Сёньня ў Гомелі не працавала вялікая крама “Бярозка”, якая належыць абласному аб’яднаньню дзяржаўнага гандлю. Карэспандэнт “Свабоды” даведаўся, што за зачыненымі дзьвярыма страйк абвясьцілі пяцёра тамтэйшых працаўніц.
Сьвежая аб’ява папярэджвае, што ў краме “Бярозка” ідзе пераўлік тавараў. Празь вітрыны відаць, што частка людзей у краме мітусіцца, але ў цэнтры залі — пяцёра жанчын-страйкоўцаў на табурэтках. Запрошаным на акцыю журналістам яны тлумачаць, што кіраўніцтва крамы адхіліла іх ад працы:
“Сядзім на стульчыках. Нам працу іншую не даюць. Лепей сядзець. А як мы сыйдзем? Возьмуць ды за прагулы нас звольняць. Мы былі сёньня ў канторы, нам ніхто нічога не сказаў. Сказалі толькі: “Ваш лёс вырашаецца”.
Не дапамаглі працаўніцам “Бярозкі” і ў афіцыйным абкаме прафсаюзу працаўнікоў гандлю:
“Мы хадзілі ў прафсаюз гандлю. Там юрыст сядзіць. Па сутнасьці ён нам нічога не дапамог. Сказаў толькі, што ў нашай сытуацыі можа толькі дапамагчы правільна скласьці заяву на звальненьне”.
Пяць адказных прадавачак не дапусьцілі да працы пасьля таго, як у краме выявілася буйная недастача. Але й звольніць іх ня звольнілі.
Дырэктарка гандлёва-розьнічнага аб’яднаньня № 2 аблгандальсаюзу Сьвятлана Лапцева кажа на гэта:
“Ідзе дакумэнтальная рэвізія. Яны зрабілі недастачу на 32 мільёны рублёў. Як іх можна дапускаць да працы? Пакуль юрысты й начальнік аддзелу кадраў вырашаюць пытаньне пра іхняе звальненьне. Папярэдняя недастача была 25 мільёнаў. Яны не забясьпечылі захаваньне таварна-матэрыяльных каштоўнасьцей. І думаюць, што можна звольніць па згодзе бакоў?”
Спадарыня Лапцева не выключае, што па выніках дакумэнтальнай рэвізіі дырэкцыя будзе зьвяртацца ў адпаведныя органы.
Тым часам работнікі “Бярозкі” напісалі заявы на ўступленьне ў незалежны прафсаюз РЭП, каб мець юрыдычную абарону. Прававы інспэктар у рэгіёне Леанід Судаленка так пракамэнтаваў сытуацыю, якая склалася ў краме “Бярозка”:
“Дырэкцыя, не дапусьціўшы людзей да працы. парушыла найперш працоўную дамову. Калі ёсьць нейкі недавер, дык трэба звальняць людзей з працы альбо прад’яўляць нейкія іншыя прэтэнзіі. У дадзеным выпадку наймальнік парушае права людзей на працу”.