20 гадоў таму Літва першая заявіла пра свой выхад са складу СССР. 11 сакавіка яна сьвяткуе аднаўленьне незалежнасьці:
Анастас Семяновіч: «Са сьвятам вас, дарагія спадары і спадарыні Літвы! Шлях Літвы да свабоды і аднаўленьня незалежнасьці быў нялёгкім выпрабаваньнем. 13 студзеня 1991 году вы сталі ахвярамі ваеннай агрэсіі і гвалту, калі Ўсхопчык аддаў загад страляць па безабаронных людзях. Я спадзяюся на вас, таварыш Лукашэнка, што вы ваеннага злачынцу выдасьце літоўскай ваеннай пракуратуры. Хай судзяць».
Вельмі хвалюе слухачоў «Свабоды» тэма выбараў. Ёсьць самыя розныя прапановы і меркаваньні:
Спадар: «Набліжаюцца выбары. Апазыцыя крыўдуе, што ёй не даюць інфармацыйнае прасторы на рэспубліканскім узроўні. Можа, Радыё Свабода зможа правесьці пяціхвілінныя інтэрвію з прэтэндэнтамі на ўладу, дзе тыя адкажуць, хто і што яны, іх бачаньне, якім чынам і за кошт чаго палепшыць жыцьцё ў Беларусі? А людзі зробяць высновы».
Спадарыня: «Мы лічым, што патрэбны байкот выбараў. Народ нікому не патрэбны, толькі цягнуць штрафы плаціць старых нямоглых людзей, якія гандлююць агуркамі на лекі!»
Спадар: «Пачуў раніцай, што адна жанчына заклікала да байкоту выбараў у мясцовыя саветы. Я супраць гэтага. Лічу, што выбары ў мясцовыя саветы трэба праводзіць дыфэрэнцыявана. Там, дзе сяброў ва ўліковых камісіях палова ці больш, там трэба праводзіць выбары, а там, дзе 0,17% ці менш, трэба загадзя абвясьціць байкот выбарам, таму што там выбару не адбудзецца».
Прапановы слухачоў камэнтуе экспэрт у пытаньнях выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер:
«Байкатаваць выбары ня варта, таму што выбары ў любой краіне — гэта магчымасьць для палітычных суб’ектаў паказаць людзям сваю праграму і дабіцца пэўнай падтрымкі. Калі выбары байкатуюцца, людзі ня ведаюць пра гэтыя палітычныя суб’екты амаль нічога.
У нейкіх іншых дэмакратычных краінах, каб адбыўся байкот выбараў, патрэбна, каб уплыў пэўных палітычных сіл быў вельмі моцным, пра іх добра ведалі, яны маглі б атрымаць пэўную падтрымку насельніцтва, але ў сувязі з пэўным шэрагам прычын яны ня могуць гэта зрабіць, таму яны даходзяць да крайняй меры ўдзелу ў выбарах — байкоту.
У Рэспубліцы Беларусь на сёньняшні дзень апазыцыйныя палітычныя структуры не настолькі моцныя і не настолькі вядомыя для насельніцтва, каб яны маглі гэтым байкотам чаго-небудзь дамагчыся. У любым выпадку будуць абраныя, будуць прызначаныя дэпутаты мясцовых саветаў, і ў гэтых мясцовых саветах ня будзе ўвогуле прадстаўнікоў ад дэмакратычных палітычных колаў».
І яшчэ адно тэлефанаваньне на выбарчую тэму:
Спадарыня, Менск: «Калі я пачула, як Лазавік адказваў на пытаньне карэспандэнта па-беларуску, у маіх вачах ён падняўся на прыступку вышэй за Ярмошыну, якая зь вялікай абразай адказала, як яна ставіцца да беларускай мовы».
Слухачы «Свабоды» цікавяцца ўжо і магчымымі кандыдатамі ў прэзыдэнты на выбарах 2011 году:
Ніна Аляксеева, Менск: «Хацелася б даведацца хаця б кароткія біяграфічныя дадзеныя пра Саньнікава».
Андрэй Саньнікаў нарадзіўся ў Менску ў 1954 годзе. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. У 1982-1985 гадах працаваў у Сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. Пасьля заканчэньня Маскоўскай дыпляматычнай акадэміі МЗС у 1989 годзе працаваў у Міністэрстве замежных спраў Беларусі, потым дарадцам місіі Беларусі ў Жэнэве. У 1995-96 гадах быў намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі. Зь лістапада 1996 г. стаў міжнародным каардынатарам грамадзкай ініцыятывы «Хартыя’97». Мае дыпляматычны ранг пасла. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.
Тэлефануйце і пішыце! Наш тэлефон у Менску 266 39 52, працуе кругласутачна. Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.