Моладзевага актывіста затрымалі 10 траўня і абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў надпіс “Свабоду Аўтуховічу” на будынку. Адміністрацыйную справу перадалі на разгляд адміністрацыйнай камісіі райвыканкаму, паседжаньне якой адбылося сёньня.
Сябры камісіі пагадзіліся з абвінавачаньнем міліцыянтаў і пакаралі А.Дубскага штрафам.