Цыганкоў: Прыватныя прадпрыемствы могуць быць вызваленыя ад адзінай тарыфнай сеткі пры фармаваньня заробкаў. Пра гэта паведаміў на паседжаньні Рэспубліканскага клюбу дырэктараў намесьнік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур. Спадар Тур адзначыў, што гэта пакуль толькі праект, і самай вялікай перашкодай тут ёсьць пераадоленьне адміністратыўных бар’ераў. Што ж замінае ўладам?
Балыкін: Насамрэч, што можа перашкодзіць уладам? Калі, напрыклад, спадар Лукашэнка вырашыць зрабіць гэта — хто можа яму перашкодзіць?
Калі будзе зроблены такі крок, то прадпрымальнікам гэта будзе вельмі добра. Нажаль, пакуль не атрымоўвалася гэта зрабіць. Гэтага актыўна патрабуюць прадпрымальніцкія аб’яднаньні, і нават міністэрства эканомікі падтрымлівала гэтую ідэю. Але такія ведамства як міністэрства працы, было заўсёды супраць, яны казалі, што гэтым яны абараняюць інтарэсы наёмных працаўнікоў.
Цыганкоў: А чаму міністэрства працы было супраць? Паводле якіх матываў? Могуць зьменшыцца заробкі?
Балыкін: Дзесьці, можа, зьменшацца, а дзесьці наадварот нехта пачне атрымліваць занадта шмат. Пачнуць наймальнікі пры прызначэньні заробку кіравацца ня нейкімі дыплёмамі, паперамі, і нарматывамі, а сваім асабістым разуменьнем каштоўнасьці супрацоўніка. Напрыклад, аднаму інжынэру дадуць заробак 500 даляраў, а іншаму — тысячу. З пункту гледжаньня міністэрства працы, гэта несправядліва.
Але на самой справе ў гэтага міністэрства ёсьць і свой матэрыяльны інтарэс у гэтым пытаньні. Пры міністэрствы працы існуюць розныя інстытуты і ўстановы, якія распрацоўваюць неабходныя нарматывы. Усе пры справе, сотні людзей, эканамісты, юрысты, акрамя таго, аддзелы працы і заработнай платы на прадпрыемствах. Яны распрацоўваюць рэглямэнты, нарматывы, яны ведаюць, колькі мусіць выдаць “на-гара” рабочы, інжынэр, доктар. І кожны зь іх скажа, што гэта вельмі істотна і патрэбна, і што бяз гэтай паперы ўсё спыніцца, наступіць у краіне хаос, ня будзе ніякага парадку ў кіраваньні
Цыганкоў: Пра гэта, відаць, і казаў спадар Тур, які заявіў, што “любая прапанова скасаваць нейкую паперкі ўспрымаецца ў штыкі”. Ваш прагноз — ці адменяць тарыфную сетку для прыватных прадпрыемстваў?
Балыкін: Магчыма, адменяць, але не для ўсіх. Можа, адменяць толькі для невялікіх прадпрыемстваў, якія ня ўстане трымаць эканамістаў, аддзелы па працы, — там дзе працуюць дзясяткі чалавек. А на буйных прадпрыемствах усё гэта застанецца.