Летась, пасьля патрапленьня Дзьмітрыя Калдуна ў першую дзясятку лідэраў “Эўрабачаньня-2007”, беларускія арганізатары адборачнага туру да сьпеўнага конкурсу не хавалі задавальненьня: у 2008-м, маўляў, ужо не давядзецца праходзіць праз паўфінальнае сіта і абраны для паездкі ў Бялград Руслан Аляхно аўтаматычна трапіць у фінал. Да Калдуна прадстаўнікі Беларусі – дуэт “Аляксандра і Канстанцін”, Паліна Смолава, Анжаліка Агурбаш – “валіліся” на паўфінальнай стадыі. Аднак радасьць была заўчасная: перад сёлетнім конкурсам аргкамітэт перагледзеў ранейшыя правілы і вырашыў, што, апроч чатырох краінаў-донараў “Эўрабачаньня” і гаспадыні фэстывалю Сэрбіі, усе астатнія пачнуць шлях з нуля.
А гэта, як кажа праграмны дырэктар “Аўтарадыё” Ірына Львова, істотна ўскладняе жыцьцё Руслану Аляхно:
“Руслан – вельмі добры хлопчык, які вельмі добра ўмее сябе паводзіць на сцэне, у якога дастаткова вялікі досьвед выступаў. “Аўтарадыё” і я, Іра Львова, шчыра жадаем яму ўдачы на гэтым конкурсе. Але ж... “Эўрабачаньне” – гэта ня конкурс песьні. Гэта конкурс хутчэй нумару. Як мне падаецца, песьня ў яго добрая: вясёлая, завадная. Але кожная песьня на “Эўрабачаньні” павінна несьці якісьці “мэсыдж”. То бок апошняя практыка паказвае, што мусіць быць у песьні нейкі пасыл. У Руслана песьня вясёлая, эўрапейская, але якойсьці думкі ці арыгінальнай ідэі ў ёй, на жаль, няма”.
Пад дахам “Бялград-арэны” Руслан Аляхно выканае песьню “Hasta la Vista”. У ратацыі на маскоўскіх радыёстанцыях ужо ёсьць расейскамоўная вэрсія песьні. Што да магчымасьці зьяўленьня яшчэ й беларускага перакладу, то на адной з прэс-канфэрэнцыяў артыст пажартаваў: “Такіх плянаў не было, але магу засьпяваць на расейскай мове зь беларускім акцэнтам”.
Падчас выкананьня ў Аляхно заплянаваны элемэнт эквілібрыстыкі а-ля “хлопчык на шары”. Пры гэтым шары, якія будуць катацца вакол сьпевака, павінны выпраменьваць сьвятло.
Салістка этна-гурту “Яр” Маша Лагодзіч мяркуе, што наўрад ці цыркавы нумар уразіць замежную публіку. Дый да самога конкурсу яна ставіцца зь вялікай доляй скептыцызму:
“Нічога добрага ад гэтага чамусьці не чакаеш. Тым больш у гэтым годзе спадар Аляхно – гэта чалавек, творчасьць якога мне зусім не пасуе. Я лічу, што, па-першае, ён ня пройдзе ў фінал, а па-другое, нічога цікавага Беларусь з гэтым конкурсам сабе ніколі не прыдбае”.
Карэспандэнт: “Увогуле ёсьць нейкая прынцыповая розьніца паміж леташнім удзельнікам Калдуном і цяперашнім – Аляхно?”
“Такой прынцыповай, мабыць, няма. Аднак усё ж у Калдуна была пэўная ўнутраная харызма, прага да гэтай перамогі. І, шчыра кажучы, я ў мінулым годзе была ўсьцешаная за высокае месца Калдуна. А калі сёлета Аляхно нават і пройдзе далей, то радавацца зусім ня буду. Але ён і ня пройдзе”.
Былая салістка гурту “Тарпач”, а цяпер адміністратарка “Свабоднага тэатру” Сьвятлана Сугака таксама лічыць, што “Эўрабачаньне” – конкурс чаго заўгодна, толькі ня песьні. Таму й вынікі галасаваньня па кандыдатуры Руслана Аляхно яе ніяк не кранаюць:
“Сам па сабе конкурс падаецца нейкім несур’ёзным – і ў сэнсе таленту музычнага, і ў сэнсе музыкі, лірыкі. Гледзячы па апошніх “Эўрабачаньнях”, усё гэта папросту ня ўлічваецца, а ўлічваецца штосьці зусім іншае, эпатажнае. Што да самога Аляхно? Добра, што ён перамог у праекце “Народны артыст” на расейскім тэлебачаньні, але, я думаю, у яго няма шанцаў тое ж паўтарыць на “Эўрабачаньні”.
Карэспандэнт: “То бок, па-вашаму, сам па сабе конкурс ніякіх актываў у музычную скарбонку не дадае?”
“На мой погляд, нічога ён не дадае Беларусі, больш прафэсійнымі музыкі пасьля ўдзелу ў ім не становяцца. І ня думаю, што цікавасьць да Беларусі ў каго-небудзь павялічыцца з гэтым конкурсам і з удзелам у конкурсе Аляхно”.
Першы паўфінал “Эўрабачаньня-2008” адбыўся 20 траўня. Сярод іншых у фінал трапілі прадстаўнікі Азэрбайджану, Армэніі і Расеі. Расейскую Фэдэрацыю прадстаўляе Дзіма Білан, які быў другім на “Эўрабачаньні” пазалетась.

Песьня вясёлая,
але арыгінальнай ідэі ў ёй няма

Больш прафэсійнымі музыкі пасьля ўдзелу ў "Эўрабачаньні" не становяцца