Прапанова Аляксандра Лукашэнкі "прадстаўнікам усіх палітычных сілаў сесьці за "круглы стол" для выпрацоўкі захадаў па паляпшэньні сытуацыі ў краіне" – ужо чацьвертая за час ягонага прэзыдэнцтва. Тры папярэднія не далі ніякіх вынікаў.
Упершыню ідэю «круглага стала» ўсіх палітычных сілаў неўзабаве пасьля перамогі А.Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году прапаноўваў яго памочнік Сяргей Посахаў.
Другая спроба ўнутрыбеларускага дыялёгу была зробленая з ініцыятывы Эўразьвязу ў 1997 годзе, пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму 1996 году і ўвядзеньня першых дыпляматычных абмежаваньняў адносна афіцыйнага Менску з боку Захаду. Перамовы пачаліся 17 чэрвеня 1997 году. Урадавы бок прадстаўлялі міністар замежных справаў Іван Антановіч, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Іван Пашкевіч і начальнік галоўнага ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі адміністрацыі Міхаіл Падгайны. Вярхоўны Савет прадстаўлялі старшыня разагнанага Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб, віцэ-сьпікер Генадзь Карпенка і старшыня міжнароднай камісіі парлямэнту Пятро Краўчанка.
Наступная спроба дыялёгу была зробленая ў 1999 годзе пад эгідай кансультацыйна-назіральнай місіі АБСЭ на чале з Гансам-Георгам Вікам. У тых перамовах з урадавага боку ўдзельнічалі памочнік прэзыдэнта Міхаіл Сазонаў, рэдактар газэты “Советская Белоруссия» Павел Якубовіч, дырэктар Інстытуту сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў пры адміністрацыі прэзыдэнта Яўген Матусевіч і іншая асобы. Апазыцыйны бок прадстаўлялі: ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі – Анатоль Лябедзька і Станіслаў Багданкевіч; ад Партыі камуністаў Беларусі – Сяргей Калякін і Алена Скрыган, ад Народнай Грамады – Мікола Статкевіч і Мечыслаў Грыб; ад БСДГ – Станіслаў Шушкевіч і Алег Трусаў, ад Партыі працы – Леанід Лемяшонак; ад ЛДПБ – Сяргей Гайдукевіч і Алег Маркевіч; ад БНФ – Юры Беленькі; ад Партыі жанчын "Надзея" – Валянціна Палевікова. У склад апазыцыйнай дэлегацыі таксама ўваходзіў кіраўнік цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў, экспэрт цэнтру прававой абароны СМІ Юры Тапарашаў і галоўны рэдактар аналітычнай службы БелаПАН Уладзімер Глод.