Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледства ў справе Дубскага падоўжылі на няпэўны тэрмін


Арцём Дубскі
Арцём Дубскі
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі даведаўся сёньня, што сьледчы падоўжыў тэрмін сьледзтва на нявызначаны тэрмін. Арцёма, фігуранта “справы 14-ці”, абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня.

Арцём Дубскі ў часе адбыцьця пакараньня па месцы жыхарства ў Асіповічах меў спагнаньні ад асіповіцкіх міліцыянтаў за тое, што ня быў у часе праверкі дома.

Пазьней супраць яго распачалі крымінальную справу за выхад у інтэрнэт з чужой сім-карткі, а ў мясцовай газэце пра маладафронтаўца зьявіліся зьедлівыя публікацыі.

Арцём зьехаў ва Ўкраіну і быў затрыманы, калі вяртаўся, каб узяць удзел у маладафронтаўскай акцыі пад лёзунгам любові і пераменаў 14 лютага.

Хлопца трымалі ў бабруйскім СІЗА, а потым вызвалілі да суду.

Назіральнікі лічаць невыпадковым тое, што й суд над Максімам Дашуком адкладзены на нявызначаны тэрмін. Хлопца таксама абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня. Назіральнікі схіляюцца да думкі, што ўлады пакуль не прынялі рашэньня адносна гэтых фігурантаў “справы 14-ці”. У траўні міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі іх вязьнямі сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG