Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадзім Іосуб: Калі чалавек ня мае ніякіх даходаў, — няма сэнсу пазычаць яму грошы


Вадзім Іосуб
Вадзім Іосуб

Улады рыхтуюць праект указу, які фактычна ўвядзе забарону мікрафінансавым арганізацыям выдаваць крэдыты фізычным асобам пад вялікія працэнты. Як можна ацаніць гэты крок?

Улады рыхтуюць праект указу, які фактычна ўвядзе забарону мікрафінансавым арганізацыям выдаваць крэдыты фізычным асобам пад вялікія працэнты. Такім чынам, паслугі кшталту «грошы да заробку» хутка могуць зьнікнуць зь фінансавага рынку. Як можна ацаніць гэты крок уладаў? Што можа прапанаваць узамен фінансавы рынак для людзей, якія маюць патрэбу ў хуткіх грошах? На гэтыя пытаньні адказвае Вадзім Іосуб, фінансавы аналітык афіцыйнага партнэра кампаніі «Альпары» ў Менску.

— Як можна ацаніць заплянаванае рашэньне забараніць выдаваць мікракрэдыты пад вялікія працэнты? З аднаго боку, існуе шмат скаргаў насельніцтва на занадта вялікія працэнты, зь іншага, пэўных людзей гэта пазбавіць неабходнай ім паслугі.

— Рашэньне гэтае, на самой справе, супярэчлівае. З аднаго боку, сапраўды, было шмат скаргаў, шмат праблемаў у сувязі з тым, што мікрафінансавыя арганізацыі даюць грошы пад такія высокія працэнты. Не заўсёды людзі дакладна разумелі, пад які працэнт яны бяруць грошы, і ўзьнікалі праблемы.

Зь іншага боку, ёсьць такая праслойка людзей, якая ня можа разьлічваць на банкаўскія крэдыты. Гэта пэнсіянэры, студэнты, у якіх не хапае даходаў, ці яны ня могуць знайсьці паручыцеляў, і таму яны зьвярталіся да гэтых арганізацыяў. То зараз гэтая праслойка людзей, якая ня можа разьлічваць на банкаўскі крэдыт, можа апынуцца ўвогуле бяз доступу да крэдытных рэсурсаў.

— З гэтага пункту гледжаньня, што можа прапанаваць фінансавы рынак для такіх людзей? І да тых, хто мае заробак, але крэдыты ў банках ужо ўзялі, і маюць часам патрэбу ў хуткіх грошах? Ці ёсьць нейкія мэханізмы дзеля забесьпячэньня гэтых патрэбаў насельніцтва?

— У прынцыпе, сьвядомая палітыка Нацбанку цяпер у тым, каб пазбавіць насельніцтва магчымасьці такіх хуткіх крэдытаў, якія часта бяруцца пад узьдзеяньнем такога хвіліннага імпульсу. Асабліва недзе ў краме, калі чалавеку нешта хочацца купіць, то бярэцца такі крэдыт.

Адна з ініцыятываў Нацбанку — каб банкі ўвогуле спынілі крэдытаваньне без даведкі аб даходах. І ў прынцыпе, у гэтым, магчыма, ёсьць і плюс. Бо калі чалавек ня мае ніякіх даходаў, — напэўна, такому чалавеку няма сэнсу пазычаць грошы, тым больш пад такія высокія працэнты. І, магчыма, у гэтым з палітыкай Нацбанку можна пагадзіцца.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG