Партыю «Адзіны нацыянальны рух» заснаваў экс-прэзыдэнт Міхеіл Саакашвілі, «Кааліцыю за перамены» — былыя чальцы яго каманды Ніка Гварамія і Ніка Мелія, «Моцную Грузію — Лела» — бізнэсоўцы Мамука Хазарадзэ і Бадры Джапарыдзэ.
Згодна са зьвесткамі ЦВК, на парлямэнцкіх выбарах 2024 году выбарчы бар’ер пераадолелі чатыры партыі. Тры зь іх байкатуюць працу парлямэнту, лічачы вынікі выбараў сфальсыфікаванымі. «Грузінская мара» не падала скаргу ў Канстытуцыйны суд толькі супраць адной — партыі «Гахарыя — за Грузію», якая 28 кастрычніка пачала парлямэнцкую дзейнасьць.
«Доказы пацьвярджаюць, што адпаведныя палітычныя партыі практычна ў бесьперапынным рэжыме адхіляюць як унутраную, так і зьнешнепалітычную легітымнасьць дзейнага ўраду і кіруючай партыі, а значыць — і іх канстытуцыйнасьць.
Тым самым гэтыя партыі прызнаюць, што адзін з бакоў — або яны, або кіруючая партыя — непазьбежна павінен быць прызнаны неканстытуцыйным. У нашай скарзе прадстаўленыя доказы таго, што менавіта гэтыя палітычныя сілы апанаваныя неканстытуцыйнымі мэтамі», — заявіў Папуашвілі.
Паводле яго слоў, пакуль няма неабходнасьці забараняць такія партыі, як «Дроа», «Гірчы — больш свабоды», «Стратэгія Агмашанэбелі», «Эўрапейская Грузія», «Фэдэралісты» і «Рэспубліканская партыя». Аднак Папуашвілі дадаў, што пытаньне аб прызнаньні іх неканстытуцыйнымі можа быць узьнятае пазьней, калі гэтыя партыі «набудуць істотны ўплыў на палітычны працэс».
Форум