Госьцем «Вольнай студыі» — Аляксей Шэін, аўтар раману-фэнтэзі «Сем камянёў», які крытыкі ўжо назвалі найлепшай дэбютнай кнігай году.
Беларускі пісьменьнік Уладзіслаў Ахроменка, які ўжо 17 гадоў жыве ў Чарнігаве, распавядае пра тое, чым адрозьніваецца ўкраінская свабода творчасьці ад беларускай і за што ва Ўкраіне любяць беларускую літаратуру.
Ваенна-гістарычныя рэканструкцыі ладзяцца ў Беларусі пераважна на «Лініі Сталіна». Што там можна паказваць, а што — не? Госьцем перадачы — гісторык Ігар Мельнікаў.
Хто зь вялікіх князёў прынёс найвялікшую карысьць сваёй дзяржаве, а хто — найбольшую шкоду? Чаму была забароненая прэзэнтацыя кнігі «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага: 1248-1377» у Палескім унівэрсытэце ў Пінску? Госьцем перадачы — доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.
Дваццаць гадоў таму выйшаў у сьвет першы нумар квартальніка «Наша вера».
200 гадоў таму адбылася славутая Бітва пры Ватэрлоа, якая зьмяніла гісторыю Эўропы. Гісторык з Калінкавічаў Уладзімер Лякін адшукаў імёны суайчыньнікаў, якія служылі ў напалеонаўскай гвардыі.
Афіцыйная прычына закрыцьця Музэя Быкава – капітальны рамонт. Загадчык музэя Алесь Гібкоўскі звольнены. Наведнікі могуць пабачыць толькі вялікі замок на ўваходнай браме.
У чэрвені ў продажы зьявіцца цэлая сэрыя айчыннай клясыкі пад назвай «Мая беларуская кніга». Сэрыя з 26 кніг будзе прадавацца ня толькі ў гандлёвых кропках «Белкнігі», але і ў супэрмаркетах. Госьцем перадачы — адзін з распрацоўнікаў сэрыі, пісьменьнік Уладзімер Сіўчыкаў.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзэнтацыя альбому Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках».
У почаце беларускіх сьвятых можа зьявіцца яшчэ адна постаць — Францішак Скарына. Чым гэта абумоўлена? Госьцем перадачы — сакратар ініцыятыўнай групы па кананізацыі беларускага першадрукара прафэсар Адам Мальдзіс.
У Менску прайшло ўручэньне незалежнай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (сёлета яго атрымаў празаік Андрэй Федарэнка — за кнігу «Ціша»). У чым прэстыж гэтай безграшовай узнагароды?
Каб абараніцца ад начных партызанскіх налётаў, вяскоўцы стваралі атрады самааховы. Партызаны кваліфікавалі іх як варожыя. Варожымі лічыліся і цэлыя вёскі, якія падлягалі зьнішчэньню разам з жыхарамі.
Былы партызан і франтавік, доктар мэдыцыны Іван Данілаў ніколі ня ўдзельнічаў у парадах на Дзень Перамогі. Хоць напісаў пра вайну восем кніг.
Празаіку Віктару Казько — 75. Адзін зь ягоных герояў марыў знайсьці ў Сусьвеце багатую золатам камету і прызямліць яе ў Беларусі. А пра што марыць сам юбіляр, які больш за дзесяць гадоў пражыў у Расеі, ледзь ня стаў пасьпяховым «сібірскім» пісьменьнікам і заначаваў аднойчы на Мамаевым кургане?
У Менску выйшла ў сьвет кніга маладога гісторыка Міколы Волкава «Артылерыя Нясьвіскага замка». Што зь сябе ўяўляла «бамбарда князя Вітаўта», якую цягнулі дваццаць параў коней? Якую ролю адыграла артылерыя ў Бітве пад Воршай? Дзе цяпер знаходзяцца знакамітыя радзівілаўскія гарматы? Аўтар кнігі — госьцем перадачы.
У часы ваяўнічага атэізму храмамі станавіліся звычайныя вясковыя хаты. Пра старадаўні ўнікальны абрад «Сьвяча», які існуе на Гомельшчыне, мы гутарым з супрацоўнікам Веткаўскага музэю народнай творчасьці Генадзем Лапаціным.
Што азначаў выраз: «Маскву пабіць — як дзіця зрабіць»? Ці мог вялікі князь зьявіцца на публіцы з пазашлюбным сынам? Калі ў ВКЛ замацаваўся інстытут сям’і? Пра ўсё гэта можна прачытаць у кнізе Натальлі Сьліж «Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVII стагодзьдзях».
Днямі ў Менску прайшло ўзнагароджваньне чарговых ляўрэатаў Літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Імі сталі паэтка Тацьцяна Нядбай і празаік Аляксей Палачанскі.
Апошнім часам маладыя творцы ў сваіх неадназначных з мастацкага гледзішча праектах пачалі выкарыстоўваюць Пагоню.
У Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы бліжэйшым часам можа зьнікнуць катэдра гісторыі беларускай літаратуры. Тыя, хто выказваецца супраць, трапляюць пад перасьлед.
Да 80-х угодкаў Рыгора Барадуліна выйшаў у сьвет том ягоных дзёньнікаў, запісаў і біяграфічных матэрыялаў. Выданьне ажыцьцявіла Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», а ўклала ёмістую кнігу Натальля Давыдзенка, якая сёньня будзе госьцяй перадачы.
«Недаваяваўшыя» — так называецца першая ў Беларусі кніга пра падзеі ва Ўкраіне, што выйшла ў сьвет у менскім выдавецтве «Смэлтак». Напісаная ў вострым публіцыстычным жанры, яна дазваляе паглядзець на разьвязаную там вайну з розных бакоў.
У дзень адкрыцьця ХХІІ кніжнай выставы-кірмашу ў Менску спыніла сваё існаваньне незалежная кнігарня «Галіяфы».
Упершыню ў гісторыі выйшла ў сьвет пэрыядычнае беларуска-ўкраінскае выданьне — літаратурны альманах «Справа», выдадзены Таварыствам украінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў.
«У падручніку гісторыі апісвалася бітва з туркамі. Румянцаў выскачыў са шпагай у руках і крыкнуў: «Хлопцы, за мной!». Зьдзівіла, што кацярынінскі генэрал мог крычаць «хлопцы».
25 гадоў быў прыняты Закон аб мовах, дзе беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай. Ці магчыма наданьне ёй гэткага ж статусу ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь?
Днямі ў Менску прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Алеся Краўцэвіча «Краіна пагранічча», у якой знаны гісторык дасьледуе фэномэн знаходжаньня беларусаў на культурным і палітычным памежжы.
2015 год пачаўся ў Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы новымі звальненьнямі — свае працоўныя месцы страцілі доктар гістарычных навук Сьвятлана Куль-Сяльверстава і архэоляг Генадзь Семянчук.
Выдавецтва «А. Янушкевіч» — адно з самых маладых у краіне. Але ўжо за першы год свайго існаваньня знайшло ўласную нішу на айчынным кніжным рынку.
У выдавецтве «Кнігазбор» выйшла новая кніга прозы Віктара Казька «Час зьбіраць косьці». Адзін зь яе герояў называе трыццаць срэбранікаў адзінай валютай, якая не паддаецца інфляцыі.
Пра Анатоля Белага, чые 75-я ўгодкі прыпадаюць на 10 сьнежня, мы пагутарым з мастаком Алесем Цыркуновым, пісьменьнікам Яўгенам Гучком і краязнаўцам Ільлёй Копылам.
У офісе выдавецтва «Галіяфы» прайшла прэзэнтацыя кнігі «1939 год і Беларусь: забытая вайна», дзе дасьледуюцца малавядомыя аспэкты тагачаснага нямецка-савецкага ваеннага супрацоўніцтва.
Нядаўна ў Вільні, у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, прайшла прэзэнтацыя анталёгіі «Голас волі з-за кратаў». Госьцем перадачы — укладальнік кнігі Аляксандар Фядута.
«Курапаты Чэрвеньшчыны» — пад такой назвай нядаўна выйшла ў сьвет кніга чэрвеньскага краязнаўцы Ўладзімера Дарагужа.
«Арт-Ворша-Рубон» — пад такой назвай у сталічным Палацы мастацтва адчыняецца выстава, прымеркаваная да 500-х угодкаў Бітвы пад Воршай.
У менскім Расейскім драматычным тэатры імя М. Горкага прайшла прэм’ера п’есы «Пясьняр», галоўны герой якой — Уладзімер Мулявін. Ці ўдалося праўдзіва ўвасобіць на сцэне вобраз легендарнага артыста? Чаму першы помнік Мулявіну зьявіўся ня ў Менску, а ў Екацярынбургу? Госьцем перадачы — малады драматург Васіль Дранько-Майсюк.
Дваццаць гадоў таму на віцебскім «Славянскім базары» ў выкананьні Ўладзімера Мулявіна ўпершыню прагучала песьня «Малітва» на словы Янкі Купалы.
Ва ўкраінскім выдавецтве «Крок» нядаўна выйшлі кнігі адразу трох беларускіх аўтараў — Віталя Рыжкова, Міхася Баярына і Макса Шчура.
У Заслаўскім дзяржаўным музэі менскімі абласнымі ўладамі забароненая выстава «Заходнебеларуская Атлянтыда», прымеркаваная да 75-годзьдзя ўзьяднаньня Беларусі ў верасьні 1939 году. Што насьцярожыла загадчыка ідэалягічнага аддзелу Руслана Трухана?
Да 500-х угодкаў Аршанскай бітвы лідар гурту «Палац» Алег Хаменка зрабіў музычную рэканструкцыю падзей на Крапівенскім полі. «Вайна», «Піва перамогі» — кампазыцыі з такімі назовамі прагучалі на нядаўняй прэзэнтацыі праекту ў адным зь менскіх клюбаў.
«Гісторыя паўтараецца. Умоўна кажучы, Бітва пад Воршай працягваецца і сёньня — ва Ўкраіне. І я ўпэўнены, што ўкраінцы ўрэшце перамогуць, як перамаглі нашы продкі на Крапівенскім полі».
У вёсцы Маркава на Маладэчаншчыне прайшлі літаратурныя чытаньні, прысьвечаныя памяці Тацяны Сапач. У чым фэномэн гэтай самай нешматслоўнай беларускай паэткі?
Дзіўная сытуацыя назіраецца ў Беларусі ў галіне манумэнтальнай прапаганды. З аднаго боку, паўсюль на пастамэнтах — помнікі Леніну ды ягоным паплечнікам, з другога — князям ВКЛ.
Ужо больш за паўтара месяца дзейнічае ў Ждановічах пад Менскам дзяржаўны Музэй-лецішча Васіля Быкава. Ці знаходзяць да яго дарогу беларусы? Якія экспанаты яны могуць там пабачыць? Чаму на адкрыцьці музэю адсутнічалі ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна і ягоныя найбліжэйшыя сябры?
Госьцем «Вольнай студыі» — ініцыятар і арганізатар сьпеваў на вольным паветры Сяржук Доўгушаў.
Днямі ў Менску прайшла творчая вечарына Вольгі Іпатавай. Са сваімі чытачамі яна сустрэлася ў Доме літаратара, які яшчэ ў 2000-м годзе быў адабраны ўладамі ў тады яшчэ адзінага Саюзу пісьменьнікаў.
Заслужаны артыст Беларусі, залаты голас легендарных «Песьняроў» Анатоль Кашапараў вярнуўся на радзіму з ЗША, дзе пражыў апошнія дванаццаць гадоў. Пра тое, чым ён займаўся за акіянам і якой бачыць сваю будучыню, сьпявак пагадзіўся расказаць у «Вольнай студыі».
Нядаўна ў менскай сядзібе БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня», якая была напісаная ў зьняволеньні, у пасёлку Куплін на Пружаншчыне. Аўтар кнігі — госьцем перадачы.
Да 90-х угодкаў Васіля Быкава менскае выдавецтва «Мэдыял» выпусьціла ў сьвет аповесьці «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя» (аўтарская назва «Сотнікава») у дацэнзурным выглядзе. Абедзьве кнігі падрыхтаваў да друку, напісаў грунтоўныя пасьляслоўі і камэнтары Сяргей Шапран — наш сёньняшні госьць.
Загрузіць яшчэ