Ці будзе афіцыйны Менск перакрываць транзыт нафты і газу? Прэс-сакратар беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка: «Калі будуць працягвацца перамовы, пра якое перакрыцьцё можа ісьці гаворка? Учора першы віцэ-прэм’ер заявіў, што з панядзелка будуць працягвацца перамовы».
Адна з крыніцаў у беларускіх урадавых колах паведаміла «Свабодзе», што першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка папрасіў двухтыднёвы тэрмін для вырашэньня газавых пытаньняў і «трэба меркаваць, што кіраўнік краіны пагадзіўся». Маўляў, «шораху нарабіла пратакольная частка ўчорашняга пасяджэньня, дзе Лукашэнка даволі жорстка выказаўся, а потым размова перайшла ў некалькі іншае рэчышча».
Уладзімер Сямашка даклаў, што ў яго адбылася размова з кіраўніцтвам «Газпрому», якое «прызнае, што Беларусі не даплацілі» 32 мільёны даляраў. 28 чэрвеня ў Менск прыбывае на перамовы рабочая група «Газпрому», якая будзе працаваць два дні. А потым у Менск прыедзе намесьнік Аляксея Мілера Валерый Голубеў. Зь ім падпішуць дакумэнт, дзе будзе запісана «прызнаньне гэтых даўгоў і тэрміны іх пагашэньня». Спадар Сямашка папрасіў ня два дні, а максымум два тыдні, каб урэгуляваць пытаньні.
Аднак Аляксей Мілер заявіў падчас сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам, што ў «Газпрома» няма запазычанасьці за транзыт перад Беларусьсю і бліжэйшым часам будзе падпісана адмысловае дапаўненьне да кантракту. Расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў выказаў спадзяваньне, што ў Менску «ахалодзяцца» і будуць «працаваць па чэснаму», ня будуць «займацца палітыканствам». Са свайго боку Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію каналу «Эўраньюз» зьвярнуў увагу на палітычныя матывы газавай вайны з боку Расеі.
Камэнтуючы сытуацыю для «Свабоды», кіраўнік міжнароднага камітэту Дзярждумы Расеі Канстанцін Касачоў заявіў, што спрэчка «была выключна камэрцыйнай». Аднак спадар Касачоў адзначыў, што ў Аляксандра Лукашэнкі часта бываюць спробы прывязаць палітыку да эканомікі:
«Думаю, што для Аляксандра Рыгоравіча магчымасьць захаваньня льготных эканамічных стасункаў з Расеяй — гэта ў тым ліку найважнейшы ўнутрыпалітычны фактар. І таму зь нярынкавымі льготамі, якія відавочна павінны адыходзіць у мінулае, ён разьвітваецца з такой неахвотай і з такім скрыпам».
Паводле спадара Касачова, зь Беларусьсю трэба будаваць нармальныя, празрыстыя, камэрцыйныя, рынкавыя стасункі, зь нейкімі выняткамі ў рамках саюзнай дзяржавы, Мытнага саюзу, адзінай эканамічнай прасторы:
«Але зразумелыя, празрыстыя, без умяшаньня палітычнага фактару, калі б проста нехта некаму даваў скідкі ці льготы, зыходзячы з сымпатый ці антыпатый. Гэтага, што існавала ў нашых стасунках дагэтуль, быць не павінна. Таго, што задавальняла спадара Лукашэнку і што, дакладана, не павінна задавальняць беларускі і расейскі народы. Цяжка, але пераходзім у рэжым нармальнага, эканамічнага супрацоўніцтва і фінал гэтай гісторыі не за гарамі. І ён будзе добрым».
Палітоляг Кірыл Коктыш адзначыў. што эканамічна ў газавай вайне ніхто ня выйграў, але палітычна Беларусь панесла больш стратаў:
«Эўразьвяз не салідарызаваўся зь Менскам і дыстанцыянаваўся ад беларуска-расейскай газавай свары. І Ўкраіна вырашыла зарабляць на беларуска-расейскай вайне. Менск вымушаны быў зрабіць некалькі непрыемных вынаходніцтваў. Менск яшчэ згубіў час, калі б ён мог гандлявацца па ўмовах Мытнага зьвязу. І на пачатку наступнага месяца Менск будзе вымушаны альбо далучыцца да Мытнага зьвязу, альбо атрымаць мяжу паміж Беларусьсю і Расеяй. Таму тактычна і палітычна Менск панёс куды больш стратаў, чым Масква».