Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Шыла: “Найперш хачу сустрэцца зь сябрамі”


іван Шыла ля ўправы БНФ на праспэкце Машэрава ў Менску.
іван Шыла ля ўправы БНФ на праспэкце Машэрава ў Менску.

Іван Шыла паведаміў «Свабодзе», што сам не чакаў таго, што яго камісуюць і так раптоўна скончыцца яго служба ў войску. У 22.35 І.ШЫЛА - У ЖЫВЫМ ЭФІРЫ “НАЧНОЙ СВАБОДЫ”

Але і трапіў у войска Іван таксама раптоўна. Гэта адбылося напрыканцы студзеня. На кватэру Івана Шылы прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Яны схапілі хлопца і адвезьлі ў Салігорскі ваенкамат. Адтуль яго перавезьлі ў Менск. Іван абвясьціў галадоўку. Ён патрабаваў, каб яго прызывалі на вайсковую службу так, як іншых прызыўнікоў: спачатку мэдкамісія, а потым позва ў ваенкамат.

Яму адмовілі і гвалтам прывезьлі ў Лепельскую вайсковую частку. Літаральна праз тыдзень пасьля прыняцьця прысягі Іван трапіў у шпіталь. У выніку ў медчастцы і ў шпіталях ён правёў каля траціны тэрміну вайсковай службы за 10 месяцаў. Апроч таго, Іван адседзеў 10 сутак на гаўптвахце за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі мабільны тэлефон.

Іван Шыла:
Два тыдні гэтае пытаньне ўсё ўзважвалі, вырашалі, перамаўляліся…
«Мяне павезьлі ў Менск на абсьледаваньне. Там мне паведамілі, што я не прыдатны да службы ў войску. Два тыдні гэтае пытаньне ўсё ўзважвалі, вырашалі, перамаўляліся… Мяне абсьледавалі менш за суткі ў Менску. Мяне прывезьлі назад, бо яны ж ня хочуць, каб я быў у Менску, бо вайскоўцы хвалююцца, што каля шпіталя намалююцца тысячы беларускіх апазыцыянэраў са сьцягамі, расьцяжкамі… Я знаходжуся ў частцы, тут праз тыдзень да мяне прыходзяць з дакумэнтамі і кажуць: „Зьбірайся дадому“.

У мяне алергія, а ёсьць указ міністэрства абароны, які не дазваляе праходзіць тэрміновую службу.

Кіраўнік вайсковага шпіталя палкоўнік Савіцкі сказаў, што палітыкай Міністэрства абароны не займаецца і, калі я хваробу маю, значыць служыць ня буду. Самі вайсковыя мэдыкі, якія мусяць рабіць абсьледаваньне, самі гэтага не рабілі, а запрасілі прафэсара мэдыцыны, які й паставіў дыягназ.

Цяпер я хачу як мага хутчэй сустрэцца са сваімі сябрамі. А пляны — гэта адукацыя. Трэба вучыцца».

Першым Івана павітала Кася Галіцкая.



1

Павіншаваць зь вяртаньнем з войска выйшаў БНФ Аляксей Янукевіч.




Зь Зьмітром Дашкевічам і Артурам Фінькевічам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG