельмі цікавым.
Крысьціна: «І нам падавалася, што трэба даведацца нумар гэтага садку ці школы — і мы проста туды пойдзем. Не ўяўлялася, што мы будзем ствараць усё самі. Прычым умовы ўжо зьмяніліся і людзі зьмяніліся — проста па кватэрах ня пойдзеш. Затое зьявіўся Інтэрнэт — і гэта ўжо іншыя перавагі.
Трэба было ўсё ствараць наноў. Нават прыйшоўшы ў тую самую ўстанову, якую ўжо да нас стваралі, і ня раз, і сустрэўшы там тых жа самых пэдагогаў, якія казалі: „О! Беларуская мова! Дэжа-вю!“ Даводзілася „з нуля“ — і кніжкі туды несьці, і праграмы перакладаць, і мову выпраўляць, і кантраляваць штодня: прыходзіць зьнянацку і ролі дзяліць. Хтосьці быў ветлівы, а хтосьці ня надта. І яму даводзілася быць чалавекам, які наўпрост казаў, што ёсьць парушэньне статуту, моўнага рэжыму і гэтак далей».
Радыё Свабода: «Мірон, калі ў тваёй мамы ёсьць час казкі перакладаць?»
Мірон: «Калі ў яе адпачынак і я на гуртках, тады ў яе, напэўна, ёсьць час. Мам, у цябе ёсьць час?»
Крысьціна: «Уначы яшчэ».
Мірон: «Ну так, мама да трэцяй гадзіны ночы сядзіць за кампутарам і перакладае вершыкі».
Радыё Свабода: «А навошта яна гэта робіць?»
Мірон: «Каб усе людзі размаўлялі па-беларуску, а не па-руску. Ну, і каб выправіць той вялікі сьлед, які пакінулі расейцы ў Беларусі, калі хацелі, каб усе беларусы размаўлялі па-расейску».
Крысьціна: «Ёсьць стары стэрэатып, які ў Менску ўжо практычна сышоў і хіба застаўся ў нейкай маргінальнай часткі насельніцтва, пра тое, што беларускасьць — гэта калгаснае. Але тым ня менш ёсьць — у пясочніцах сустракаецца. Хацелася, каб беларускамоўныя дзеці былі на галаву вышэйшыя — ведалі, маглі, умелі. Адпаведна, дзеля гэтага трэба займацца дзіцём — укладаць у яго з самага раньняга ўзросту як мага больш. Тым больш што гэта ўдзячныя ўкладаньні, і дзецям гэта цікава».
Хацелася, каб беларускамоўныя дзеці былі на галаву вышэйшыя — ведалі, маглі, умелі.