17 траўня адзначаецца міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Як можна ацаніць узровень гамафобіі ў беларускім грамадзтве? Ці можна сказаць, што беларускія ўлады перасьледуюць публічную актыўнасьць менавіта сэксуальных мяншыняў ці гэта проста іхняе агульнае непрыняцьце любой дзейнасьці, зьвязанай з правамі чалавека? На гэтыя пытаньні адказвае праваабаронца Тацяна Равяка.
— Ці магчыма ацаніць узровень гамафобіі ў беларускім грамадзтве? Ці залежыць гэта ад нейкіх замежных чыньнікаў (напрыклад, уплыў расейскіх СМІ) ці тут уплываюць толькі ўнутраныя працэсы ў беларускім грамадзтве? Ці зьмяншаецца ўзровень гамафобіі ў параўнаньні з ранейшымі гадамі?
— На жаль, я не магу ацаніць гэта ў дынаміцы. Самой было б цікава даведацца, калі б было праведзена нейкае шырокае дасьледаваньне на гэтую тэму. Я магу ацэньваць толькі тое, што гучыць публічна — як выказваньні прадстаўнікоў уладаў, гэтак і апазыцыі. І магу сказаць, што часам публічная пазыцыя ўладаў ня вельмі моцна адрозьніваецца ад публічнай пазыцыі часткі грамадзянскай супольнасьці.
На жаль, значная частка гэтай супольнасьці зьяўляецца даволі гамафобнай, і часам мы становімся сьведкамі дыскусіяў у сацыяльных сетках на дадзеную тэматыку. Дыскусіі вядуцца так, што гэта сьведчыць пра недастатковы ўзровень талерантнасьці, адкрытасьці й прызнаньня роўнасьці правоў усіх прадстаўнікоў грамадзтва.
— Здаецца, што яшчэ ў 90-я гады сытуацыя з правамі сэксуальных меншасьцяў была больш талерантнай. Былі адпаведныя клюбы, месцы ў горадзе для сустрэчаў прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. Аднак, напрыклад, летась актывістам ЛГБТ-руху не ўдалося правесьці гей-прайд ня толькі на менскіх вуліцах, але нават не дазволілі ніводнага мерапрыемства ў клюбах. Ці можна сказаць, што беларускія ўлады перасьледуюць публічную актыўнасьць менавіта сэксуальных мяншыняў, ці гэта проста іхняе агульнае непрыняцьце любой дзейнасьці, зьвязанай з правамі чалавека?
— Не магу сказаць, што ў Беларусі быў хоць нейкі кароткі пэрыяд, калі ЛГБТ-супольнасьці магчыма было вольна праводзіць свае публічныя мерапрыемствы. Заўсёды гей-прайды ў нас былі пад забаронай. Некалькі гадоў таму спроба правесьці гей-прайд скончылася затрыманьнямі. У тых месцах, клюбах, дзе зьбіраліся прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў, увесь час адбываліся рэйды міліцыянтаў, і іх наведнікі адвольна затрымліваліся. Зразумела, што ў такой атмасфэры камфортна існаваць немагчыма, і я нават ня ведаю, ці захаваліся зараз нейкія месцы, дзе могуць спакойна сустракацца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці.
Разам з гэтым існуе і адмова ў правядзеньні мерапрыемстваў, адмова ў рэгістрацыі арганізацыяў, што мы стала фіксуем. І гэта не дае нам падставы казаць, што ЛГБТ-супольнасьці камфортна ў нашай дзяржаве. Зь іншага боку, недастатковы ўзровень талерантнасьці і з боку грамадзтва. Шмат людзей у нас выказваецца катэгарычна супраць прызнаньня за гэтай групай насельніцтва роўных правоў, не жадаюць іх бачыць на вуліцы, на публічных мерапрыемствах. Мяне гэта моцна хвалюе. Бо я бачу, што многія ЛГБТ-актывісты ў сытуацыі ціску і пастаянных абразаў проста вымушаныя зьяжджаць з краіны.