Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за 2 дні датэрмінова прагаласавалі 7,2% выбарцаў


Больш за паўмільёна чалавек прагаласавалі за два дні датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.


Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.



"За два мінулыя дня датэрміновых выбараў у Беларусі прагаласавала 7,2% выбарцаў, унесеных у сьпісы, або 506 878 чалавек".Па Берасьцейскай вобласьці прагаласавала 5,9% выбарцаў, па Віцебскай — 11,4%, па Гомельскай — 6,1%, па Гарадзенскай вобласьці — 8,1%, па Менскай — 6,3%, па Магілёўскай — 8,2%, па Менску — 5,8% выбарцаў, за межамі Беларусі прагаласавала 9% выбарцаў, уключаных у сьпісы. "Ніякага парушэньня выбарчага заканадаўства ў тым, што кіраўніцтва ВНУ прапануе студэнтам прагаласаваць, няма.

Больш за тое, праводзячы сэмінары, мы нацэльвалі на гэта. Бо ў моладзевым асяродзьдзі, дзе выбарцы ў дзень выбараў будуюць нейкія свае асабістыя пляны, зьвязаныя з выездам за межы горада, трэба прапанаваць прагаласаваць датэрмінова і стварыць для гэтага ўмовы", — сказаў сакратар ЦВК.

Датэрміновае галасаваньне цягнецца пяць дзён, да 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG