Крымінальная справа заведзеная ў Партызанскім раёне Менску.
Грамадзянін Расеі, які працуе мэнэджарам у прыватнай расейскай кампаніі, часта бываў у Менску паводле працоўных абавязкаў. У адзін з прыездаў ён папрасіў свайго таварыша сфатаграфаваць яго на фоне мэмарыяла на плошчы Перамогі, у тым ліку — у скачку над Вечным агнём. Сябры зрабілі фота і зьехалі. Але нейкія пільныя менчукі бачылі гэта і патэлефанавалі ў міліцыю.
У выніку расейца затрымалі падчас наступнай камандзіроўкі.
Паведамляецца, што абвінавачаны — выпускнік вайсковай ВНУ, нейкі час служыў у войску, працуе мэнэджарам у прыватнай расейскай кампаніі, жанаты, мае дваіх дзяцей.
Да вынясеньня прысуду ён зьмешчаны ў СІЗА. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.