Сёньня ў Менску Аляксандар Лукашэнка сустрэўся зь лідэрам КПРФ Генадзем Зюганавым. «Я вам удзячны за тое, што хоць адзін чалавек у Расеі адгукнуўся на ўсё тое, што адбываецца, і прапанаваў, як вы сказалі, тэрмінова абмеркаваць праблемы, каб пераканацца ў тым, што ж на самой справе адбываецца», — заявіў Лукашэнка. Ці патрапіць кіраўнік Беларусі паўплываць на пазыцыю расейскага кіраўніцтва празь Зюганава? Якая галоўная мэта візыту лідэра расейскай кампартыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.