15 студзеня ўвечары ў Літаратурным музэі Янкі Купалы ў Менску адначасова адбылося дзьве імпрэзы: прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна «Навошта» і адкрыцьцё фотавыставы Джона Кунстадтэра. Такое супадзеньне невыпадковае — новую кнігу народнага паэта Беларусі аздабляюць творы амэрыканскага фотамастака.
Жанр новай кнігі сам паэт назваў вершасказамі. Гэтыя творы і сапраўды складзеныя з аднаго сказу. Першым чытачам яны прыйшліся даспадобы. Гаворыць паэтка Людміла Хейдарава:
«У гэтых вершасказах Барадулін запрашае чытача да сутворчасьці. І нават адзін радок, кожны з гэтых вершасказаў быў бы геніяльным, і зрабіў бы любы твор геніяльным. Няхай гэта была б проза, няхай гэта быў бы верш. Але тая вышыня мудрасьці, тая вышыня афарыстычнасьці, тая вышыня мастацкасьці і сьветаўспрыманьня — гэта увесь народ у кожным радку».
«У ісьціны скептычная ўсьмешка».
«Хвароба любіць здароўе».
«Зямлю пастом ня зьдзівіш».
«Трызьніць днём безабаронная ноч».
Падобныя пэрліны былі парассыпаныя па нататніках паэта, аж пакуль іх не пачуў бард і сябра Алесь Камоцкі. Ён і стаў рэдактарам кнігі вершасказаў Барадуліна. Адкрываючы імпрэзу спадар Камоцкі зазначыў:
«Некаторы час зьбіраліся гэтыя фразы. Іх было больш, чым увайшло ў кнігу. Некаторыя мы так раўнялі супольна з аўтарам, пасьля чаго што атрымалася, тое атрымалася. І вельмі ўдала атрымалася тое, што Джон Кунстадтэр згадзіўся даць свае фоткі. Ён улюбёны ў Беларусь, а мы ужо колькі гадоў улюбёныя ў яго фота».
У кнігу ўвайшло 102 творы былога амэрыканскага дыплямата, які пасьля працы тут у 2000-2001 гадох зьехаў зь Беларусі, але ня змог забыцца на яе. Ён здымае народную культуру Беларусі і яе носьбітаў. У сваім архіве мае больш за 25 тысячаў фотаздымкаў. І усе яны зьнятыя на чорна-белую стужку старымі фотаапаратамі. Спадар Кунстадтэр так тлумачыць свой творчы мэтад:
«Хачу, каб глядач глядзеў глыбей. Хачу адлюстраваць рысы годнасьці чалавека. А фарбавыя стужкі даюць цалкам іншую ідэю, фарбавымі стужкамі няма глыбіні».
Прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна і адкрыцьцё фотавыставы Джона Кунстадтэра, якая, дарэчы, будзе экспанавацца ў музэі Янкі Купалы цягам трох тыдняў, суправаджаў гурт этнічнай музыкі «Дзівасіл». Але сьвята было няпоўным — па стане здароўя ня змог на ім быць Рыгор Барадулін.

У літаратурным музэі Янкі Купалы ў Менску 15 студзеня адбылася прэзэнтацыя кнігі «здумак» Рыгора Барадуліна «Навошта» і фотавыставы былога амэрыканскага дыплямата Джона Кунстадтэра, чые здымкі аздабляюць вершасказы народнага паэта Беларусі. Да выданьня кнігі спрычыніўся бард Алесь Камоцкі і кампанія «Будзьма». «Радзіма там, дзе начуе душа», — адно з выказваньняў Рыгора Барадуліна з кнігі «Навошта». Частка душы Джона Кунстадтэра — намесьніка амэрыканскага амбасадара ў Беларусі у пачатку 2000-х гадоў, мяркуючы па гэтай выставе, ня толькі ў Чыкага, дзе ён стала жыве па выхадзе на пэнсію, але і на беларускім Палесьсі, якое наведаў пад уражаньнем твораў Уладзімера Караткевіча. «Я закахаўся ў вашу краіну», — прызнаўся Джон Кунстадтэр на прэзэнтацыі кнігі «Навошта». Ці цяжка яму было здымаць ў Беларусі, для якой ён быў, паводле самога фотамайстра, як" іншаплянэцянін«? Аўтар вершасказаў Рыгор Барадулін паводле стану здароўя ня змог удзельнічаць ў прэзэнтацыі і кнігу «Навошта» за абодвух яе творцаў падпісваў Джон Кунстадтэр. Але Рыгор Барадулін быў з прысутнымі у іх прамовах, ў кнізе, прычым ня толькі як аўтар радкоў. «Незабытыя не старэюць» — пра каго гэта сказаў народны паэт? У кнізе болей за 50 партрэтаў беларусаў, сярод якіх і сам Рыгор Барадулін. |