Пра гэта паведамляюць Reuters і Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.
Канчатковае рашэньне можа быць прынятае 22 чэрвеня.
Паводле WSJ, прэзыдэнт ЗША і яго адміністрацыя абмяркоўваюць гэтае пытаньне на працягу некалькіх месяцаў.
Пры гэтым прыпыненьне спагнаньня падатку на бэнзін можа сутыкнуцца з сур'ёзнай апазыцыяй у Кангрэсе, у тым ліку сярод многіх дэмакратаў, адзначаюць выданьня.
Раней губэрнатар штату Мічыган, дэмакратка Грэтхэн Уітмер, у аўторак 21 чэрвеня заклікала Байдэна падтрымаць адмену падатку на бэнзін, заявіўшы, што «гэта прынясе рэальнае і неадкладнае палягчэньне бяз шкоды для здольнасьці фэдэральнага ўраду інвэставаць у інфраструктуру».
Рэспубліканцы ж актыўна выступаюць супраць прыпыненьня дзеяньня падатку на бэнзін.
Цэны на паліва ва ўсім сьвеце растуць праз спалучэньне некалькіх фактараў – аднаўленьне попыту, санкцыи супраць Расеі і скарачэньне перапрацоўчых магутнасьцяў.
Па стане на 11 чэрвеня сярэдняя цана на бэнзін у ЗША ўпершыню перавысіла 5 даляраў за галён. У аўторак сярэдняя цана на бэнзін склала 4,97 даляраў.
Паводле дадзеных Міністэрства энэргетыкі ЗША, з папраўкай на інфляцыю сярэдняя цана бэнзіну ў ЗША па-ранейшаму ніжэйшая за максымум чэрвеня 2008 года, калі яна дасягнула ўзроўню 5,41 даляра за галён.