Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івана Шылу камісавалі з войска

абноўлена

Моладзевы актывіст, шараговец беларускага войска Іван Шыла сёньня пакінуў распалажэньне вайсковай часткі ў пасёлку Межыца, дзе ён праслужыў 10 месяцаў, і разам з бацькамі цяпер едзе дамоў у Салігорск.

«Мэдыцынская камісія прызнала яго непрыдатным да службы. Увесь час, пакуль Іван служыў у Межыцы, у яго была вялікая алергія. Гэта з-за мясцовай вады, якая мае жалеза ў 10 разоў больш за норму. Мы пра гэта ведалі, прасілі альбо перавесьці сына ў іншае месца, альбо камісаваць. Нарэшце нас пачулі», — паведаміў «Свабодзе» бацька былога салдата Ўладзімер Шыла.

Нагадаем, моладзевага актывіста Івана Шылу прызвалі ў войска ў канцы 2008 году, ня даўшы яму атрымаць школьны атэстат. Праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі ў Беларусі мяркуюць, што выпадак з Іванам Шылам быў сьведчаньнем выкарыстаньня войска для зьніжэньня палітычнай актыўнасьці моладзі ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG