Мікалая Аўтуховіча рыхтуюць да пераводу ў 13-ы атрад івацэвіцкай калёніі № 22. Як паведаміў праваабаронца і юрыст Алег Воўчак, гэта павінна адбыцца найбліжэйшымі днямі.
Як падае БелаПАН, ваўкавыскі прадпрымальнік, які прыгавораны да пяці гадоў пазбаўленьня волі, быў этапаваны ў івацэвіцкую калёнію (Берасьцейская вобласьць) са сьледчага ізалятару № 1 Менска 23 ліпеня. Увесь гэты час ён знаходзіцца ў карантыне.
Паводле інфармацыі Воўчака, адразу пасьля пераводу ў атрад Аўтуховіча павінен агледзець лекар калёніі. "Пасьля будзе разглядацца пытаньне аб пратэзаваньні зубоў Аўтуховічу за межамі калёніі", — сказаў праваабаронца.
Як паведамлялася раней, Аўтуховіч працяглы час безвынікова дамагаўся аказаньня яму мэдычнай дапамогі ў справе пратэзаваньня зубоў. З 16 па 22 чэрвеня ён праводзіў галадоўку, патрабуючы мэдычнай дапамогі. У выніку да вязьня былі дапушчаны спэцыялісты-стаматолягі, якія яго абсьледавалі і прызналі неабходнасьць пратэзаваньня. Аўтуховіч і яго абарона настойвалі на тым, каб пратэзаваньне праводзілася ў Менску, спасылаючыся на тое, што ў сталіцы больш высокі ўзровень мэдычнай абслугоўваньня.
6 траўня Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі строгага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўваньні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.
Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча і іншых асуджаных па гэтак званай крымінальнай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязьнямі, згадваючы пра сур'ёзныя працэсуальныя парушэньні падчас суду.