Паводле старшыні таварыства Антона Астаповіча, на вызначанай тэрыторыі побач з будынкам Дзяржаўнага цырку месьціцца шэраг помнікаў архітэктуры, якія ўнесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Найперш гэта тычыцца комплексу былой электрастанцыі – аднаго зь першых прамысловых аб’ектаў у даваенным Менску. На меркаваньне Астаповіча, “высотка” гатэлю парушыць увесь архітэктурны ансамбаль забудовы галоўнага праспэкту сталіцы.
Нагадаем, што ад пачатку шматпавярховы гатэль сеткі “Кемпінскі” меркавалася збудаваць на месцы музэя Вялікай айчыннай вайны на Кастрычніцкай плошчы, экспазыцыя якога праз некалькі гадоў павінна пераехаць да стэлы “Менск – горад-герой”. Аднак, як кажа гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі, пазьней пляны былі адкарэктаваныя. У выніку наступствы для гарадзкога аблічча могуць быць яшчэ горшымі, чым у выпадку з заменай музэя на хмарачос гатэлю:
“Пахавалі ідэю з музэем Вялікай айчыннай вайны і цяпер ужо хочуць паставіць гэты гатэль каля цырка, зьнішчыўшы старую менскую гідраэлектрастанцыю. Але, па-першае, гэта ўнікальны комплекс, адзіны ў Менску. Насамрэч гэта самы стары помнік прамысловай архітэктуры, помнік унікальны. Па-другое, станцыя ўвайшла ў гісторыю нашага мастацтва, дзясяткі мастакоў яе малявалі. Гэта ж фактычна было адзінае прадпрыемства ў Менску пасьля рэвалюцыі. І вось гэты ўнікальны аб’ект хочуць зьнесьці, каб паставіць там “Кемпінскі”.
У лісьце нагадваецца: гісторыка-культурныя каштоўнасьці ахоўваюцца дзяржавай і рэгулююцца законам “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”. На перакананьне спадара Астаповіча, будаўніцтва комплекса прывядзе да парушэньня як закону, так і іншых нарматыўна-прававых актаў.
Таксама ўдакладняецца, што на акрэсьленай пад будаўніцтва пляцоўцы месьціцца не адзін помнік, які знаходзіцца пад аховай закона. Гэта ўласна будынак Дзяржцырку, жылыя дамы №29, 30, 32а па праспэкце Незалежнасьці, а таксама парк імя Янкі Купалы.
Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры просіць Аляксандра Лукашэнку спыніць пляны будаўніцтва комплексу з гатэлем “Кемпінскі”, забясьпечыўшы шырокае грамадзкае абмеркаваньне такіх важных для горада аб’ектаў.
Першая менская электрастанцыя
Першая менская электрастанцыя месьціцца ў парку Горкага побач з цыркам, яна была збудаваная 1895 годзе. Спачатку станцыя забясьпечвала электрычнасьцю цэнтральную частку Менска. Побач са станцыяй быў збудаваны гатэль у стылі мадэрн, які не адно дзесяцігоддзе выкарыстоўваўся менскім цыркам. Комплекс будынкаў былой электрастанцыі знаходзіцца ў Дзяржаўным сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, адносіцца да 3-й катэгорыі матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасьцей.