Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы падтрымліваем беларусаў сёньня і кожны дзень» — дзяржсакратар ЗША


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Энтані Блінкен з нагоды Дня салідарнасьці зь Беларусьсю выказаўся ў падтрымку беларускага народу.

«У гэты Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю мы думаем пра пакуты, якія прынёс рэжым Лукашэнкі здушэньнем правоў чалавека, ігнараваньнем міжнародных нормаў і саўдзелам у вайне Расеі супраць Украіны. Мы падтрымліваем беларускі народ сёньня і кожны дзень», — напісаў Блінкен у Твітэры.

Ён таксама зрабіў рэпост публікацыі амбасады ЗША ў Беларусі: «Злучаныя Штаты падтрымлівалі народ Беларусі і яго дэмакратычныя памкненьні і намаганьні на працягу больш за 30 гадоў. І мы гатовыя падтрымліваць Беларусь кожны дзень», — гаворыцца ў ёй.

29 траўня сёлета з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай абвешчана Міжнародным днём салідарнасьці зь Беларусьсю. Два гады таму менавіта ў гэты дзень быў арыштаваны Сяргей Ціханоўскі, які прэтэндаваў на пасаду прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG