Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Беларусі з Расеяй утварыліся вялікія аўтамабільныя чэргі


Знак на памежжы Расеі зь Беларусьсю
Знак на памежжы Расеі зь Беларусьсю

На відэа, запісаным з адной з машынаў, што прыяжджала ў памежнай, зоне, відаць доўгія чэргі.

На беларуска-расейскай мяжы ўтварыліся вялікія чэргі зь легкавікоў і грузавікоў. Гэта відаць зь відэа, зьнятым у памежным раёне.

Чэргі ёсьць толькі на выезьдзе зь Беларусі ў Расею. Як паведамляе Infotrans Media, стаяць на легкавых машынах даводзіцца ад 3 да 5 гадзін. Гэта пры тым, што паміж Беларусьсю і Расеяй няма сталага памежнага кантролю, а візы для перасячэньня мяжы не патрабуюцца.

З боку Расеі пры ўезьдзе ў Беларусь чэргаў няма.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG