Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хіба ж можна гвалтоўна паляпшаць дэмаграфічную сытуацыю?”


У Беларусі для стымуляваньня нараджальнасьці неабходна прымаць радыкальныя меры: ўвесьці падатак з мужчын ва ўзросьце ад 25 да 40 гадоў, якія не маюць дзяцей. З такой прапановай выступіў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. Ці варта ўвесьці падатак для бязьдзетных мужчын? На гэтае пытаньне адказваюць жанчыны з Гомелю.


АПЫТАНЬНЕ СЯРОД ГАРАДЗЕНСКІХ МУЖЧЫНАЎ

Спадарыня:
“Не, я супраць. У нас такое эканамічнае становішча, што мужчына ў 25 гадоў толькі становіцца на ногі. Стварыць сям’ю й яе годна ўтрымліваць, на мой погляд, могуць хіба толькі пасьля 25-ці, калі толькі ў іх няма татаў-алігархаў”.

Спадарыня: “Не, ня варта, бо гэта самастойнае рашэньне кожнага чалавека”.

Спадарыня: “У 25 гадоў яны яшчэ, у прынцыпе, самі нічога не дасягнулі. Як яны могуць заводзіць дзяцей у такім узросьце?”

Спадарыня: “Трэба. Гэты падатак будзе ісьці на іншых дзяцей, каб яны добра жылі. Ня хоча сваіх, няхай іншых дапамагае расьціць і выхоўваць”.

Спадарыня: “Калісьці ў нас ужо было такое, што ўводзілі падатак на бязьдзетнасьць. Ён так і называўся. Але ж існуе нямала праблемаў, з-за якіх людзі ня могуць мець дзяцей, і асабліва сёньня. Зноў-такі фінансавы бок. Не такія ў нас вялікія заробкі, каб можна было сплачваць такія падаткі. Падаткаў і без таго дастаткова”.

Спадарыня: “Лічу, што не. Да 25 гадоў яны яшчэ не сфармаваліся — не адвучыліся, не набылі спэцыяльнасьць, не набылі пэўнага статусу ў грамадзтве. Яны, па сутнасьці, самі яшчэ дзеці”.

Спадарыня: “Ім на дзяўчат трэба грошы траціць — які падатак? Трэба яшчэ грошай зарабіць на дзяцей. Да 25 гадоў у нас мала хто такія грошы зарабляе.

Спадарыня: “Ні ў якім разе! Як жа так? А калі ён наогул ня будзе мець дзяцей, калі ня жэніцца? Гэта глупства. Падаецца, такое ўжо было”.

Спадарыня: “Я лічу, што не. У кожнага мужчыны ёсьць права заводзіць дзяцей у любы час. Зараз многія мужчыны жэняцца толькі пасьля таго, як зробяць сабе кар’еру”.

Спадарыня: “Як можна загадаць чалавеку жаніцца альбо не? У кожнага свой выбар. А калі ў яго не ляжыць душа да дзяцей? Гэта ж павінна быць па каханьні! Хіба ж можна гвалтоўна паляпшаць дэмаграфічную сытуацыю?”

Спадарыня: “ Я лічу, што ня трэба. Дастаткова дзяцей. У мяне адно дзіця — і болей ня трэба”.

Спадарыня: “Зараз усе хворыя. У каго дзеці атрымліваюцца, а ў каго й не. Я лічу, што ня трэба ўводзіць падатак”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG