Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старажытны кляштар пад Воршай прадалі з аўкцыёну за 44 рублі


Кляштар у Дуброўне, 2017 год
Кляштар у Дуброўне, 2017 год

Новы ўладальнік хоча адкрыць тут стаматалёгію для замежнікаў.

Пакінуты будынак былога кляштара бэрнардынцаў у Дуброўне 27 кастрычніка прадалі за сымбалічныя 44 рублі 10 капеек адзінаму пакупніку, які ўдзельнічаў у аўкцыёне, піша Realt.by.

Новым уласьнікам старадаўняга будынка стала арганізацыя, якая аказвае паслугі ў галіне стаматалёгіі і пратэзаваньня. Яна плянуе адкрыць у адрэстаўраваным кляштары стаматалягічную клініку, арыентаваную на замежнікаў.

Кляштар месьціцца ў цэнтры Дуброўна ў маляўнічых мясьцінах побач з Дняпром.

Заснавалі яго ў 1630 годзе, але празь некалькі дзесяцігодзьдзяў драўляныя будынкі згарэлі. У 1809 яго аднавіў у мураваным выглядзе князь Ксаверы Любамірскі. Да нашых дзён дайшоў толькі двухпавярховы жылы корпус. У савецкі час у ім была школа, а потым будынак апусьцеў.

Дагэтуль будынак плошчай 456 м² спрабавалі прадаць ня раз і даражэй. Напрыклад, летась — за 371 тысячу рублёў. Аднак пакупнікоў не было.

Разам з будынкам новаму ўладальніку дасталіся ў арэнду на 50 гадоў 27 сотак зямлі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG