Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пазыцыя Маккейна да Беларусі будзе больш прынцыповай”


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

Што будзе вырашальным у выбарах прэзыдэнта ЗША – асабістыя якасьці кандыдатаў ці прынцыповыя палажэньні палітычнай праграмы?


Як можа адрозьнівацца палітыка Злучаных Штатаў у дачыненьні да Беларусі ў выпадку перамогі таго ці іншага кандыдата? На гэтыя пытаньні адказвае гісторык і журналіст, рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль.

Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
“Многія ўспрымаюць выбары як найперш супрацьстаяньне асобаў кандыдатаў і іхніх камандаў. На вашую думку, вынік выбараў вырашаецца яркасьцю асобаў ці ўсё ж прынцыповымі палітычнымі падыходамі?”

Кароль: “У спалучэньні і тое і іншае – як харызма, асоба, гэтак і палітычная сыстэма, ськіраванасьць на праграму партыі. Партыйная прыхільнасьць і арыентацыя вытрымліваецца збольшага падчас выбараў. Важна адзначыць, што інтрыга захоўваецца да апошняга моманту. Нават на сёньняшні дзень, калі большасьць сацыялягічных апытаньняў даюць перавагу Абаме, ніхто ўпэўнена не асьмеліцца гарантаваць,што менавіта такім будзе вынік”.

Цыганкоў: “Абодва кандыдаты гавораць пра неабходнасьць пераменаў. На вашу думку, наколькі сапраўдны моцная патрэба ў пераменах у амэрыканскіх выбарнікаў, асабліва ўлічваючы апошнія (ня самыя ўдалыя, на думку многіх) гады прэзыдэнцтва Буша?”

Кароль: “Перамены як карэктыроўка ўнутранай палітыкі, -- і асабліва эканамічнай палітыкі, у сувязі з фінансавым крызысам, эпіцэнтар якога знаходзіцца ў ЗША. Але як заўсёды бывае ў ЗША, перамены там будуць у тым рэчышчы, у якім трымаецца ўся амэрыканскай палітыка, і ня будуць насіць адценьня радыкальнасьці. Эвалюцыя закладзена ў гістарычным працэсе разьвіцьця ЗША, ды і сур’ёзных падставаў для нейкіх катастрафічных праяваў няма”.

Цыганкоў: “Чаго можна чакаць ад стаўленьня да Беларусі ад кожнага з кандыдатаў?”

Кароль: “Ня толькі асоба вызначае курс, зьнешнепалітычны ў асаблівасьці – але і традыцыя, тыя прынцыпы, што апрабаваныя і працуюць. Мне давялося прысутнічаць на канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, дзе з дакладам выступаў Маккейн. Ён даўно цікавіцца Беларусьсю, добра ведае нашы праблемы, нават у дэталях.

Барак Абама, натуральна, менш ведае пра гэта – магчыма, гэта будзе адбівацца ў далейшым на вызначэньні курсу да Беларусі. Але без істотных адрозьненьняў. Можна меркаваць, што пазыцыя Маккейна будзе больш актыўнай, дынамічнай, прынцыповай. Але галоўнае, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў абодвух партыяў – гэта адданасьць прынцыпаў дэмакратызацыі і правоў чалавека ў Беларусі”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG