Кніга беларускай пісьменьніцы Наталкі Бабінай "Рыбін горад" выйшла ў Познані ў перакладзе на польскую мову. Выдаўцы запрасілі аўтарку ў прома-тур па Польшчы, арганізаваўшы прэзэнтацыі ў дзьвюх польскіх сталіцах: у старой – Кракаве, і ў сучаснай – Варшаве. Па вяртаньні на радзіму Наталка Бабіна падзялілася ўражаньнямі ад сустрэчаў з польскімі чытачамі.
Міхась Скобла: "Наталка, памятаю, два гады таму, адразу па выхадзе вашага раману "Рыбін горад" у Менску, я атрымаў ліст ад аднаго свайго знаёмага, рэдактара незалежнай газэты. Ён пісаў, што раман чакае посьпех за мяжой, што яго абавязкова перакладуць на польскую ды іншыя мовы. І – словы яго пачынаюць спраўджвацца. Як успрынялі "Рыбін горад" польскія чытачы?"
Наталка Бабіна: "Ня мне вам гаварыць, вы самі добра ведаеце тое пачуцьцё, якое ўзьнікае, калі выходзіць твая кніжка. Калі яна выходзіць у тваёй краіне – гэта выдатна, а калі яна выходзіць па-за межамі краіны – гэта яшчэ больш узмацняе тваю радасьць, таму што ты напісаў нешта такое, што можа быць цікавым і замежнаму чытачу. Я вельмі задаволеная рэакцыяй польскіх чытачоў, крытыкаў, журналістаў. Кніга (па-польску яе назва гучыць “Miasto ryb”) выйшла ў адным з самых вялікіх польскіх камэрцыйных выдавецтваў “Рэбес” у Познані. Каб вы мелі ўяўленьне пра маштабы гэтага выдавецтва, я зазначу, што яно выдае 250 кніжак у год! Скажу шчыра, я вельмі хвалявалася, ці змагу я быць цікавай для чытачоў, ці яны мяне зразумеюць, ці я зразумею іх. Адбыліся тры сустрэчы – дзьве са студэнтамі, у Варшаўскім і Ягелёнскім унівэрсытэце, і адна – у кавярні-кнігарні ў Варшаве. У кожным выпадку, калі я заходзіла ў памяшканьне і бачыла твары і вочы людзей, маё хваляваньне некуды прападала, было бачна, што мы паразумеемся. Так яно і сталася, як мне падаецца".
Скобла: "Колькі сотняў аўтографаў вы пакінулі ў Польшчы?"
Бабіна: "Я іх не лічыла, але працы па падпісваньні кніг хапала. Гэта прыемная праца, але яшчэ больш прыемна, калі ты бачыш, што змог закрануць нейкія душэўныя струны ў чытача. Неўзабаве адбудзецца яшчэ адна мая паездка ў Польшчу, гэтым разам па памежжы, што для мяне таксама вельмі важна, бо тэмы "Рыбінага гораду" – памежжа, шматкультурнасьць, шматмоўнасьць. Яны мне вельмі блізкія, і адной з маіх мэтаў было паказаць менавіта гэтыя рэаліі. Паездка будзе па памежжы Польшчы – сустрэчы з чытачамі адбудуцца ў Любліне, Беластоку і Ольштыне".
Скобла: "Рыбін горад" – раман паліфанічны, у дыялёгах герояў гучаць, апрача беларускай, расейская і ўкраінская мова. Як выйшла з гэтай сытуацыі перакладчыца, і ўвогуле, ці задаволеныя вы перакладам?"
Бабіна: "Я больш чым задаволеная перакладам. Мне вельмі пашанцавала, што мой раман трапіў у рукі выдатнай польскай перакладчыцы, адной зь нямногіх, хто перакладае зь беларускай на польскую, – пані Малгажаты Бухалік. Калі мы зь ёй пачалі кантактаваць, часьцей па скайпе, толькі аднойчы нам удалося сустрэцца, я зразумела, што пераклад будзе лепшы за арыгінал. Так яно і адбылося, наколькі я магу меркаваць. Пані Бухалік ўдалося пераадолець самую галоўную перашкоду для перакладчыка – зламаць культурныя коды і перакласьці стыль на стыль, зрабіць так, каб польскі чытач успрымаў беларускі тэкст як свой. А што да паліфаніі тэксту, то перакладчыца пэўныя дыялёгі ці радкі з народных песьняў пакінула на той мове, на якой гэта было ў кніжцы, толькі запісала польскімі літарамі. І гэта дае магчымасьць чытачу на аўдыёўзроўні адчуць тую паліфанічнасьць".
Скобла: "Падзеі ў вашым рамане адбываюцца на палітычным тле. Прычым, вельмі дакладна апісваецца сытуацыя перад выбарамі прэзыдэнта – прыкладна тая, якая і сёньня назіраецца ў Беларусі. Наколькі шараговым палякам цікавыя палітычныя падзеі ў нашай краіне?"
Бабіна: "Палітычны бок раману, які ў Беларусі меў ці не найбольшы розгалас, у Польшчы застаўся неяк збоку. Мне часьцей задавалі пытаньні, датычныя вечных рэчаў: адносна зямлі, адносна маіх землякоў, адносна майго стаўленьня да жыцьця. Палітыка закраналася, але не дамінавала. На гэты конт вельмі добра выказалася Малгажата Бухалік. Яна сказала, што ў ангельскіх кніжках на кожнай другой старонцы ідзе дождж, а ў беларускіх – на кожнай другой старонцы павінна быць палітыка, але ставіцца да яе трэба, як да дажджу".
Скобла: "Сёньня Польшча знаходзіцца ў Эўразьвязе. Віза туды каштуе немалыя грошы. Героі вашага раману знаходзяць выйсьце – пракопваюць падземны тунэль у Польшчу. Вобразна кажучы, ці доўга яшчэ беларусам рабіць такія падземныя вылазкі ў аб'яднаную Эўропу?"
Бабіна: "Гэта пытаньне не да мяне. Як хутка настане той час, калі гэтых тунэляў стане столькі, што межы абваляцца і рухнуць – гэта пытаньне да ўсяго нашага грамадзтва. Кантакты паміж Беларусьсю і Польшчай вельмі шырокія. Беларусы і палякі ўзаемна выходзяць замуж і жэняцца, ёсьць супольныя бізнэс-праекты, грамадзкія і культурныя ініцыятывы. Так што "тунэлі" актыўна капаюцца паміж нашымі краінамі".
Скобла: "Паводле вашых назіраньняў, хто больш абазнаны ў літаратуры суседзяў: беларусы ў польскай, ці палякі ў беларускай?"
Бабіна: "Вядома ж, беларусы ведаюць польскую літаратуру лепей, калі браць слой людзей, якія ўвогуле цікавяцца літаратурай. Што да веданьня ў Польшчы беларускай літаратуры, то я прывяду такі прыклад. На ўсіх сустрэчах з чытачамі я прасіла падняць руку тых, хто чытаў Уладзімера Караткевіча. І што вы думаеце? З 50-70 чалавек узьнімаліся 2-3 рукі. У Польшчы ніколі не выходзілі кнігі Караткевіча! Як вам такое? Як у такіх умовах можна гаварыць пра веданьне палякамі беларускай літаратуры? Вядома, апошнім часам у Польшчы выходзяць беларускія кніжкі, але пераважна творы сучасных пісьменьнікаў. А беларуская клясыка там невядомая. Караткевіч – гэта наша ўсё. Калі паляк не чытаў Караткевіча, то ён ня ўспрыме беларускага духу ўвогуле. Вось такая існуе праблема".
Скобла: "Калі палякі да гэтай пары не даўмеліся, не адважыліся выдаць Уладзімера Караткевіча, як жа яны адважыліся выдаць ваш раман?"
Бабіна: "Пачалося ўсё з таго, што Малгажата Бухалік ўзяла на сябе ролю аўтарскага агента і разаслала па выдавецтвах аўтарскую прапанову. І дырэктар выдавецтва “Рэбес” пан Томаш Шпондэр, калі мы зь ім размаўлялі ўжо на Кракаўскім кніжным кірмашы, прызнаўся, што, атрымаўшы і прачытаўшы некалькі старонак тэксту, ён зразумеў – трэба выдаваць. Ягонае выдавецтва працуе вельмі інтэнсіўна. Працуе так, што аж сьвішча. 250 кніг у год выдаюць усяго 35 супрацоўнікаў. Усё так зладжана, што за ўвесь час, пакуль я там была, не адбылося ніводнай накладкі, ніводнага спазьненьня, ніводнага непаразуменьня. Усё кацілася, як па масьле".
Скобла: "Ці былі рэцэнзіі на вашу кнігу ў польскім друку?"
Бабіна: "Так, прычым мяне вельмі ўразіў прафэсіяналізм тых журналістаў, якія да мяне прыходзілі. Ніводзін зь іх не дазволіў сабе выехаць на агульных ведах, як гэта часьцяком бывае. Усе прачыталі кніжку, угрызьліся ў яе і задавалі такія пытаньні, што мяне гэта проста ўразіла. Карэспандэнтка такога інтэлектуальнага часопісу “Блюшч” так ужо мяне дратавала пытаньнямі, што я проста папрасіла, каб яна напісала мне мэйл. Над яе пытаньнямі трэба пасядзець грунтоўна і пакапацца ў сабе і ў сваіх ведах".
Скобла: "Раней беларускія кнігі ішлі да замежнага чытача праз мову расейскую – і Быкаў, і Караткевіч… Сёньня расейская мова як пасярэднік – не патрэбная? Яе ролю можа выканаць польская ці нейкая іншая?"
Бабіна: "Сапраўды, мінуліся тыя часы, калі расейская мова была для нас мовай-пасярэдніцай. Усё больш зьяўляецца перакладчыкаў, якія цікавяцца нашай літаратурай і маюць магчымасьць перакладаць адразу зь беларускай мовы. Гэта па-першае. Па другое, мы цяпер сталі разварочвацца на захад, і магчыма, што на пэўным этапе польская мова будзе насамрэч выконваць пасярэдніцкія функцыі. Але хочацца, каб найхутчэй насталі такія часы, калі для беларускай літаратуры, для беларускай мовы наогул не спатрэбяцца аніякае пасярэдніцтва. Бо пасярэднік, які б добрым ён ня быў, – гэта ўсё ж такі пасярэднік. Будзем спадзявацца, што ў сьвеце будзе большаць колькасьць дасьведчаных і зацікаўленых перакладчыкаў зь беларускай".

тэмы "Рыбінага гораду" – памежжа, шматкультурнасьць, шматмоўнасьць ...

ў ангельскіх кніжках на кожнай другой старонцы ідзе дождж, а ў беларускіх – на кожнай другой старонцы павінна быць палітыка, але ставіцца да яе трэба, як да дажджу ...