Падзеі жніўня - верасьня 1939 году - пакт Молатава-Рыбэнтропа, пачатак Другой усясьветнай вайны, аб'яднаньне Ўсходняй і Заходняй Беларусі - дагэтуль гісторыкі розных краінаў ацэньваюць неадназначна і нават супярэчліва. Сёньня прадстаўнікі трох народаў - беларускага, польскага і нямецкага - шукалі шляхі паразуменьня і замірэньня. Беларускі прафэсар Эмануіл Ёфэ прывёў фрагмэнты з сучасных падручнікаў гісторыі, дзе даецца толькі станоўчая ацэнка пакту Молатава-Рыбэнтропа:
“Пакт і сёньня закранае інтарэсы шэрагу краінаў. У першую чаргу - Польшчы, Нямеччыны, Беларусі, Украіны, балтыйскіх краінаў, тут і адносіны Англіі, Францыі. Хоць прайшло ўжо 70 гадоў, дагэтуль адбываецца фальсыфікацыя гісторыі, замоўчваньне. Нават у падручніках, на вялікі жаль, толькі станоўчая ацэнка дакумэнту”.
Карэспандэнтка: “А ці ёсьць у вас надзея, што хоць калі-небудзь у падручніках будзе аб'ектыўнасьць?”
“Можа, гадоў праз 50, а то і 100. Таму што гэта закранае непасрэдна інтарэсы і гісторыю шэрагу краінаў”.
Прафэсар Беластоцкага ўнівэрсытэту Войцех Сьляшынскі выступіў з грунтоўным дакладам “Ацэнка падзеяў верасьня 1939 году тагачаснымі жыхарамі Ўсходняй Польшчы”. На пытаньне ўдзельнікаў дыскусіі, які народ найбольш пацярпеў падчас Другой усясьветнай вайны, адказаў так:
“Мяркую, што ўсе народы, якія бралі ўдзел у Другой усясьветнай вайне, пацярпелі - і беларусы, і палякі асабліва. Для польскага народу вайна пачалася 1 верасьня 1939 году, для беларусаў найгоршы пэрыяд пачаўся 22 чэрвеня 1941 году. У верасьні 1939-га зьнікла польская дзяржава. Але калі глядзець аб'ектыўна, беларускія землі аб'ядналіся. Цяжка сказаць адназначна, хто страціў, хто знайшоў - тут спляценьне розных падзеяў. У нас зараз зусім іншая дзяржава. Але для палякаў Другая ўсясьветная вайна скончылася толькі ў 1989 годзе”.
У дыскусіі “Шляхі замірэньня” актыўны ўдзел узялі прадстаўнікі розных канфэсій - каталіцкі біскуп Антоні Дзям'янка, загадчык катэдры тэалёгіі БДУ протаярэй Уладзімер Башараў. На думку экс-старшыні Нямецкай экумэнічнай рады цэркваў, прафэсара тэалёгіі Конрада Райзэра, і беларусы, і немцы павінны прыкласьці яшчэ шмат намаганьняў і да напісаньня аб'ектыўнай гісторыі, і да разьвіцьця больш шчыльных і плённых дачыненьняў:
“На маю думку, і нямецкі, і беларускі палітычныя бакі не выкарыстоўваюць напоўніцу тыя магчымасьці і тыя шанцы, якія ёсьць. У гісторыі Нямеччыны быў такі момант, калі ўрад рабіў добрыя намаганьні і крокі на шляху паразуменьня. Зараз урад Нямеччыны прадстаўляе ня толькі свае нацыянальныя інтарэсы ў дачыненьні да беларуска-нямецкіх адносінаў, але Нямеччына, як краіна Эўразьвязу, прадстаўляе і палітыку Эўразьвязу. І гэта вельмі моцна ўплывае на тое, якую палітыку выбірае нямецкі ўрад у адносінах да сваіх усходнеэўрапейскіх краінаў-суседак. На маю думку, у разьвіцьці нямецка-беларускіх адносінаў павінна быць зроблена значна больш, чым зараз”.

для палякаў Другая ўсясьветная вайна скончылася толькі ў 1989 годзе ...