Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі двух блогераў, якія прысабечылі грошы, сабраныя на лячэньне 8-гадовага хлопчыка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На лячэньне сабралі 1,5 млн рублёў, але хвораму дзіцяці пайшла толькі малая частка.

У Горадні зьбіралі грошы на лячэньне 8-гадовага Івана Стацэнкі. Аднак большая частка сродкаў да бацькоў дзіцяці не дайшла і была выдаткаваная блогерамі на асабістыя патрэбы, паведамілі ў МУС.

Двое гродзенскіх блогераў запрашалі падпісантаў паўдзельнічаць у розыгрышы. Ім прапаноўвалася пералічыць па 10 рублёў і выйграць адзін з прызоў, сярод якіх прыгадваліся смартфоны і нават аўтамабіль.

Большую частку грошай арганізатары розыгрышу абяцалі адправіць на лячэньне хлопчыка, якому паставілі дыягназ «цягліцавая дыстрафія Дзюшэна — Бэкера».

Насамрэч з атрыманых прыкладна 1,5 млн рублёў блогеры аддалі маці дзіцяці 200 тыс. Яшчэ 315 тыс. рублёў пайшло на падарункі для ўдзельнікаў стрыму. Астатнія сродкі блогеры, як сьцьвярджае сьледзтва, патрацілі на паездкі на Мальдывы і ў ААЭ, азартныя гульні і іншыя забаўкі.

У выніку 17-гадовы жыхар Горадні і ягоная 37-гадовая сяброўка сталі фігурантамі крымінальнай справы аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. Максымальная санкцыя па гэтым артыкуле — да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG