Першы раз у гісторыі пытаньне пра нацыянальнасьць у перапісе насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было зададзена ў 1916 годзе.
20 жніўня — роўна 100 гадоў з дня сьмерці Івана Луцкевіча — аднаго з трох бацькоў сучаснай беларускай нацыі. Гэта Вацлаў Іваноўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы.
13 жніўня — дзень памяці Якуба Коласа, найвялікшага беларускага творцы.
100 гадоў таму, 8 жніўня 1919 году, войскі новастворанай польскай дзяржавы акупавалі Менск.
Менскія ўлады вырашылі аднавіць фасад некалі двухпавярховага будынку школы езуіцкага калегіюму на Пляцы Волі, зьлева ад каталіцкай катэдры.
На сьвята Дня волі беларусы ў Празе, як заўсёды, ускладалі кветкі да магілаў старшыняў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі ды іншых дзеячаў — у тым ліку да магілы Міколы Вяршыніна.
У апошні прыезд у Менск захацелася мне неяк вечарам падысьці да дому, дзе ў 1925-26 гадах жыў выдатны беларускі гісторык, тагачасны прафэсар БДУ Мітрафан Доўнар-Запольскі. Убачанае прымусіла напісаць гэты тэкст.
Юры Туронак, несумненна, быў адным з галоўных беларускіх гісторыкаў ХХ стагодзьдзя. І напісаць свае найважнейшыя кнігі, на маю думку, ён змог толькі таму, што жыў у Польшчы.
Такія думкі прыйшлі ў галаву пасьля прачытаньня трох нядаўніх кніг двух беларускіх пісьменьнікаў.
Менавіта такая думка каторы раз прыйшла мне ў галаву ў нядзелю, 28 кастрычніка 2018 году падчас адзначэньня 100-годзьдзя чэскай незалежнасьці.
У Беларусі сёньня няма ні аўтакефальнай, ні аўтаномнай праваслаўнай царквы. У кананічным сэнсе беларускія вернікі аб’яднаныя ў Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы. Ці патрэбная Беларусі царкоўная незалежнасьць і ці мае краіна права на аўтакефалію?
Два гады таму, 11 верасьня 2016 году памёр Юры Хадыка — беларускі фізык, палітык, прафэсар, актыўны ўдзельнік незалежніцкага руху Беларусі. Апошнія некалькі год жыў у ЗША, у сям’і сына. Яму было 78 год.
Жнівень 2018 году запомніцца мне надоўга. Ніколі яшчэ не было, каб у Менску столькі людзей прыязна рэагавалі на маю беларускую мову ў музэях, крамах, рэстаранах і афіцыйных установах.
Паглядзеўшы ў Фэйсбуку вусьцішнае відэа пра тое, як наведнік рэстарану «Поедем поедим» з кулакамі, матам і крыкамі «У меня там ребёнок» кідаецца на абаронцаў Курапатаў, я зразумеў некалькі важных рэчаў.
Гэта праблемы грамадзкай і асабістай маралі, этыкі і сумленьня. І гэта, уласна кажучы, усё, што я хацеў сказаць. Можна было б на гэтым паставіць кропку і пакінуць адзін загаловак — думка ясная. Але, на жаль, не для ўсіх.
У сеціве нярэдка можна ўбачыць інтэр’еры дарагіх менскіх кватэр і дамоў. Іх дызайн часьцей за ўсё — выдатны. Лофт, боха, вінтаж, праванс, эклектыка, этніка, мінімалізм, мадэрнізм, хай-тэк, але найперш — клясыка!
У дзень 100-гадовага юбілею аднаўленьня нашай дзяржаўнасьці думкі пра БНР асабліва хвалююць і асабліва натхняюць. Вось дзесяць маіх галоўных юбілейных высноваў.
Днямі турыст зь Беларусі, які спэцыяльна прыехаў з экскурсіяй у Прагу, калі яму паказалі акно ў адным з будынкаў у Старым горадзе і сказалі, што там, паводле адной з вэрсій, была друкарня Скарыны, зьдзіўлена спытаўся: «А што, Скарына быў у Празе?»
Архітэктурная Беларусь нібы трапіла ў пятлю культурнай антыматэрыі і ніяк ня можа адтуль вырвацца.
Францішак Скарына быў чалавекам буйнога маштабу, буйных магчымасьцяў і буйнога плёну. Няма сумненьня, што беручыся за пераклад Бібліі, ён плянаваў перакласьці яе ўсю.
Мова выданьняў Скарыны — гэта ня чыста лінгвістычная праблема. Гэта праблема гісторыі Беларусі і беларускай культуры.
Было, было... Былі тры Русі — Русь Кіеўская, Русь Літоўская і Русь Маскоўская. Усе тры стварылі свае мовы і сфармавалі свае ідэнтычнасьці. Усе тры блізкія, але розныя.
Кожны з нас сустракае людзей, якіх пасьля памятае і паважае ўсё сваё жыцьцё. Ёсьць такія і ў мяне.
9 чэрвеня 2017 году ў Празе адбылася Ноч храмаў (Noc Kostelů). Удзень, увечар і ўначы кожны ахвочы мог прыйсьці ў большасьць праскіх храмаў, якіх у чэскай сталіцы налічваецца каля 200.
Быкаў згадзіўся на інтэрвію, але калі я ўключыў мікрафон, нечакана загаварыў не пра 22 чэрвеня і першыя месяцы вайны, а пра перамогу 1945 году і яе наступствы.
«История русского народа есть единственная во всем мире история народа христианского не только по исповеданию, но по жизни своей... Русская история имеет значение Всемирной Исповеди. Она может читаться, как жития Святых...»
Мы ўжо прывыклі чуць, як міліцыянты расказваюць судзьдзям, што той або іншы апазыцыянэр брыдка лаяўся, кідаўся біцца, рваў форменнае адзеньне або, нават, спраўляў малую патрэбу ў недазволеным месцы.
3 сакавіка 1067 году, роўна 950 гадоў таму, падчас бітвы на Нямізе каля Менску, князі кіеўскай дынастыі Ізяслаў, Сьвятаслаў і Ўсевалад перамаглі полацкага князя Ўсяслава Чарадзея. З гэтай летапіснай згадкі мы і адлічваем узрост цяперашняй сталіцы Беларусі.
Даволі маналітная ў 80-90-я гады беларускамоўная супольнасьць краіны ў нашы дні ўжо выразна падзеленая. Падзелы праходзяць у палітычнай, ідэалягічнай, каштоўнаснай, эстэтычнай і нават этычнай сфэрах. І гэта добра, бо сьведчыць пра пашырэньне беларушчыны.
Прачытаўшы матэрыял калегі Дзьмітрыя Гурневіча «Віленшчына — прарасейская Вандэя ці воўк у авечай скуры?», зь якога вынікала што больш за 50 працэнтаў віленскіх палякаў глядзяць расейскую тэлевізію, каля 65 працэнтаў зь іх пазытыўна ставяцца да Ўладзіміра Пуціна, а ў мове віленскай польскай моладзі русіцызмы складаюць аж 84 працэнты, я не зьдзівіўся.
У Менску будзе як у Празе. Ну калі не зусім так, дык прынамсі вельмі блізка да таго. Закутыя ў жалеза рыцары будуць біцца ў Менскім замку на штогадовым турніры ў гонар параду, які тут у пачатку верасьня 1514 году прыняў кароль і вялікі князь Жыгімонт І Стары, адпраўляючы свае войскі пад Воршу.
У часы нягнуткасьці эстэтыкі і эстэтычнага ўспрыманьня існавалі вялікія стылі, бо толькі творы аднаго стылю лічыліся тады прыгожымі. Кожны зь іх ускладняўся аж да самаразбурэньня і кожны зь іх адмаўляў папярэдніка, будучы новым выданьнем папярэдніка свайго папярэдніка. Стылі качалі маятнік.
Ня ведаю дакладна, ці кару любога дрэва «ўтылізуе» жук-караед. Затое ведаю дакладна, што няма такога помніка архітэктуры, які ня мог бы «утылізаваць» наш таленавіты народ.
Ня раз бачыў і чуў, як нэафіты зьдзіўляюцца загадкавым словам Хрыста пра тое, што першыя тут — там будуць апошнімі, а апошнія — першымі.
Віталь Скалабан сьцьвярджаў, што савецкія каманды знайшлі ўсё да апошняй кнігі і карціны, што вывезьлі немцы, і вярнулі ў СССР, але ня ўсё вярнулася ў Менск.
«Дом Чыжа» мог бы стаць упрыгожваньнем любога спальнага мікрараёну Менску — Чыжоўкі, Серабранкі, Сухарава або Каменнай Горкі.
Беларусы дагэтуль не паверылі ў свабоду, бо дагэтуль яе ня маюць. Усё можа вярнуцца і ўсё вяртаецца. Людзі прывыклі да гвалту сілы над сабой.
Пасьля публікацыі на нашым сайце паведамленьня пра тое, што ўрад загадаў БРСМ правесьці дзень вышыванкі, пад ім пачалі пісаць арганізаваныя прыхільнікі БРСМ.
Кніга прафэсаркі Сьвятланы Марозавай «Сваёй веры ламаць не будзем...». Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780-1839)" выйшла ў Горадні ў 2014 годзе ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» накладам 100 асобнікаў і пакуль што застаецца малавядомай у Беларусі.
Сёньня мала хто ведае, што пасьля ХХ зьезду КПСС беларуская інтэлігенцыя паспрабавала выкарыстаць пэўнае палітычнае паслабленьне, каб палепшыць нацыянальную справу ў БССР.
Паэт Ігар Хадановіч, якога забілі ў 1966 годзе, быў не адзіным беларускім творцам, які загінуў у вулічнай бойцы. Праз чатыры гады, у сакавіку 1970 году, забілі Анатоля Сербантовіча.
У гэтую восень я зазнаў добра знаёмае і рэдкае цяпер пачуцьцё пагружэньня ў тэкст, калі ты расчараваны і незадаволены тым, што кніга скончылася, а табе яшчэ хочацца чытаць і чытаць далей.
У самым пачатку 1966 году ў Менску забілі маладога пісьменьніка Ігара Хадановіча. Забілі за тое, што ён размаўляў па-беларуску. Яму было 25 гадоў.
14 кастычніка 100 гадоў з дня нараджэньня чалавека, які вольна або міжвольна стаў адной з самых загадкавых постацяў у гісторыі беларускай савецкай літаратуры.
Тым, хто сёньня апанаваны сумненьнем, ці Беларусь застанецца, і што ж рабіць у цяперашнія смутныя часы, я заўсёды нагадваю пра аднаго беларускага сьвятара зь Лёндану, які, ня ведаючы напэўна, ці будзе Беларусь, больш за 70 гадоў працаваў дзеля яе на чужыне.
Пра Сержука Вітушку і клюб Талака піша былы талаковец, цяпер журналіст Сяргей Абламейка.
Чаму я (ты, ён, яна) пішам па-беларуску? Таму што ведаем: ёсьць Беларусь і беларуская культура, наша культура і наша краіна. Ёсьць ня толькі на зямлі, але і ў нашых сэрцах ды галовах.
У дні, калі на ўсходзе Ўкраіны ліецца кроў, бо суседняя вялікая дзяржава вырашыла сілай зброі змагацца тое, што яна называе «русский мир», мне ўсё часьцей думаецца пра маральны бок гэтай барацьбы.
Мяне зацікавілі месцы працы гэтых змагароў за «русский мир», якія цудоўна сябе пачуваюць у сталіцы пакуль яшчэ Беларусі, ходзяць на арганізаваныя амбасадай Расеі мерапрыемствы. Практычна ўсе гэтыя кандыдаты і дактары, дацэнты і прафэсары працуюць у дзяржаўных беларускіх ВНУ!
У Беларусі разьвіваюцца дзьве культуры — сапраўдная і несапраўдная. Іх яшчэ можна назваць жывая і мёртвая.
Загрузіць яшчэ