Дата дня
6 сьнежня 1520 году нарадзілася Барбара Радзівілянка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Брат Барбары, Мікалай Радзівіл Чорны, быў схільны скарыстаць шлюб сястры з Жыгімонтам Аўгустам, каб палепшыць сваё становішча. А Жыгімонтава маці, каралева Бона Сфорца, ненавідзела Радзівілаў. Жыгімонт парушыў слова болей ня бачыцца з Барбарай і пабраўся зь ёю таемным шлюбам.
Бона Сфорца зрабіла ўсё магчымае, каб перашкодзіць каранаваньню Барбары. Калі Сойм усё ж каранаваў Барбару, Бона Сфорца пакінула Кракаў і зьехала на радзіму, у Італію. Існуе вэрсія, што патаемна яна пакінула агентаў, каб атруціць ненавісную нявестку. Барбару каранавалі ў сьнежні 1550 году, а праз шэсьць месяцаў яе ня стала. Сучасныя дасьледнікі тлумачаць яе сьмерць хваробай.
Таксама ў гэты дзень
1240 — войска Батыя захапіла Кіеў.
1917 — Фінляндыя атрымала незалежнасьць ад Расеі.
1925 — у Вільні выйшаў з друку першы нумар «Сялянскай Нівы».
1978 — на рэфэрэндуме ў Гішпаніі зацьверджана дэмакратычная канстытуцыя пасьля амаль 40 гадоў панаваньня дыктатуры.
1991 — ва Ўкраіне прынялі Закон «Аб Узброеных сілах», ад 1993 гэты дзень адзначаецца як нацыянальнае вайсковае прафэсійнае сьвята ўсіх вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны.
1998 — Уга Чавэса абралі на прэзыдэнта Вэнэсуэлы.
У гэты дзень таксама нарадзіліся
1933 — Зінаіда Мажэйка, беларуская этнамузыказнаўца.
У памяці
1921 — памёр Мікалай Янчук, беларускі і ўкраінскі навуковец-славіст, гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца.
https://smarturl.click/MAzp