Пра гэта паведаміла БелаПАН прадстаўніца Каардынацыйнай рады ініцыятыў па дасьледаваньні злачынстваў камунізму і ўшанаваньні памяці ахвяраў таталітарызму Валерыя Чарнаморцава.
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у інтэрвію БелаПАН назваў акт вандалізму праяваю "пячорнага ўзроўню маральнага стану беларускага грамадзтва", якое зьняважліва ставіцца да памяці продкаў, што загінулі ў войнах ці былі нявінна пакараныя. Паводле яго слоў, такія факты апаганьваньня могілак і мэмарыялаў сьведчаць аб тым, што праблема выхаваньня культуры памяці зьяўляецца вельмі актуальнай для беларускага грамадзтва.
"Я нават ня ведаю, ці варта зьвяртацца ў праваахоўныя органы ў сувязі з чарговым актам вандалізму. Сьледзтва ж нічога ня дасьць, бо пад аховай дзяржавы знаходзіцца тэрыторыя Курапатаў, але не народны мэмарыял, створаны намаганьнямі грамадзкасьці. І грамадзкасьць павінна правесьці інвэнтарызацыю народнага мэмарыялу, каб затым унесьці яго ў Дзяржаўны сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Толькі пры такой умове можна разьлічваць на посьпех сьледзтва ў выпадку актаў вандалізму ў Курапатах", — сказаў Астаповіч.
На тэрыторыі гістарычна-культурнай каштоўнасьці міжнароднага значэньня "Месца зьнішчэньня ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты", унесенай у Дзяржаўны сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь і разьмешчанай на паўночна-ўсходняй ускраіне Менску, пахаваныя, паводле розных ацэнак, ад 30 да 200 тысяч ахвяраў сталінізму.