Канстанціну Ўланаву 57 гадоў, ён прафэсійны ваенны. Нарадзіўся ў Менску і тут скончыў школу прапаршчыкаў, служыў у Рагачоўскай 120-й дывізіі, якая дысьлякавалася ў Менску, ва Ўруччы. “У 1986 годзе муж прыйшоў са службы ў вельмі сур’ёзным настроі і паведаміў, што яго адпраўляюць у Аўганістан”, — кажа жонка Ўланава Тацяна. Вось што Тацяна згадала пра дзень, калі адпраўляла мужа на вайну ў Аўганістан:
“Адмоўныя ў нас былі эмоцыі. У той дзень я нават згубіла ключ ад кватэры, і маленькі сын праз горад паехаў да бабулі па дублікат, бо мы засталіся на вуліцы. Гэта быў 1986 год. Ужо даўно з Аўганістану прыходзілі труны з забітымі хлопцамі. Мы вельмі непакоіліся, глядзелі ўвесь час па тэлевізіі навіны з Аўганістану. Калі там нешта здаралася, вельмі перажывалі за яго, у тым ліку і малыя дзеці, асабліва сын. А ён пісаў як звычайна, што ўсё добра. Нават што быў паранены і з кантузіяй патрапіў у шпіталь, я даведалася ўжо, калі ён прыехаў у адпачынак”.
За вайну ў Аўганістане Канстанцін Уланаў атрымаў мэдаль “За адвагу” ды мэдаль “Ад удзячнага аўганскага народу”. Выходзіў з Аўганістану ў 1988 годзе, а на радзіме апынуўся ў новым жыцьці. Перабудова, распад былой савецкай імпэрыі, першыя крокі незалежнай беларускай дзяржавы — паводле Тацяны Ўланавай, гэтыя падзеі зьмянілі ня толькі іх жыцьцё, але і іх саміх. Канстанцін Уланаў, як і ягоная жонка Тацяна, настаўніца фізыкі і астраноміі, далучыліся да беларускага адраджэнскага руху. Зь сярэдзіны 1990-х яны нязьменна ўдзельнічаюць у акцыях апазыцыі як сябры партыі КХП-БНФ. Актывіст партыі Алесь Чахольскі згадаў пра Канстанціна Ўланава:
“Ён удзельнічаў ва ўсіх нашых мерапрыемствах: у зборы подпісаў, у агітацыі, у талоках у Курапатах. На сваім уласным аўтамабілі аказваў шмат дапамогі ў паездках па Беларусі. Гэта шчыры патрыёт Беларусі. А гэтае асабістае зь ім адраджэньне адбылося, пэўна, як з кожным з нас. Не адразу. 1988 год, 1991 год. Зянон Станіслававіч Пазьняк. Калі мы яго слухалі, калі пачалі чытаць сваю гісторыю, ды на беларускай мове, калі даведаліся пра Вялікае Княства Літоўскае. Нас жа гэтаму не вучылі ў школе. БССР раптам зьявілася, і ўсё. Мяркую, адсюль і ў яго ўсё пачалося. Ды мы і на свае вочы ў тым жа войску бачылі, якое ўсё было гніласнае. Як усё было па блаце, як на пасады прызначаліся сынкі генэралаў”.
Паводле сваякоў Канстанціна Ўланава, з-за ягонай грамадзкай актыўнасьці ў яго пачаліся праблемы на працы. Калі пасьля войска ён уладкаваўся вадзіцелем у фірму, то яго падманулі, не заплацілі грошай. Перайшоў на іншае месца працы, але і там пачаліся праблемы, кажа жонка Тацяна:
“Яго звольнілі, болей за 3 месяцы ён ня мог нідзе ўладкавацца і прыйшоў да высновы, што яму наўмысна замінаюць. Бо ён і туды, і сюды, ужо быццам паабяцаюць, і раптам адмаўляюць без прычын. І тады ён вырашыў ехаць працаваць і жыць на вёску. Гарадзкі жыхар, нават бабулі ніколі на вёсцы ў нас не было, а тут яму спадабалася, мы набылі стары дом на вёсцы. Ён вырашыў разводзіць трусоў, курэй, казу думаў купіць. І ён вырашыў там жыць, пачаў рамантаваць дом. Але зноў вось не даюць. А ён такі чалавек, які ніколі не хаваў сваіх думак, мог адкрыта сказаць людзям праўду ў вочы. Што, людзі, як вы можаце так жыць, як нявольнікі? А ён такі чалавек — зь вялікім гонарам”.
Тацяна Ўланава паведаміла, што, паводле адваката, ніякага абвінавачаньня яе мужу ў выніку ня выставілі і праверку скончылі. “Зараз Канстанцін пачуваецца дрэнна, будзем выклікаць да яго лекараў і лячыць”, — сказала жанчына.
Нагадаем, Канстанцін Уланаў быў затрыманы 8 ліпеня. Зь ім праводзіліся допыты і сьледчыя дзеяньні ў справе Аўтуховіча. Падчас ператрусу ў доме Ўланавых міліцыянты забралі паляўнічую стрэльбу.
“Адмоўныя ў нас былі эмоцыі. У той дзень я нават згубіла ключ ад кватэры, і маленькі сын праз горад паехаў да бабулі па дублікат, бо мы засталіся на вуліцы. Гэта быў 1986 год. Ужо даўно з Аўганістану прыходзілі труны з забітымі хлопцамі. Мы вельмі непакоіліся, глядзелі ўвесь час па тэлевізіі навіны з Аўганістану. Калі там нешта здаралася, вельмі перажывалі за яго, у тым ліку і малыя дзеці, асабліва сын. А ён пісаў як звычайна, што ўсё добра. Нават што быў паранены і з кантузіяй патрапіў у шпіталь, я даведалася ўжо, калі ён прыехаў у адпачынак”.
Ён удзельнічаў ва ўсіх нашых мерапрыемствах: у зборы подпісаў, у агітацыі, у талоках у Курапатах. На сваім уласным аўтамабілі аказваў шмат дапамогі ў паездках па Беларусі. Гэта шчыры патрыёт Беларусі.
“Ён удзельнічаў ва ўсіх нашых мерапрыемствах: у зборы подпісаў, у агітацыі, у талоках у Курапатах. На сваім уласным аўтамабілі аказваў шмат дапамогі ў паездках па Беларусі. Гэта шчыры патрыёт Беларусі. А гэтае асабістае зь ім адраджэньне адбылося, пэўна, як з кожным з нас. Не адразу. 1988 год, 1991 год. Зянон Станіслававіч Пазьняк. Калі мы яго слухалі, калі пачалі чытаць сваю гісторыю, ды на беларускай мове, калі даведаліся пра Вялікае Княства Літоўскае. Нас жа гэтаму не вучылі ў школе. БССР раптам зьявілася, і ўсё. Мяркую, адсюль і ў яго ўсё пачалося. Ды мы і на свае вочы ў тым жа войску бачылі, якое ўсё было гніласнае. Як усё было па блаце, як на пасады прызначаліся сынкі генэралаў”.
Паводле сваякоў Канстанціна Ўланава, з-за ягонай грамадзкай актыўнасьці ў яго пачаліся праблемы на працы. Калі пасьля войска ён уладкаваўся вадзіцелем у фірму, то яго падманулі, не заплацілі грошай. Перайшоў на іншае месца працы, але і там пачаліся праблемы, кажа жонка Тацяна:
Яго звольнілі, болей за 3 месяцы ён ня мог нідзе ўладкавацца і прыйшоў да высновы, што яму наўмысна замінаюць.