Як апошнім часам, да вайны, мянялася стаўленьне беларусаў да Расеі? Як ставяцца беларусы да цяперашняй вайны, да нападу Расеі на Ўкраіну? Як будзе мяняцца стаўленьне беларусаў да Расеі?
Ці праўдзівыя сёньняшнія заявы Лукашэнкі наконт няўдзелу беларускага войска ў нападзе на Ўкраіну? Ці важна тое, што ён не заявіў пра прызнаньне «ЛДНР»? Ці вяртае ён сябе ролю міратворцы?
Ці гатовы Пуцін пачаць ядзерную вайну? Якім можа быць яе сцэнар? Як адкажа і ўжо адказвае Захад на ядзерны выклік Крамля? На гэтыя пытаньні адказвае расейскі вайсковы экспэрт Юры Фёдараў.
Ці гатовы Пуцін ужыць ядзерную зброю ў адказ на жорсткія санкцыі? Ці магчымы ядзерны ўдар Захаду па Беларусі ў адказ на расейскую атаку? Ці магчымы ядзерны ўдар Расеі па Ўкраіне?
Падзеі 27 лютага
Пратэсты пасьля выбараў 2020 году і цяперашнія антываенныя пратэсты – у чым падабенства, у чым адрозьненьні? Якое палітычнае значэньне будуць мець вынікі Канстытуцыйнага рэфэрэндуму? Ці пашле цяпер Лукашэнка беларускіх салдатаў на вайну?
Як паставіліся да нападу Расеі на Ўкраіну іншыя краіны АДКБ і СНД? Навошта прэзыдэнт Францыі Макрон тэлефанаваў Лукашэнку? Ці ёсьць пэрспэктывы перамоваў паміж Кіевам і Масквой?
Як паставіліся да нападу Расеі на Ўкраіну іншыя краіны АДКБ і СНД? Навошта прэзыдэнт Францыі Макрон тэлефанаваў Лукашэнку? Ці ёсьць пэрспэктывы перамовы паміж Кіевам і Масквой?
Ці разглядаюць на Захадзе магчымасьць вайсковай абароны Ўкраіны? Якія варыянты разьвіцьця падзеяў ва Ўкраіне бачаць заходнія лідэры? Наколькі імаверная зараз апэрацыя Кітаю дзеля далучэньні Тайваню?
Як, паводле апытаньня Chatham House, беларусы ставяцца да канстытуцыйнага рэфэрэндуму? Ці гатовыя яны, як у жніўні 2020 году, адстойваць свой голас? Як беларускія гараджане ставяцца да магчымай вайны паміж Расеяй і Украінай?
Ці будзе Захад трактаваць Беларусь як саўдзельніка агрэсіі? Наколькі жорсткімі выглядаюць меры, прынятыя і анансаваныя Захадам супраць агрэсара? Ці магчымае ваеннае ўмяшаньне заходніх краінаў? Які лёс чакае Беларусь? Якое значэньне можа мець абвяшчэньне Ціханоўскай?
Ціханоўская заявіла, што бярэ на сябе абавязкі прадстаўніка беларускага народу і стварае пераходны кабінэт.
Якую ролю адыгрывае Беларусь у цяперашняй вайне Расеі з Украінай? Якія мэты ставіць у гэтай вайне Пуцін? Ці можа яна перарасьці ў сусьветную вайну?
Мільёны людзей пасьля заражэньня каранавірусам пакутуюць ад зьнясіленьня, кагнітыўных праблем і іншых працяглых сымптомаў. Дакладныя прычыны гэтага невядомыя.
Падзеі 23 лютага.
Ці азначае гэта непазьбежную вайну? Ці могуць пайсьці ўкраінскія ўлады на ўмовы Пуціна – прызнаць Крым расейскім і адмовіцца ад курсу на далучэньне да NATO? Наколькі жорсткім будзе адказ Захаду на сёньняшнюю заяву Пуціна? Ці можа паўтарыцца Мюнхен 1938 году – капітуляцыя Захаду перад Гітлерам?
Адкуль карані рэвізіянізму ў прамове прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна? Ці сапраўды Ўкраіна ня мае традыцый уласнай дзяржаўнасьці? І чаго чакаць Беларусі ў такой сытуацыі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з расейскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, прафэсарам Андрэем Зубавым.
Ці будзе Ўкраіна ваяваць за вызваленьне «ДНР» і «ЛНР»? Ці прызнае Беларусь самаабвешчаныя рэспублікі і калі так, то калі? Калі расейскія войскі вывядуць зь Беларусі? Чаму рэакцыя Захаду на рашэньне Крамля было ня самым жорсткім з магчымых?
Ці азначае прызнаньне Расеяй самаабвешчаных рэспублік ва Ўкраіне вайну? Якой будзе рэакцыя Захаду на гэтае рашэньне Пуціна? Ці прызнае Беларусь незалежнасьць «ДНР» і «ЛНР»? Калі зь Беларусі выйдуць расейскія войскі, якія ўдзельнічалі ў вучэньнях?
Найважнейшае за 22 лютага 2022.
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс апісвае тры сцэнары разьвіцьця падзеяў у расейска-ўкраінскім канфлікце і заяўляе, што для Масквы ўжо ня мае значэньня, чаго хоча Лукашэнка.
Нэўтралы, «балота», апалітычныя — з каго складаецца частка беларускага грамадзтва, якая паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ўлады? Да каго і ў чым яны бліжэйшыя — да пратэстоўцаў ці да «бастыёну Лукашэнкі»? Ці маральна быць па-за палітычным супрацьстаяньнем?
Міжнароднае сьвята 21 лютага ў бальшыні краін называецца Дзень матчынай мовы. І па-беларуску выраз „матчына мова“ натуральны, сынонім — „беларуская мова“, гэта складнік нацыянальнай ідэнтычнасьці. Спытаныя на вуліцы менчукі не змаглі перакласьці выраз „матчына мова“ на расейскую.
Сёмы, апошні эпізод першага сэзону падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Што азначае той факт, што расейскія войскі пасьля вучэньняў застаюцца ў Беларусі на няпэўны час? Як гэта стасуецца з папярэднімі заявамі Лукашэнкі і міністра Макея? Ці вайна непазьбежная?
Што азначае той факт, што расейскія войскі пасьля вучэньняў застаюцца ў Беларусі на напэўны час? Як гэта стасуецца з папярэднімі заявамі Лукашэнкі і міністра Макея? Ці вайна непазьбежная?
Найважнейшае за 19 лютага 2022.
Падзеі 18 лютага.
Ці будуць выведзеныя зь Беларусі расейскія войскі і калі? На якую эканамічную дапамогу з боку Расеі можа разьлічваць Лукашэнка? Ці будзе прызнаньне самаабвешчаных рэспублік ва Ўкраіне?
Падзеі 17 лютага.
У беларускай моўнай традыцыі „вайна“ і „войска“ — розныя рэчы. Слова „ваенны“ — толькі пра вайну. „Вайсковы“ — пра войска: вайсковая справа, служба, тэхніка. Але ў расейскай мове ўсё гэта „военное“. Чаму?
Згодна з новым дасьледаваньнем амэрыканскіх Цэнтраў кантролю і прафіляктыкі захворваньняў (CDC), немаўляты, маці якіх атрымалі дзьве дозы вакцыны супраць каранавірусу падчас цяжарнасьці, зь меншай верагоднасьцю трапяць у шпіталь з COVID-19 у першыя шэсьць месяцаў жыцьця.
Падзеі 16 лютага 2022.
Які вынік мелі перамовы нямецкага канцлера Шольца і прэзыдэнта Расеі Пуціна? Ці перасьцерагаюцца ў Нямеччыне пашырэньня расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі? Які адказ Нямеччыны на ўльтыматум Пуціна аб гарантыях бясьпекі для Расеі?
Падзеі 15 лютага
Ці ўхваліць Пуцін прапанову Дзярждумы аб прызнаньні незалежнасьці самаабвешчаных рэспублік на тэрыторыі Ўкраіны? У чым сытуацыя падобная, а ў чым адрозная ад прызнаньня ў 2008 годзе незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі? Чаму Пуцін нядаўна казаў Макрону, што прызнаньня «ДНР/ЛНР» ня будзе?
Экспэрт Украінскага інстытуту будучыні (Кіеў), беларус Ігар Тышкевіч у інтэрвію Свабодзе адказвае на пытаньні, ці нападзе 16 лютага Расея на Ўкраіну, ці ў стане ўкраінцы абараніцца, да чаго афіцыйны Кіеў схіляюць расейскія і заходнія палітыкі і якая ва ўсім гэтым роля Беларусі.
Падзеі 14 лютага.
Чаму заходнія краіны эвакуююць супрацоўнікаў сваіх амбасадаў зь Кіеву? Чаму амэрыканскія вайскоўцы кажуць, што Расея выйграе вайну ва Ўкраіны за 72 гадзіны? Якімі могуць быць палітычныя наступствы гіпатэтычнай вайны, калі яна адбудзецца?
Яких мэтаў Расея можа дасягнуць вайной з Украінай? Калі вайна будзе, то які характар яна будзе мець? Якія палітычныя наступствы для Крамля будзе мець адмова ад вайны, адвод войскаў? Ці можа стаць рэальнай мэтай напампоўваньня напружаньня умацаваньне вайсковага кантроля над Беларусьсю?
Шосты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Найважнейшыя падзеі 12 лютага.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра відэа з удзелам беларускіх спартоўцаў, якія выступаюць на Алімпіядзе ў Пэкіне.
Ян Максімюк размаўляе з Натальляй Русецкай, паэткай, перакладчыцай і літаратуразнаўцай, якая жыве ў Любліне ў Польшчы і працуе выкладчыцай у тамтэйшым Унівэрсытэце імя Марыі Складоўскай-Кюры.
Ян Максімюк размаўляе зь Вячаславам Лявіцкім, украінскім паэтам, перакладчыкам, крытыкам і літаратуразнаўцам, які, сярод іншага, вывучае ўкраінскія аспэкты біяграфіі і творчасьці Ўладзімера Караткевіча.
Найважнейшыя падзеі 11 лютага.
Польскі гісторык і палітоляг Антоні Дудэк у інтэрвію Свабодзе расказаў, што рабілі польскія антыкамуністы паміж увядзеньнем ваеннага становішча ў 1981 годзе і разгромнай перамогай «Салідарнасьці» на выбарах-1989, якія прайшлі паводле правілаў камуністаў.
На пытаньні Радыё Свабода пра расейскія вучэньні ў Беларусі адказала Анна Марыя Дынэр – аналітык Польскага інстытуту міжнародных спраў.
Загрузіць яшчэ