Сёньня завяршыў працу XVII Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад-2010». Галоўная выснова для Беларусі — мясцовыя кінэматаграфісты так і ня здолелі зламаць сумную для сябе традыцыю. Галоўны прыз 17-ты раз запар зьехаў за межы краіны — гэтым разам у Нямеччыну. Гран-пры «Лістапада» атрымаў фільм «Шчасьце маё». Слабым суцяшэньнем можа служыць хіба тое, што рэжысэр і сцэнарыст стужкі Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах.
Сёлетнія спадзяваньні беларускіх кінаманаў зьвязваліся зь першым у гісторыі беларускага кіно фільмам жахаў. Вернуты ў лона «Беларусьфільму» рэжысэр Андрэй Кудзіненка здолеў у абмежаваны тэрмін зьняць «Масакру», але менавіта гэта, як падкрэсьліваюць экспэрты, і стала прычынай размоваў пра тэхнічную недасканаласьць карціны. Маўляў, для шэдэўру папросту не хапіла часу. Гаворыць кінакрытык Ала Бабкова:
«Магу сказаць, як яго прымалі на „Кінашоку“ ў Анапе расейскія і ўкраінскія крытыкі. Гэта зубасты народ, які ўсіх літаральна „драконіць“. „Масакру“ паказалі ў першы ж дзень. Кудзіненку на прэс-канфэрэнцыі задавалі шмат пытаньняў, многае ім было незразумела, ніхто ня ведае нашай гісторыі. Пасьля прагляду да мяне зьвярнуліся некалькі крытыкаў: маўляў, што гэта азначае, гэта… Я адказвала. Адзін з разуменьнем успрымаў, а іншая сказала: усё зразумела, захацелі паказаць, якія вы мяцежныя, і ў вас карбанарыі бягуць па Белавескай пушчы. „Тоже мне революционеры!“. Разумееце, яны ня ведаюць нічога з нашай гісторыі. І тое, што для нас балюча, для іх гэта сьмешна… Ну, а вынікі падвяла вопытны кіназнаўца Шылава, якая зазначыла: гэта пазытыўны вопыт „Беларусьфільму“ і самога рэжысэра. Але тут сумбур і няўцямнасьць. І я зь ёю згодная. Хоць я цалкам на баку Кудзіненкі».
Яшчэ да афіцыйнага закрыцьця фэстывалю шэраг кінастужак сталі ўладальнікамі спэцыяльных прызоў. Нарэшце вызначыліся беларусы. У двух намінацыях адзначаная беларуска-польская «Днюка» Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі, зьнятая для тэлеканалу «Белсат»: як лепшая дакумэнтальная карціна паводле меркаваньня кінакрытыкаў, а таксама на думку Беларускага саюзу кінэматаграфістаў.
Прэмія выканкаму СНД «Кіно бязь межаў» — у кіргізскага фільму «Выкрадальнік сьвятла». Заснаваны тэлерадыёкампаніяй «Мір» прыз «Мова кіно — мова ўзаемаразуменьня» прысуджаны грузінскаму фільму «Прыстанак».
Спэцпрыз «Белтэлекаму» атрымала вэнэсуэльская стужка «Брат». Гэтаксама адзначаныя кінавытворцы Вялікай Брытаніі, Расеі, Бэльгіі. Пры гэтым чыноўнікі Міністэрства культуры адзначаюць, што ўзровень менскага кінафэстывалю імкліва расьце.
Аднак народны артыст СССР Расьціслаў Янкоўскі, які пасьля 16 гадоў ля руля «Лістапада» сёлета перадаў адміністратарскую эстафэту заслужанаму артысту Беларусі Генадзю Давыдзьку, канстатуе: арганізацыя фэстывалю намагае ўсё большых высілкаў. Так, на гэтым тыдні Менск наведалі адразу дзьве знакавыя пэрсоны ўсясьветнага кінэматографу — італьянская актрыса Арнэла Муці і сэрбскі рэжысэр Эмір Кустурыца. Выдаткі на іх прыём сувымерны зь бюджэтам, які «зьядаюць» усе астатнія госьці. На адну толькі Муці расходавана больш за 50 тысяч даляраў.
Расьціслаў Янкоўскі: «Што атрымаецца з гэтага фэстывалю — я ня ведаю. Але веру, што, напэўна, ён усё ж застанецца добрым. Цяпер, праўда, ён ужо Менскі міжнародны і, адпаведна, усё стала вельмі дорага. За карціны трэба плаціць, за праезд туды-назад таксама. Усё патрэбна аплачваць, аплачваць і аплачваць. Нават акторы, прыяжджаючы, патрабуюць грошай, вы разумееце? Раней было прасьцей у тым сэнсе, што я заўсёды бываў на „Кінатаўры“, на фэстывалі ў свайго брата Алега Янкоўскага, глядзеў там карціны, сустракаўся з акторамі, а потым прыяжджаў і запрашаў тых, каго лічыў патрэбным. І ўсе адказвалі: вядома, прыедзем, якія пытаньні? Мы ім аплачвалі дарогу, гатэль, харчаваньне, але на сцэну яны выходзілі за так. Дакладней, за аплядысмэнты, за цёплы прыём. Дадатковыя грошы за сам факт прыезду ніхто не плаціў. Цяпер жа трэба плаціць усюды і за ўсё, стала ўсё нашмат даражэй».
Рэжысэр Вячаслаў Нікіфараў лічыць, што чакаць посьпехаў ад беларускай кінаіндустрыі пасьля многіх гадоў застою наўрад ці варта. Многія творцы, як і ён сам, не знайшоўшы паразуменьне з кіраўніцтвам «Беларусьфільму», працаўладкаваліся ў Расеі. Іншыя зусім сышлі з прафэсіі, паколькі расчараваліся ў пэрспэктывах беларускай кінэматаграфічнай галіны. У становішчы, якое склалася ў некалі ўзорнай беларускай кінашколе, рэжысэр бачыць сур’ёзныя промахі з боку чыноўнікаў, адказных за галіну:
«Не, я не лічу, што гэта драматычна ў агульначалавечых маштабах. Таму што ў агульным сэнсе — як бачыце на маім прыкладзе — мне ўрэшце паступіла прапанова, калі я ўжо адчаяўся дачакацца працы. На Першым канале Расеі, пэўна, згадалі мае ранейшыя экранізацыі, але ў прынцыпе такая сытуацыя азначае, што я сам павінен быў быць больш жывейшым: паехаць, патусавацца дзесьці. Там, відавочна, маладыя рэжысэры, акторы і робяць. То бок, цалкам прапасьці немагчыма. Але справа ў тым, што ў гэтым кантэксьце мы ж гаворым найперш пра наш беларускі кінэматограф, пра нашы кадры. Пра нашых чыноўнікаў і апекуноў, пра нашае Міністэрства культуры. І, на жаль, мы бачым толькі наступствы нэгатыўнага працэсу, які працягваецца дагэтуль. Іншымі словамі, калі родны кінэматограф цябе ва ўпор не заўважае».
Між тым, акцэнт на «Лістапад» у Беларусі зроблены грунтоўны. Першы намесьнік міністра культуры Уладзімер Крачэўскі наўпрост заявіў: не пасьпеў скончыцца сёлетні фэстываль, як аўтаматычна пачынаецца праца над наступным. А гэта значыць, ад беларусаў чарговым разам будуць чакаць Гран-пры.

Тое, што для нас балюча, для іх гэта сьмешна.

Усё патрэбна аплачваць, аплачваць і аплачваць.