Перадача "Беларускае замежжа" (эфір 8 ліпеня). Слухаць можна тут
Сындыкат ліквідатараў аварыі Чарнобыльскай АЭС, міжнародны цэнтар праблемаў экалёгіі і радыяцыйнай бясьпекі чалавека, прадстаўнічая міжнародная канфэрэнцыя “Навуковыя і гуманітарныя ініцыятывы падтрымкі ліквідатараў і ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы” -- усё гэта зь ліку апошніх ініцыятываў вядомага ў сьвеце беларускага навукоўца, вымушанага працаваць за мяжой.
Прафэсар Юры Бандажэўскі – дзейны чалец Нью-Ёркскай акадэміі навук, Міжнароднай акадэміі геранталёгіі, Міжнароднай акадэміі Альбэрта Швайцэра, ганаровы чалец Польскай акадэміі мэдыцыны, вядомы ў сьвеце навукоўца ў галіне мэдычных наступстваў радыяцыйнага выпраменьваньня, спэцыяліст у паталёгіях, дасьледчык уплыву на здароўе так званых “малых дозаў” радыяцыі, аўтар 250 навуковых працаў (сярод якіх 9 навуковых манаграфіяў). На радзіме ў Беларусі працаваць ён не мае магчымасьці – цяпер за мяжой працягвае сваю навуковую дзейнасьць, якая не зьмяшчаецца толькі ў сьценах лябараторыяў.
“Мая пазыцыя – ахова здароўя людзей”
“Вы ж выдатна разумееце, што я – не навуковец, які толькі сядзіць у лябараторыі. Вы цудоўна ведаеце маю пазыцыю. Гэтая пазыцыя цалкам адкрытая – ахова здароўя людзей. Іначай я б не паехаў у 1990 годзе ў Гомель і не арганізаваў бы там унівэрсытэт. Я для сябе ў той час ужо зрабіў выснову. Калі я прыехаў, яшчэ ня будучы рэктарам, у гэтую забруджаную зону, калі паглядзеў, якія там вялізарныя праблемы былі – дактароў было толькі якіх 30% ад неабходнай колькасьці!.. І ўвогуле мне не спадабаўся падыход уладаў, -- я пра ўсё гэта адкрыта ва ўрадзе сказаў. Пасьля гэтага быў арганізаваны унівэрсытэт. Я прыехаў працаваць туды. Калі мяне вывелі з наручнікамі з унівэрсытэту, амаль праз 10 гадоў, унівэрсытэт выпусьціў больш за 1000 дактароў на той час”.
У ліпені 1999 году прафэсар Бандажэўскі, у той час -- рэктар Гомельскага мэдунівэрсытэту, быў арыштаваны, у чэрвені 2001 -га асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі – Ваенная калегія Вярхоўнага Суду прызнала яго вінаватым у хабарніцтве. У тым жа 2001 годзе Бандажэўскі быў прызнаны вязьнем сумленьня праваабарончай арганізацыяй Міжнародная Амністыя, і стаў уладальнікам эўрапейскага пашпарту свабоды пад нумарам 25 – 25-м чалавекам у сьвеце, які атрымаў пашпарт, што дае права свабодна перамяшчацца па Эўропе і абіраць у якасьці месца жыхарства любую краіну кантынэнту.
Падчас судовага працэсу над Бандажэўскім праваабаронцы зафіксавалі восем парушэньняў беларускага заканадаўства. Аднак спробы грамадзкасьці дамагчыся адмены прысуду плёну не далі.
Юры Бандажэўскі правёў у зьняволеньні больш за шэсьць гадоў, і там працягваў навуковую працу.
Пазыцыя адрозная ад палітыкі ўладаў
Праваабаронцы і навукоўцы сьвету перакананыя, што Бандажэўскага асудзілі за крытыку стаўленьня кіраўніцтва Беларусі да наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У навуковай справаздачы Бандажэўскага крытыкавалася палітыка Міністэрства аховы здароўя, якое ігнаравала забруджваньне глебы і прадуктаў харчаваньня радыенуклідамі. Паводле заявы Міжнароднага сацыяльна-экалагічнага саюзу з пратэстам супраць прысуду Бандажэўскага, "прычына перасьледу, які абрынуўся на дактароў і вучоных-радыёлагаў, у тым, што іх дасьледаваньні аб`ектыўна даказваюць сьвядомае заніжэньне доз радыяцыі, якія атрымліваюць цяпер жыхары Беларусі, і асабліва дзеці".
“Прыкладаў перасьледу навукоўцаў вельмі шмат”
“Прыкладаў перасьледу навукоўцаў вельмі шмат, -- кажа Бандажэўскі. -- Вось цяпер у сваёй новай кнізе ў прадмове я пісаў пра інстытут Генадзя Лазюка (Навукова-дасьледчы інстытут спадчынных і уроджаных захворваньняў Міністэрства аховы здароўя РБ). Так, Генадзь Ільіч Лазюк – выбітны генэтык-тэратоляг, выбітны. Такіх мала ў сьвеце. І ён -- чалавек, які вельмі шмат зрабіў для навукі.
Ён спрабаваў, захоўваючы свой інстытут, неяк дыпляматычна вырашаць многія пытаньні з уладамі. І ўсё-такі ён зрабіў выснову аб тым, што пасьлячарнобыльская радыяцыя выклікала ўзровень мутацыяў, якія прыводзяць да заганаў разьвіцьця. Ніяк ужо нельга было гэта схаваць. І пасьля гэтага праз паўгоду інстытут закрылі. Адзін з найбольш унікальных твораў навукі! І ўся навуковая школа разьбеглася. 30 дактароў навук было, якія аналізавалі сытуацыю. Так, яны дзейнічалі вельмі асьцярожна, вельмі ахайна рабілі сваю працу, яны засьцерагаліся зрабіць заўчасныя высновы, -- але, як толькі яны гэтыя высновы зрабілі, -- праз паўгоду іх закрылі, дасьледаваньні спынілі”.
“Працаў не бачу”
У самой Беларусі навуковая школа па дасьледваньні мэдычных наступстваў радыяцыйнага выпраменьваньня цяпер фактычна разбураная, кажа прафэсар Бангдажэўскі.
“Я ня бачу працаў зь Беларусі па той навуковай праблеме, якой займаюся. Я бачу, што ніхто ўжо у гэтым кірунку не працуе. Людзі, якія яшчэ нешта некалі рабілі, яны часам выступаюць зь невялікімі паведамленьнямі, але й толькі. І я не бачу ўжо такога актыўнага накірунку ў працы у гэтай сфэры. Пра свой мэдунівэрсытэт, Гомельскі, я ўжо і не кажу. Таму што, як толькі мяне арыштавалі, усе праграмы там зачынілі. Мае вучні -- хто ў Амэрыцы, хто ў Нямеччыне, хто ў Расеі...”
А тыя, хто засталіся, зьмянілі накірунак працы, дадае прафэсар. Пасьля вызваленьня Юры Бандажэўскі плянаваў арганізаваць сваю дасьледчую лябараторыю ў Беларусі, але працаваць на радзіме улады яму не дазволілі, Цяпер. за мяжой, спачатку ў Заходняй Эўропе, пасьля ў Літве Юры Бандажэўскі робіць і плянуе надалей рабіць тое, што магчыма, каб працягваць распачатае на радзіме.
“Чаго баяцца?!”
Сёньня існуе вельмі важны і моцны кантакт навукоўцаў у Эўропе, адзначае прафэсар Бандажэўскі:
“Гэта дае надзею, што мы штосьці збудуем у пляне падтрымкі беларусаў, беларускай нацыі, бо гэта вельмі істотна. Самая важная рэч – гэта працяг працы, ісьці да канца і працягваць тую справу, якой ты служыш, дзеля якой жывеш і якую ты можаш зрабіць. Таму што, калі чалавек бярэцца не за сваю працу, робіць не сваю справу, калі чалавек служыць нейкім пэўным нізкім інтарэсам, -- так зразумела ж, што атрымліваецца...
Таму я працую і буду працаваць, іначай я папросту не магу. Цяпер працую ў Літве – Літва таксама пацярпела ад радыяцыйнага ўзьдзеяньня, тут у цэлым аднолькавыя умовы зь Беларусьсю што да клімату, пацярпелай тэрыторыі. І тут таксама можна лягчэй ажыцьцяўляць міжнароднае супрацоўніцтва і дапамогу, неабходную людзям. Але паглядзім. Я не магу цяпер быць упэўненым цалкам у тым, што ўсе прынцыпы таго, што мы намецілі, будуць рэалізаваныя, пажывем – пабачым”.
На шляху дапамогі пацярпелым у Беларусі ад ўзьдзеяньня радыяцыі – шмат перашкодаў. Паводле беларускіх уладаў, навукоўцы перабольшваюць: нібыта дэмаграфічны крызыс ды рост кардыялягічных і анкалягічных ды іншых захворваньняў у Беларусі з радыяцыяй не зьвязаны.
Людзей пераконваюць, што нават калі ў дзяцей ліквідатараў аварыі на ЧАЭС выяўляюцца цяжкія анкалягічныя хваробы, Чарнобыль тут нібыта ні пры чым, і перасьцярагаюць зьвяртацца па дапамогу за мяжу. У размове прыгадваю адзін з выпадкаў, зь якім я сутыкнулася асабіста, калі бацькі зь Беларусі пабаяліся зьвяртацца па замежную дапамогу для свайго хворага дзіцяці праз незалежныя мэдыі. Як высьветлілася, прафэсар ведае і пра гэты, і пра шмат падобных выпадкаў:
“Я ўжо пра гэта гаварыў у жывым эфіры. Людзі плачуць, калі хаваюць сваіх дзяцей, але яны баяцца уладаў! Атрымліваецца, што ўлады для іх страшней, чым хвароба ці гібель блізкіх, нават уласных дзяцей! Гэта страшна. Вось гэтая мэнтальнасьць – гэта страшна! Бо існуе нават у жывёлы інстынкт – абараняць сваіх дзяцей да сьмерці. А тут!
Мы баімся... Чаго баяцца?! Страшней таго, што існуе, ужо ня можа быць, ня можа быць. Вы задалі гэтае пытаньне – мы наблізіліся да гэтай вялізарнай праблемы ў грамадзтве. Я спрабую абудзіць людзей. Я кажу ім: “Захоўваеце, абараняйце здароўе – сваё і сваіх блізкіх!”
На фота: Табліца – “Дадзеныя Ю.Бандажэўскага пра ўтрыманьне цэзію ва ўнутраных органах дзяцей і дарослых на Гомельшчыне”
Сындыкат ліквідатараў аварыі Чарнобыльскай АЭС
“Вось што я магу сказаць: ёсьць людзі, іх няшмат, якія не баяцца, -- працягвае Юры Бандажэўскі. -- Супраць іх ужываюцца калясальныя рэпрэсіі. Я кантактую з ліквідатарамі. Я хачу, каб гэтыя людзі ведалі, што мы пра іх памятаем.
Мы ствараем Сындыкат ліквідатараў аварыі Чарнобыльскай АЭС, гэтая ідэя яшчэ больш мне імпануе, чым нават ідэя Цэнтра, таму што я хачу рэальна людзям дапамагчы. Я шукаю выйсьці. Гэты Сындыкат, які разам з французамі мы спрабуем зарэгістраваць, -- справа таксама не простая. Тут нічога проста не бывае. Але шмат заяваў ужо ад людзей, якім патрэбная дапамога, і ад тых, хто хоча дапамагаць і працаваць. Гэта будзе прафсаюз і абарона, абарона іх правоў на міжнародным узроўні. Мы шукаем сувязі, спонсараў, каб зьвязаць праблемы гэтых абяздоленых людзей з тымі міжнароднымі структурамі, якія не ведаюць у значнай ступені нашых праблемаў”.
Не стае інфармацыі
Адна з асноўных прычынаў абыякавасьці беларусаў да праблемаў свайго здароўя у сувязі з радыяцый – недахоп даступнай і разнастайнай інфармацыі.
“Апошнім часам, фактычна ад 2000-га году, інфармацыю аб'ектыўную па чарнобыльскім праблемам закрылі, -- адзначае Ю.Бандажэўскі. --. Раней яна была, і ў інтэрнэце можна было шмат што знайсьці, але апошімі гадамі яна практычна зьнікла.
Паводле ўладаў, у нас усё добра, мы пабудавалі там шпіталі... Так, з аднаго боку, гэта сытуацыя, калі патрэбна дапамагаць цяжка хворым людзям, з анкалягічным дыягназам, напрыклад, -- але што можна зрабіць? Дапамагчы толькі на нейкі час. Але мы не можам прадухіліць хваробы, калі ня будзем займацца прафіляктычнай мэдыцынай у неабходнай ступені. Тут трэба мець на ўвазе фактары, якія уплываюць на арганізм чалавека. Улады ж разумеюць, што ўжываньне прадуктаў, якія утрымліваюць радыёнуклеіды, -- гэта небясьпечна. Навошта ж так рабіць – дапускаць, каб людзі ўжывалі такія прадукты?!”
Юры Бандажэўскі, які дасьледваў уплыў на арганізм малых дозаў радыяцыі, адзначае:
“Радыяцыйны кантроль адмянілі, і нават той узровень, які ў Беларусі дазволены, ён вельмі небясьпечны. Калі гаворка ідзе пра аднаразовае ўзьдзеяньне, -- так, гэта не настолькі небясьпечна, калі чалавек пакаштаваў такія прадукты раз у жыцьці. Але калі чалавек п'е малако са 100 бэкерэлямі цэзія на літар штодня, і пры тым што ўвогуле адмяняюць увесь гэты кантроль, -- пра што ж тут казаць! Гэта вялізарная небясьпека для здароўя людзей.
Таму я лічу, што сытуацыя сёньня нялёгкая для Беларусі, менавіта ў сфэры пазыцыі абароны здароўя людзей. З аднаго боку, цяжка, таму што экалягічная сытуацыя складаная, улады не жадаюць зьмяняць сытуацыю і, самае важнае, людзі самі не жадаюць нешта зьмяняць. Як абудзіць людзей?!
Я пісаў і адкрыты ліст, які, дарэчы, ніводная і незалежная газэта цалкам не апублікавала, -- толькі урыўкі. Я не ведаю, чаму -- там быў не такі ўжо вялікі тэкст, і там канкрэтна ўсё тлумачылася. Мне гэта складана камэнтаваць, але што яшчэ цікава: і беларускія апазыцыйныя сілы, якія заяўляюць, што хацелі б зьмяніць сытуацыю, і яны не асабліва цікавяцца здароўем людзей. Спрабавалі ўзьняць гэты чарнобыльскі сьцяг, -- але як узьнялі, так і апусьцілі. Я назіраў гэта з вялікім болем у сэрцы, мне не спадабалася гэтая сытуацыя. Я кажу, што думаю”.
Выратаваньне
Ю.Бандажэўскі лічыць, што здароўе людзей у Беларусі можна абараніць ад ўзьдзеяньня радыяцыі, але для гэтага мае зьмяніцца дзяржаўная палітыка ў краіне:
“Выратаваньне – гэта зьмена пазыцыі дзяржавы ў пытаньні здароўя і радыяцыі. Але найперш – зьмена ў стаўленьні да праблемы з боку саміх людзей, грамадзтва, а адсюль ужо – і дзяржавы. Вось чаму я хачу пераканаць людзей. А пакуль меры ўжываюцца пераважна часовыя, паліятыўныя. Дзяцей вывезьлі на пару тыдняў – вывелі частку цэзію, пасьля дзеці назад прыехалі, новы набралі. Альбо некаторыя прапаноўваюць пэкціны штодня піць – я лічу, гэта таксама не выйсьце. Апрача камэрцыі, у такіх прапановах нічога не бачу. Таму што, з аднаго боку можна пачысьціць арганізм на нейкі час, але што далей? Чыстыя прадукты трэба прывозіць альбо такія тэхналёгіі ужываць, каб прадукты не ўтрымлівалі радыёнуклідаў.
А з іншага боку, насельніцтва і так ужо атрымала вялізарныя дозы радыяцыі – гэта таксама цэлы комплекс праблемаў. Але цяпер сытуацыю трэба найперш вырашаць такім чынам: максымальна забясьпечыць абарону людзей ад пранікненьня новых дозаў радыяцыі. Сёньня эканамічна краіна ня можа вырашыць праблему. Улады тлумачаць што нам патрэбны хлеб, які атрыманы нават з забруджаных радыяцыяй тэрыторыяў, таму што ў краіне эканамічныя цяжкасьці. А як можна людзей карміць такім хлебам?!
А тым самым часам, каб спробы абароны сваёй нацыі былі бы ясна вызначаныя на міжнароднай арэне, і пра гэта б ведаў і гаварыў кожны чыноўнік, сытуацыя была б іншая. Заместа гэтага гучыць -- “У нас праблемаў няма”. Ня буду называць імя гэтага палітыка вялікага, да якога я маю пэўныя пытаньні і які яшчэ недзе 14 гадоў таму сказаў на вялікім форуме з высокай трыбуны: “У Беларусі няма праблемаў”. Мне кепска зрабілася, калі я пачуў гэта я па радыё – я ў гэты час сядзеў і пісаў запіску ва ўрад як рэктар каб дапамагчы дзецям, бо выявіліся вялізарныя праблемы са здароўем. Так калі вы самі кажаце, што “няма праблемаў”, то хто вам будзе дапамагаць, хто пра вас будзе клапаціцца?!”
Канфэрэнцыя па Чарнобылі ў Вільні
І яшчэ адна ініцыятыва, над якой працуе цяпер Юры Бандажэўскі -- прадстаўнічая міжнародная канфэрэнцыя “Навуковыя і гуманітарныя ініцыятывы падтрымкі ліквідатараў і ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы”, заплянаваная на 9 кастрычніка сёлета ў Вільні.
“Я спадзяюся бачыць і навукоўцаў і дзеячоў зь Беларусі. Я даслаў запрашэньні, і спадзяюся на пазытыўны адказ. Я спадзяюся, што канфэрэнцыя станецца яшчэ адной, хай сабе маленькай пясчынкай, якая дапаможа кансалідаваць сілы і рухацца далей”.
На фота: Юры Бандажэўскі (зьлева) на канфэрэнцыі у Эўрапарлямэнце 17 красавіка 2008 г.
Зь Юрыем Бандажэўскім можна скантактавацца па тэлефоне ў Літве + 370 61388121 альбо па электроннай пошце yuri.by375@gmail.com
Зьвязацца з аўтаркай перадачы Тацянай Поклад можна па электроннай пошце pokladt@yahoo.co.uk
Сындыкат ліквідатараў аварыі Чарнобыльскай АЭС, міжнародны цэнтар праблемаў экалёгіі і радыяцыйнай бясьпекі чалавека, прадстаўнічая міжнародная канфэрэнцыя “Навуковыя і гуманітарныя ініцыятывы падтрымкі ліквідатараў і ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы” -- усё гэта зь ліку апошніх ініцыятываў вядомага ў сьвеце беларускага навукоўца, вымушанага працаваць за мяжой.
Прафэсар Юры Бандажэўскі – дзейны чалец Нью-Ёркскай акадэміі навук, Міжнароднай акадэміі геранталёгіі, Міжнароднай акадэміі Альбэрта Швайцэра, ганаровы чалец Польскай акадэміі мэдыцыны, вядомы ў сьвеце навукоўца ў галіне мэдычных наступстваў радыяцыйнага выпраменьваньня, спэцыяліст у паталёгіях, дасьледчык уплыву на здароўе так званых “малых дозаў” радыяцыі, аўтар 250 навуковых працаў (сярод якіх 9 навуковых манаграфіяў). На радзіме ў Беларусі працаваць ён не мае магчымасьці – цяпер за мяжой працягвае сваю навуковую дзейнасьць, якая не зьмяшчаецца толькі ў сьценах лябараторыяў.
“Мая пазыцыя – ахова здароўя людзей”
“Вы ж выдатна разумееце, што я – не навуковец, які толькі сядзіць у лябараторыі. Вы цудоўна ведаеце маю пазыцыю. Гэтая пазыцыя цалкам адкрытая – ахова здароўя людзей. Іначай я б не паехаў у 1990 годзе ў Гомель і не арганізаваў бы там унівэрсытэт. Я для сябе ў той час ужо зрабіў выснову. Калі я прыехаў, яшчэ ня будучы рэктарам, у гэтую забруджаную зону, калі паглядзеў, якія там вялізарныя праблемы былі – дактароў было толькі якіх 30% ад неабходнай колькасьці!.. І ўвогуле мне не спадабаўся падыход уладаў, -- я пра ўсё гэта адкрыта ва ўрадзе сказаў. Пасьля гэтага быў арганізаваны унівэрсытэт. Я прыехаў працаваць туды. Калі мяне вывелі з наручнікамі з унівэрсытэту, амаль праз 10 гадоў, унівэрсытэт выпусьціў больш за 1000 дактароў на той час”.
У ліпені 1999 году прафэсар Бандажэўскі, у той час -- рэктар Гомельскага мэдунівэрсытэту, быў арыштаваны, у чэрвені 2001 -га асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі – Ваенная калегія Вярхоўнага Суду прызнала яго вінаватым у хабарніцтве. У тым жа 2001 годзе Бандажэўскі быў прызнаны вязьнем сумленьня праваабарончай арганізацыяй Міжнародная Амністыя, і стаў уладальнікам эўрапейскага пашпарту свабоды пад нумарам 25 – 25-м чалавекам у сьвеце, які атрымаў пашпарт, што дае права свабодна перамяшчацца па Эўропе і абіраць у якасьці месца жыхарства любую краіну кантынэнту.
Падчас судовага працэсу над Бандажэўскім праваабаронцы зафіксавалі восем парушэньняў беларускага заканадаўства. Аднак спробы грамадзкасьці дамагчыся адмены прысуду плёну не далі.
Юры Бандажэўскі правёў у зьняволеньні больш за шэсьць гадоў, і там працягваў навуковую працу.
Пазыцыя адрозная ад палітыкі ўладаў
Праваабаронцы і навукоўцы сьвету перакананыя, што Бандажэўскага асудзілі за крытыку стаўленьня кіраўніцтва Беларусі да наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У навуковай справаздачы Бандажэўскага крытыкавалася палітыка Міністэрства аховы здароўя, якое ігнаравала забруджваньне глебы і прадуктаў харчаваньня радыенуклідамі. Паводле заявы Міжнароднага сацыяльна-экалагічнага саюзу з пратэстам супраць прысуду Бандажэўскага, "прычына перасьледу, які абрынуўся на дактароў і вучоных-радыёлагаў, у тым, што іх дасьледаваньні аб`ектыўна даказваюць сьвядомае заніжэньне доз радыяцыі, якія атрымліваюць цяпер жыхары Беларусі, і асабліва дзеці".
“Прыкладаў перасьледу навукоўцаў вельмі шмат”
“Прыкладаў перасьледу навукоўцаў вельмі шмат, -- кажа Бандажэўскі. -- Вось цяпер у сваёй новай кнізе ў прадмове я пісаў пра інстытут Генадзя Лазюка (Навукова-дасьледчы інстытут спадчынных і уроджаных захворваньняў Міністэрства аховы здароўя РБ). Так, Генадзь Ільіч Лазюк – выбітны генэтык-тэратоляг, выбітны. Такіх мала ў сьвеце. І ён -- чалавек, які вельмі шмат зрабіў для навукі.
Ён спрабаваў, захоўваючы свой інстытут, неяк дыпляматычна вырашаць многія пытаньні з уладамі. І ўсё-такі ён зрабіў выснову аб тым, што пасьлячарнобыльская радыяцыя выклікала ўзровень мутацыяў, якія прыводзяць да заганаў разьвіцьця. Ніяк ужо нельга было гэта схаваць. І пасьля гэтага праз паўгоду інстытут закрылі. Адзін з найбольш унікальных твораў навукі! І ўся навуковая школа разьбеглася. 30 дактароў навук было, якія аналізавалі сытуацыю. Так, яны дзейнічалі вельмі асьцярожна, вельмі ахайна рабілі сваю працу, яны засьцерагаліся зрабіць заўчасныя высновы, -- але, як толькі яны гэтыя высновы зрабілі, -- праз паўгоду іх закрылі, дасьледаваньні спынілі”.
“Працаў не бачу”
Мае вучні -- хто ў Амэрыцы, хто ў Нямеччыне, хто ў Расеі...
“Я ня бачу працаў зь Беларусі па той навуковай праблеме, якой займаюся. Я бачу, што ніхто ўжо у гэтым кірунку не працуе. Людзі, якія яшчэ нешта некалі рабілі, яны часам выступаюць зь невялікімі паведамленьнямі, але й толькі. І я не бачу ўжо такога актыўнага накірунку ў працы у гэтай сфэры. Пра свой мэдунівэрсытэт, Гомельскі, я ўжо і не кажу. Таму што, як толькі мяне арыштавалі, усе праграмы там зачынілі. Мае вучні -- хто ў Амэрыцы, хто ў Нямеччыне, хто ў Расеі...”
А тыя, хто засталіся, зьмянілі накірунак працы, дадае прафэсар. Пасьля вызваленьня Юры Бандажэўскі плянаваў арганізаваць сваю дасьледчую лябараторыю ў Беларусі, але працаваць на радзіме улады яму не дазволілі, Цяпер. за мяжой, спачатку ў Заходняй Эўропе, пасьля ў Літве Юры Бандажэўскі робіць і плянуе надалей рабіць тое, што магчыма, каб працягваць распачатае на радзіме.
“Чаго баяцца?!”
Сёньня існуе вельмі важны і моцны кантакт навукоўцаў у Эўропе, адзначае прафэсар Бандажэўскі:
“Гэта дае надзею, што мы штосьці збудуем у пляне падтрымкі беларусаў, беларускай нацыі, бо гэта вельмі істотна. Самая важная рэч – гэта працяг працы, ісьці да канца і працягваць тую справу, якой ты служыш, дзеля якой жывеш і якую ты можаш зрабіць. Таму што, калі чалавек бярэцца не за сваю працу, робіць не сваю справу, калі чалавек служыць нейкім пэўным нізкім інтарэсам, -- так зразумела ж, што атрымліваецца...
Таму я працую і буду працаваць, іначай я папросту не магу. Цяпер працую ў Літве – Літва таксама пацярпела ад радыяцыйнага ўзьдзеяньня, тут у цэлым аднолькавыя умовы зь Беларусьсю што да клімату, пацярпелай тэрыторыі. І тут таксама можна лягчэй ажыцьцяўляць міжнароднае супрацоўніцтва і дапамогу, неабходную людзям. Але паглядзім. Я не магу цяпер быць упэўненым цалкам у тым, што ўсе прынцыпы таго, што мы намецілі, будуць рэалізаваныя, пажывем – пабачым”.
На шляху дапамогі пацярпелым у Беларусі ад ўзьдзеяньня радыяцыі – шмат перашкодаў. Паводле беларускіх уладаў, навукоўцы перабольшваюць: нібыта дэмаграфічны крызыс ды рост кардыялягічных і анкалягічных ды іншых захворваньняў у Беларусі з радыяцыяй не зьвязаны.
Людзей пераконваюць, што нават калі ў дзяцей ліквідатараў аварыі на ЧАЭС выяўляюцца цяжкія анкалягічныя хваробы, Чарнобыль тут нібыта ні пры чым, і перасьцярагаюць зьвяртацца па дапамогу за мяжу. У размове прыгадваю адзін з выпадкаў, зь якім я сутыкнулася асабіста, калі бацькі зь Беларусі пабаяліся зьвяртацца па замежную дапамогу для свайго хворага дзіцяці праз незалежныя мэдыі. Як высьветлілася, прафэсар ведае і пра гэты, і пра шмат падобных выпадкаў:
“Я ўжо пра гэта гаварыў у жывым эфіры. Людзі плачуць, калі хаваюць сваіх дзяцей, але яны баяцца уладаў! Атрымліваецца, што ўлады для іх страшней, чым хвароба ці гібель блізкіх, нават уласных дзяцей! Гэта страшна. Вось гэтая мэнтальнасьць – гэта страшна! Бо існуе нават у жывёлы інстынкт – абараняць сваіх дзяцей да сьмерці. А тут!
Мы баімся... Чаго баяцца?! Страшней таго, што існуе, ужо ня можа быць, ня можа быць. Вы задалі гэтае пытаньне – мы наблізіліся да гэтай вялізарнай праблемы ў грамадзтве. Я спрабую абудзіць людзей. Я кажу ім: “Захоўваеце, абараняйце здароўе – сваё і сваіх блізкіх!”
На фота: Табліца – “Дадзеныя Ю.Бандажэўскага пра ўтрыманьне цэзію ва ўнутраных органах дзяцей і дарослых на Гомельшчыне”
Сындыкат ліквідатараў аварыі Чарнобыльскай АЭС
“Вось што я магу сказаць: ёсьць людзі, іх няшмат, якія не баяцца, -- працягвае Юры Бандажэўскі. -- Супраць іх ужываюцца калясальныя рэпрэсіі. Я кантактую з ліквідатарамі. Я хачу, каб гэтыя людзі ведалі, што мы пра іх памятаем.
Мы ствараем Сындыкат ліквідатараў аварыі Чарнобыльскай АЭС, гэтая ідэя яшчэ больш мне імпануе, чым нават ідэя Цэнтра, таму што я хачу рэальна людзям дапамагчы. Я шукаю выйсьці. Гэты Сындыкат, які разам з французамі мы спрабуем зарэгістраваць, -- справа таксама не простая. Тут нічога проста не бывае. Але шмат заяваў ужо ад людзей, якім патрэбная дапамога, і ад тых, хто хоча дапамагаць і працаваць. Гэта будзе прафсаюз і абарона, абарона іх правоў на міжнародным узроўні. Мы шукаем сувязі, спонсараў, каб зьвязаць праблемы гэтых абяздоленых людзей з тымі міжнароднымі структурамі, якія не ведаюць у значнай ступені нашых праблемаў”.
Не стае інфармацыі
Адна з асноўных прычынаў абыякавасьці беларусаў да праблемаў свайго здароўя у сувязі з радыяцый – недахоп даступнай і разнастайнай інфармацыі.
“Апошнім часам, фактычна ад 2000-га году, інфармацыю аб'ектыўную па чарнобыльскім праблемам закрылі, -- адзначае Ю.Бандажэўскі. --. Раней яна была, і ў інтэрнэце можна было шмат што знайсьці, але апошімі гадамі яна практычна зьнікла.
Паводле ўладаў, у нас усё добра, мы пабудавалі там шпіталі... Так, з аднаго боку, гэта сытуацыя, калі патрэбна дапамагаць цяжка хворым людзям, з анкалягічным дыягназам, напрыклад, -- але што можна зрабіць? Дапамагчы толькі на нейкі час. Але мы не можам прадухіліць хваробы, калі ня будзем займацца прафіляктычнай мэдыцынай у неабходнай ступені. Тут трэба мець на ўвазе фактары, якія уплываюць на арганізм чалавека. Улады ж разумеюць, што ўжываньне прадуктаў, якія утрымліваюць радыёнуклеіды, -- гэта небясьпечна. Навошта ж так рабіць – дапускаць, каб людзі ўжывалі такія прадукты?!”
Юры Бандажэўскі, які дасьледваў уплыў на арганізм малых дозаў радыяцыі, адзначае:
“Радыяцыйны кантроль адмянілі, і нават той узровень, які ў Беларусі дазволены, ён вельмі небясьпечны. Калі гаворка ідзе пра аднаразовае ўзьдзеяньне, -- так, гэта не настолькі небясьпечна, калі чалавек пакаштаваў такія прадукты раз у жыцьці. Але калі чалавек п'е малако са 100 бэкерэлямі цэзія на літар штодня, і пры тым што ўвогуле адмяняюць увесь гэты кантроль, -- пра што ж тут казаць! Гэта вялізарная небясьпека для здароўя людзей.
Таму я лічу, што сытуацыя сёньня нялёгкая для Беларусі, менавіта ў сфэры пазыцыі абароны здароўя людзей. З аднаго боку, цяжка, таму што экалягічная сытуацыя складаная, улады не жадаюць зьмяняць сытуацыю і, самае важнае, людзі самі не жадаюць нешта зьмяняць. Як абудзіць людзей?!
Я пісаў і адкрыты ліст, які, дарэчы, ніводная і незалежная газэта цалкам не апублікавала, -- толькі урыўкі. Я не ведаю, чаму -- там быў не такі ўжо вялікі тэкст, і там канкрэтна ўсё тлумачылася. Мне гэта складана камэнтаваць, але што яшчэ цікава: і беларускія апазыцыйныя сілы, якія заяўляюць, што хацелі б зьмяніць сытуацыю, і яны не асабліва цікавяцца здароўем людзей. Спрабавалі ўзьняць гэты чарнобыльскі сьцяг, -- але як узьнялі, так і апусьцілі. Я назіраў гэта з вялікім болем у сэрцы, мне не спадабалася гэтая сытуацыя. Я кажу, што думаю”.
Выратаваньне
Ю.Бандажэўскі лічыць, што здароўе людзей у Беларусі можна абараніць ад ўзьдзеяньня радыяцыі, але для гэтага мае зьмяніцца дзяржаўная палітыка ў краіне:
Выратаваньне – гэта зьмена пазыцыі дзяржавы ў пытаньні здароўя і радыяцыі.