Што азначае раптоўная адстаўка са сваёй пасады кіраўніка Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка? Ці могуць у выніку кадравых перастановак адбыцца нейкія зьмены ў ролі і задачах гэтай структуры? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч.
Мечыслаў Грыб пра выказваньні Пуціна, ядзерную зброю і магчымасьці расейскай арміі.
Чаму Эўразьвяз не запатрабаваў вызваленьня беларускіх палітвязьняў у адказ на ўдзел у саміце Ўкраіна — Расея — Эўразьвяз у Менску? Ці можна сьцьвярджаць, што на фоне вайны ва Ўкраіне афіцыйны Брусэль ужо не аддае столькі ўвагі пытаньням правоў чалавека ў Беларусі?
Сэпаратысты ў Данецку правялі маршам па вуліцах гораду палонных украінскіх вайскоўцаў у суправаджэньні ўзброеных людзей з сабакамі. Ці скарэктуе яна стаўленьне беларусаў да падзеяў у Данбасе? На гэтыя пытаньні адказвае каардынатар ініцыятывы «Хрысьціянскі рух» Аляксей Шэін.
Чаму апошнім часам пачасьціліся кадравыя зьмены, Аляксандар Лукашэнка ўсё часьцей гаворыць пра барацьбу з карупцыяй? На гэтыя пытаньні адказвае экспэрт па дзяржаўным кіраваньні, аналітык праекту BIPART (Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністраваньня) Іна Рамашэўская.
Чаму апошнім часам павялічваецца колькасьць гучных карупцыйных справаў? Ці пагражае рост карупцыі стабільнасьці ўлады?
Краіны Эўразьвязу ўводзяць супраць Расеі санкцыі трэцяга, сэктаральнага ўзроўню. На сустрэчы ў Брусэлі былі ўхваленыя крокі па абмежаваньні доступу расейскіх банкаў на фінансавыя рынкі, абмежаваньні супрацоўніцтва ў фінансавай сфэры, забарона на гандаль зброяй ды іншае.
Расея прапанавала Беларусі разьмясьціць у сябе вытворчасьць некалькіх тысяч найменьняў прадукцыі для абаронна-прамысловага комплексу. Чаму Расея ня хоча вырабляць гэтыя замовы ў сябе, а аддае іх Беларусі?
Ці ёсьць цяпер нейкія аб’ектыўныя падставы для паляпшэньня стасункаў паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем? Ці мае што прапанаваць Эўразьвяз, каб заахвоціць улады Беларусі не займаць адназначна прарасейскую пазыцыю ва ўкраінскім канфлікце? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.
На якім баку большасьць беларусаў у стаўленьні да канфлікту ва ўсходняй Украіне? Ці могуць такія здарэньні, як зьбіцьцё малазійскага самалёту, кардынальна зьмяніць адносіны беларусаў да украінскіх падзеяў? На гэтыя пытаньні адказвае незалежны сацыёляг Сяргей Нікалюк
Што азначае затрыманьне ў Менску народнага дэпутата Ўкраіны? Ці можна сьцьвярджаць, што ўлады Беларусі цалкам падпарадкоўваюцца Расеі, ці ўдаецца Аляксандру Лукашэнку падтрымліваць сваю неадназначную пазыцыю ва ўкраінска-расейскім канфлікце? На гэтыя пытаньні адказвае Старшыня рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь» Уладзімер Мацкевіч.
Што можа чакаць Эўропа ад новага старшыні Эўракамісіі? Якую палітыку будзе праводзіць Жан-Клёд Юнкер на гэтай пасадзе? Як могуць скласьціся адносіны афіцыйнага Менску з новым кіраўніцтвам Эўракамісіі? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
Ці адпавядаюць сучасным культурным рэаліям стыль і канцэпцыя фэстывалю «Славянскі базар»? Якіх фэстываляў не хапае ў культурным жыцьці Беларусі? На гэтыя пытаньні адказвае музычны крытык Зьміцер Падбярэскі.
Шэраг беларускіх ВНУ падвысілі кошты на платнае навучаньне ў наступным годзе.
Сярэдні заробак па выніках гэтага году ў Беларусі павінен скласьці 623,2 даляра ЗША, а ў наступным — павялічыцца да 658 даляраў. Чаму большасьць людзей у рэгіёнах атрымлівае нашмат меней за сярэдні беларускі заробак?
Наколькі драматычнай стане сытуацыя ў дробных прадпрымальнікаў у выніку ўвядзеньня ў сілу прэзыдэнцкага ўказу № 222? Ці існуе сёньня пратэстны патэнцыял у прадпрымальнікаў?
Ці патрэбныя Беларусі ўласныя зэнітна-ракетныя комплексы? Што перашкаджае правесьці эфэктыўную рэформу беларускага войска?
Улады рыхтуюць праект указу, які фактычна ўвядзе забарону мікрафінансавым арганізацыям выдаваць крэдыты фізычным асобам пад вялікія працэнты. Як можна ацаніць гэты крок?
Чаму стаў магчымым візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Сэрбію, якая далучылася да санкцыяў Эўразьвязу, а значыць, беларускі кіраўнік зьяўляецца неўязным у гэтую краіну? Ці можна гэта патлумачыць спэцыфікай палітыкі сэрбскага прэзыдэнта Томіслава Нікаліча? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
Ці можна сьцьвярджаць, што ў большасьці беларускіх апазыцыйных партыяў гадамі абіраюцца адны і тыя ж лідэры?
Чаму Аляксандар Лукашэнка выказаў нездавальненьне тэкстам дамовы аб Эўразійскім зьвязе, якая будзе падпісаная ў Астане заўтра, 29 траўня? Ці ўдасца беларускаму кіраўніку ў рамках новага аб’яднаньня захоўваць палітычныя і эканамічныя інтарэсы Беларусі?
Цягам усяго чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску не сьціхаюць дыскусіі наконт таго, што прынёс Беларусі сусьветны хакей. Ці ўмацаваў ён, як лічаць некаторыя, беларускі патрыятызм і нацыянальную самасьвядомасьць? Наколькі зьмяніўся Менск, і што застанецца пасьля ад’езду замежных турыстаў?
Падчас візыту ў Кітай прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў шматмільярдную дамову аб пастаўках расейскага газу на 30 гадоў. Ці азначае падпісаньне гэтага пагадненьня новы ўзровень партнэрства паміж Масквой і Пэкінам? Якія ролі адведзеныя Расеі і Кітаю ў стратэгічным саюзе абедзьвюх краінаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
Ці можна сказаць, што беларускія ўлады перасьледуюць публічную актыўнасьць менавіта сэксуальных мяншыняў ці гэта проста іхняе агульнае непрыняцьце любой дзейнасьці, зьвязанай з правамі чалавека?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў сэпаратыстаў ва Ўсходняй Украіне адкласьці рэфэрэндумы пра самавызначэньне, заплянаваныя на 11 траўня.
Чаму ў Прагу ня быў запрошаны Аляксандар Лукашэнка і чаму туды не паехаў ніякі іншы прадстаўнік Беларусі? У якім стане цяпер «Усходняе партнэрства» і якія выклікі стаяць перад гэтай праграмай?
Як у Польшчы ставяцца да асобы Сьцяпана Бандэры і ягонай дзейнасьці? Як увогуле варта ставіцца да нацыянальных герояў адной краіны, якія для іншай краіны такімі героямі зусім не зьяўляюцца?
Электаральны рэйтынг прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі за пяць месяцаў вырас на 5%. Пра гэта сьведчаць вынікі нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сакавіку 2014 году НІСЭПД.
Падчас сваёй паездкі па Слуцкім раёне Аляксандар Лукашэнка чарговы раз убачыў «поўны бардак» на некаторых мясцовых прадпрыемствах і чарговы раз загадаў «навесьці парадак». Ці можна меркаваць, што прэзыдэнцкая кампанія цяперашняга кіраўніка дзяржавы будзе праходзіць пад лёзунгам «навядзеньня парадку». Ці зьяўляецца электаральным плюсам тое, што вакол бардак і нібыта адзін Лукашэнка зь гэтым змагаецца?
Аляксандар Лукашэнка сёньня на нарадзе скрытыкаваў беларускую броварную галіну за здачу пазыцыяў. Якія галоўныя праблемы ў вытворчасьці піва і як іх можна пераадолець? Ці азначае крытыка кіраўніка дзяржавы, што варта чакаць падаражэньня замежнай піўной прадукцыі? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Наколькі рэалістычна, што ўкраінскія ваенныя заводы цалкам спыняць выконваць ваенныя замовы з Расеі? Адказвае вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін.
Наколькі заканамерна тое, што цяпер адбываецца ў расейскім грамадзтве, у грамадзкай думцы гэтай краіны? Чаму ў Расеі зноў пачынаецца барацьба з іншадумствам, перасьлед дзеячаў культуры і мастацтва, якія не падзяляюць лінію ўлады? На гэтыя пытаньні адказвае беларускі кінарэжысэр Уладзімер Колас.
Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала пасла Ўкраіны ў Беларусі Міхаіла Ежэля для кансультацый у сувязі з пазыцыяй беларускага кіраўніцтва па Крыме. Што азначае гэты крок у дыпляматычнай практыцы? Як можна прадказаць далейшае разьвіцьцё беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
У Беларусь прыбыла дэлегацыя штаб-кватэры НАТО з візытам, які будзе працягвацца да 21 сакавіка. Ці можна назваць гэта звычайным заплянаваным загадзя візытам альбо тут варта шукаць нейкія схаваныя палітычныя акалічнасьці?
Якія асацыяцыі выклікала атмасфэра сёньняшняга выступу Ўладзімера Пуціна?
Як можна ацаніць маштаб і значэньне візавых санкцыяў супраць расейскіх чыноўнікаў, якія сёньня ўвялі ЗША і Эўразьвяз? Якія рэальныя магчымасьці ёсьць у Захаду, каб спыніць расейскую агрэсію на Ўкраіну? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Эўразьвяз зноў пацьвердзіў, што праблема палітзьняволеных застаецца самай галоўнай перашкодай для пашырэньня супрацоўніцтва Брусэлю з афіцыйным Менскам. Чаму беларускія ўлады дагэтуль не выпускаюць палітзьняволеных? Ці можна прагназаваць, што палітычныя вязьні могуць трапіць пад амністыю, прымеркаваную да гадавіны вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?
Ці Аляксандар Лукашэнка мае шанцы згуляць ролю міратворца ў расейска-ўкраінскім канфлікце? Адказвае рэдактар аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі
Якія ўражаньні ад сваёй сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі пакінуў Уладзімер Пуцін? Наколькі адэкватна ён ацэньвае сытуацыю і як уяўляе пагрозы і наступствы магчымага расейска-ўкраінскага канфлікту? Ці можна сказаць, што Расея часова адступіла і ў Крыме ня будзе разгортвацца самы трагічны ваенны варыянт? На гэтыя пытаньні адказвае журналіст Павал Шарамет.
Як можна ахарактарызаваць пазыцыю афіцыйнага Менску ў дачыненьні да ўкраінскіх падзеяў? У 2008 годзе Беларусь, у адрозьненьні ад Расеі, не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўночнай Асэтыі. Ці ўдасца Аляксандру Лукашэнку і ў выпадку з Украінай не пайсьці ў фарватэры расейскай палітыкі ці на гэты раз ціск Масквы будзе непараўнальна большым?
У якім стане знаходзіцца цяпер украінская эканоміка, ці сапраўдны яна набліжаецца да дэфолту? Якія сярэднетэрміновыя і стратэгічныя выклікі стаяць перад украінскімі ўладамі ў эканамічнай сфэры? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Сяргей Чалы.
Чаму, на думку многіх аналітыкаў, рэакцыя Эўразьвязу на падзеі ў Кіеве была слабай і запозьненай? Ці магла паўплываць на ўкраінскае кіраўніцтва больш жорсткая пазыцыя эўрапейскіх палітыкаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
Як выглядае роля Масквы ў нарастаньні ўкраінскага канфлікту? Ці можна пагадзіцца зь меркаваньнем украінскіх палітолягаў, што Пуцін разьвязаў Януковічу рукі? Як ставіцца да заяваў Уладзімера Жырыноўскага, які прапануе адбіваць ва Ўкраіны ўсходнія вобласьці?
Што паказаў этап збору подпісаў у кампаніі мясцовых выбараў? Якія тэмы найбольш хвалююць выбаршчыкаў, наколькі ахвотна яны аддаюць свае подпісы? Ці выйшла грамадзтва з стану апатыі? На гэтыя пытаньні адказвае намесьнік кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
Ці сапраўды манумэнт «Мужнасьць» у комплексе «Брэсцкая крэпасьць-герой» заслугоўвае таго, каб трапіць у рэйтынг самых брыдкіх помнікаў? Бліц-аналіз мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага.
Расія можа ўвесьці пэўныя захады адносна беларускай малочнай прадукцыі для аховы рынку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, заявіў сёньня віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч.
Як можна ацаніць ролю сацыяльных сетак у грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі? Ці адыграюць яны функцыю арганізатара палітычных акцыяў? Чаму больш спрыяюць сацыяльныя сеткі — назапашваньню палітычнай актыўнасьці альбо выпусканьню пару незадаволенасьці? На гэтыя пытаньні адказвае мэдыя-экспэрт Паўлюк Быкоўкі.
Эўракамісія зацікаўленая ў спрашчэньні атрыманьня шэнгенскіх візаў беларусамі. Ці азначае гэта, што ў візавым пытаньні нарэшце адбыліся істотныя зрухі, і чым тады гэта выклікана? Ці можна сказаць, што беларускія ўлады гатовыя пайсьці на новую лібэралізацыю адносінаў з Эўразьвязам?
«Трэба за кімсьці прасачыць, правесьці апэратыўныя дзеяньні, саджаць у сьледчы ізалятар — саджайце», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на чарговай нарадзе пра мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай галіны. Чаму ў Беларусі нярэдка мадэрнізацыя заканчваецца пасадкамі? Чаму аўтарытарная мадэрнізацыя ўдалася ва Ўсходняй Азіі і ня вельмі ўдаецца ў Беларусі?
Загрузіць яшчэ