Цыганкоў: "Міжнародная сытуацыя", скажам так, патрабуе ад беларускіх уладаў рабіць пэўныя крокі дзеля абяцанай "лібэралізацыі" выбараў. Пра што кажа этап фармаваньня ўчастковых камісіяў — на думку многіх, самы важны этап? Хіба нельга сьцьвярджаць, што ўсё засталося, як на мінулых выбарах?
Чавусаў: Ужо зараз відаць, што ня ўсё засталося так, як на ранейшых выбарах. Але, на мой погляд, пацьвярджаюцца прагнозы тых аглядальнікаў, якія казалі, што "лібэральным" будзе толькі пачатак выбарчай кампаніі, і чым бліжэй да дня галасаваньня, тым больш выбары будуць нагадваць звыклы сцэнар.
Зараз пры фармаваньні ўчастковых камісіяў мы бачым, што невялічкае павелічэньне колькасьці апазыцыйных вылучэнцаў ёсьць, але сутнасна выбары надалей кантралююцца выканаўчымі органамі ўлады. Праўрадавыя палітычныя партыі атрымліваюць амаль 100-працэнтнае ўключэньне ў камісіі. Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў уключаюцца ў 5—10 працэнтах выпадкаў. Гэта вельмі мала. Гэта дэманструе, што падлік галасоў зноў будзе ў руках выканаўчай улады.
Цыганкоў: Напрыклад, у Магілёўскай вобласьці ўвогуле ў камісіі не было ўключана ніводнага апазыцыянэра. Хіба могуць адзінкі апазыцыянэраў у камісіях зьмяніць сытуацыю з падлікам галасоў?
Чавусаў: Зьмяніць вынікі падліку галасоў яны, натуральна, ня могуць. Зь іншага боку, наяўнасьць свайго чалавека ва ўчастковай камісіі дае большы доступ да таго "стала", на якім адбываецца падлік. Таму скажам так — гэта больш уключанае назіраньне за падлікам галасоў, і, адпаведна, магчымасьць даць ацэнку выбарам. Апазыцыя атрымала больш зручную пазыцыю, каб даваць ацэнку выбарчаму працэсу.
Цыганкоў: Ці можна сказаць, што мэта апазыцыі — ня ў тым, каб паўсюль прасачыць за падлікам галасоў (бо гэта немагчыма), а ў тым, каб на тых участках, дзе ёсьць апазыцыйныя прадстаўнікі, зафіксаваць парушэньні?
Чавусаў: Сапраўды, я лічу, што ніхто не разьлічвае, што гэтыя адзінкавыя вылучэнцы ў камісіях здолеюць зьмяніць ход выбараў, а вось даць належным чынам ацэнку выбарчаму працэсу яны могуць. І, я думаю, яны будуць працаваць у шчыльным кантакце з кампаніяй незалежнага назіраньня, якое ладзіцца грамадзкімі аб'яднаньнямі.