Сёньняшняя наша госьця — беларуска-украінская паэтка Іна Снарская. Яна нарадзілася ў Полацку, але ўжо трыццаць пяць гадоў жыве ў Палтаве. Аўтарка паэтычных зборнікаў «Пацеркі», «Пачакай, мая птушка…», «Лясная панна», «Кветка гарынь», «Дзьве зямлі — дзьве долі», «Верасовыя песьні зары» ды іншых.