Удзельнікі: журналіст газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі і палітоляг Алесь Лагвінец.
З чым зьвязана павышэньне цікавасьці ЭЗ да Беларусі?
Валер Карбалевіч: Апошнія месяцы дыялёг афіцыйнага Менску з Эўразьвязам знаходзіўся ў замарожаным стане. Высокія чыноўнікі ЭЗ наведвалі Беларусь больш за год таму. Апошні эўрапейскі палітык высокага рангу прэм’ер Італіі Бэрлюсконі прыяжджаў у Менск у лістападзе 2009 году. Пасьля гэтага кантактаў на высокім узроўні не было. Абодва бакі ў пэўным сэнсе расчараваліся адзін у адным.
І вось апошнія дні ўсё памянялася. Менск наведаў прэм’ер-міністар Літвы Кубілюс. Сёньня завяршыў візыт эўракамісар Фюле. Плянуе прыехаць і міністар замежных спраў Гішпаніі. Чаму раптам цікавасьць да Беларусі павысілася? З чым гэта зьвязана?
Паўлюк Быкоўскі: На гэта ёсьць шэраг прычынаў. Найперш гэта цяперашнія супярэчнасьці з Расеяй, якія закранулі і аб’яднаную Эўропу.
Існуе спрэчнае пытаньне аб Эўранэсьце. Гэта прымушае Эўразьвяз паглядзець, ці ёсьць зьмены ў пазыцыі Беларусі.
Алесь Лагвінец: Гэта быў заплянаваны візыт асобы, якая адносна нядаўна заступіла на сваю пасаду. Новы эўракамісар хоча завязаць кантакт з тымі краінамі, за адносіны зь якімі ён адказвае. Таксама візыт зьвязаны з тым, што ў Беларусі прайшла палітычная кампанія мясцовых выбараў і хутка пачнецца кампанія прэзыдэнцкіх выбараў. І, вядома, беларуска-расейскі канфлікт павышае цікавасьць Эўразьвязу да Беларусі.
Якое месца ў дыялёгу займае праблема правоў чалавека?
Карбалевіч: Два гады таму дыялёг паміж Беларусьсю і Эўразьвязам стаў магчымы таму, што Эўропа зьняла праблему дэмакратызацыі Беларусі як умову размарожваньня дачыненьняў. Напярэдадні візыту ў Менск эўракамісар Фюле ў артыкуле ў газэта “Советская Белоруссия” адзначыў, што новы ўзровень супрацоўніцтва магчымы толькі тады, калі Беларусь будзе шанаваць правы чалавека. Падчас сустрэчы зь віцэ-прэм’ерам Беларусі Кабяковым ён сказаў, што Эўразьвяз будзе разьвіваць супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў рамках “Усходняга партнэрства” з той жа хуткасьцю, зь якой Беларусь будзе рухацца у адносінах да выкананьня ключавых каштоўнасьцяў Эўразьвязу ў сфэры дэмакратыі і правоў чалавека. Што гэта азначае? Ці будзе гэтае пытаньне зноў перашкодай для разьвіцьця дыялёгу?
Быкоўскі: Пытаньні правоў чалавека так ці інакш застануцца на парадку дня дачыненьняў Беларусі і Эўразьвязу. Але дыялёг будзе працягвацца і па іншых праблемах. Іншае пытаньне, якая будзе герархія гэтых тэмаў. Падаецца, што зь некалькіх фразаў Фюле рана рабіць вялікія высновы.
Лагвінец: Ня думаю, што пазыцыя Эўразьвязу моцна памянялася. Можна згадаць, што і Фэрэра-Вальднэр, калі прыяжджала ў Менск, таксама казала пра індыкатары дэмакратыі. І ва ўстаноўчых дакумэнтах праграмы “Ўсходняе партнэрства” пра гэта гаворка ідзе.
Важную ўвагу аддае Эўразьвяз прывязцы да палітычных працэсаў у Беларусі. У прыватнасьці, да палітычных выбараў. Гэта такая важная кампанія, не рэагаваць на якую Эўразьвяз ня можа.
Якія вынікі візыту?
Карбалевіч: Зьвярнуў увагу на тое, што рыторыка Лукашэнкі падчас сустрэчы зь Фюле была даволі жорсткая і нават агрэсіўная. Пэўным вынікам візыту можна назваць тое, што бакі дамовіліся распрацаваць к восені плян канкрэтных дзеяньняў у двухбаковым супрацоўніцтве, такую своеасаблівую "дарожную мапу". Як вы ацэньваеце вынікі візыту?
Быкоўскі: Важнай застаецца праблема візавага рэжыму. Бо для беларусаў візы ў краіны Эўразьвязу каштуюць даражэй, чым для суседзяў. Прычына ў тым, што няма дамовы паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. З выказваньняў Фюле і міністра замежных спраў Беларусі Мартынава вынікае, што вырашэньне гэтага пытаньня зноў адкладаецца.
Ідэю "дарожнай мапы" ў розных формах ужо спрабавалі рэалізаваць у дачыненьнях Беларусі і Эўразьвязу, але без асаблівага посьпеху. Але важна тое, што Беларусь застаецца ў парадку дня вонкавай палітыкі ЭЗ. І Эўразьвяз імкнецца знайсьці інструмэнты ўплыву на дэмакратызацыю ў Беларусі.
Лагвінец: Нічога моцна ня зьменіцца пасьля візыту Фюле. Ён не разьвязаў вострых праблемаў у двухбаковых дачыненьнях. Прырода беларускага рэжыму не мяняецца. А ў Эўразьвязе існуе грувасткая працэдура прыняцьця рашэньняў.
Сёньня беларускія ўлады аддаюць перавагу разьвіцьцю адносінаў з паасобнымі краінамі Эўразьвязу (Літва, Італія). Дзеля атрыманьня канкрэтнага эканамічнага выніку гэта прасьцей. Што ж да візавага пытаньня, то ў Эўразьвязе няма палітычнай волі яго вырашыць.
Расейскі чыньнік ў адносінах Беларусі і Эўразьвязу
Карбалевіч: Дыялёг паміж Беларусьсю і Эўразьвязам стаў магчымы пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 году. Хоць візыт эўракамісара Фюле быў заплянаваны раней, але адбыўся ён на фоне рэзкага пахаладаньня адносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй. Якая роля расейскага чыньніку ў беларуска-эўрапейскім дыялёгу? Ці магчыма сытуацыя, калі Эўразьвяз працягне Лукашэнку руку дапамогі, каб выцягнуць Беларусь з расейскага геапалітычнага поля?
Быкоўскі: Менск гуляе на супярэчнасьцях паміж Захадам і Расеяй. Было б занадта простым тлумачэньне, што Захад ідзе насустрач Беларусі ў момант, калі ў Менску сапсаваліся адносіны з Расеяй. Хаця ў пэўнай ступені гэты чыньнік прысутнічае.
Лагвінец: Сапраўды ў Беларусі існуе поле для манэўру паміж Расеяй і Захадам, і яна ім карыстаецца. А Расея ўспрымае спробы Эўразьвязу разьвіваць дачыненьні з постсавецкімі краінамі як варожыя да яе.