Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль выказаўся пра беларуса, якога затрымала ФСБ за дывэрсію на БАМ і заявіў, што яго ведамства бярэ ўдзел у сьледзтве. Госьць эфіру «Свабода Premium» — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар.
Дональд Туск стаў новым прэмʼер-міністрам Польшчы. Якой была палітыка ўраду Маравецкага адносна Беларусі? І што чакаць ад новага ўраду? Тлумачыць журналіст выданьня «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
З пачаткам вайны Расеі з Ўкраінай Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых эўрапейскіх аўтамабіляў у Расею, нягледзячы на байкот і санкцыі. Гэта паказала сумеснае расьсьледаваньне «Бюро» з расейскім выданьнем «Вёрстка» пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў». Пра яго расказвае Алесь Ярашэвіч.
Што азначае стратэгічны дыялёг паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ўладамі ЗША? Якія мэты амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі? Які ўплыў на гэтую палітыку робіць вайна ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.
Дамінуючы цяпер на плянэце варыянт каранавірусу аказаўся ня толькі ашаламляльна заразным, але і стаў эвалюцыйным цудам. Пра гэта піша амэрыканская газэта The New York Times.
Вялікая дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале са Сьвятланай Ціханоўскай правяла некалькі дзён у ЗША. Дзьмітры Гурневіч гутарыць з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага Кабінэту Беларусі ў замежных справах Валерам Кавалеўскім.
У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі на Байкала-Амурскай магістаралі. У ФСБ сьцьвярджаюць, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў». Гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч абмяркоўвае з Андрэем Астаповічам.
Чаму беларусы хочуць большай роўнасьці? Які геапалітычны выбар паміж Эўропай і Расеяй яны робяць і чаму? Пра вынікі апошняга, лістападаўскага апытаньня Chatham House распавядае доктар палітычных навук, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Рыгор Астапеня.
6 сьнежня ў Вашынгтоне маюць абвясьціць пра пачатак статэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларусьсю. У ЗША знаходзіцца дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская. Пра тое, што можа вынікаць з гэтага дыялёгу, кажа палітоляг Вадзім Мажэйка.
Як і ў іншых мовах Эўропы і сьвету, у беларускай мове вызначаецца „Слова году“. І сёлета гэтае слова — МОВА.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Пэкіне з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і падзякаваў «вялікаму Кітаю». Ці можна лічыць гэты візыт надзвычайным? Пра гэта разважаюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Пэкіне з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і падзякаваў «вялікаму Кітаю». Ці можна лічыць гэты візыт надзвычайным? Ці мае Беларусь важнае палітычнае і эканамічнае значэньне для Кітаю? І ці можа Кітай у нейкай ступені ўраўнаважыць уплыў Расеі ў Беларусі?
Ці трымаем у сваёй апэратыўнай памяці самыя звычайныя, штодня патрэбныя беларускія словы? Праверым сябе! А для інтрыгі ў тэсьце ёсьць і парачка словаў радзейшых, але сакавітых.
Пахваліцца «зялёнай атамнай энэргетыкай»? Дзеля чаго Лукашэнка ўдзельнічае ў саміце па зьмене клімату ў Дубаі? Пра гэта разважаюць сузаснавальніца беларускай экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Лукашэнка разглядаў магчымасьць уцячы праз Варшаву, а польскія ўлады маглі выкарыстаць беларускую дыяспару як патэнцыйных дывэрсантаў у тыле беларускай арміі, калі б тая напала на Ўкраіну разам з расейскай. Пагутарылі са Зьбігневам Парафяновічам аўтарам кнігі «Польшча на вайне».
Віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько аналізуе кірункі замежнай палітыкі афіцыйнага Менску, адказвае на пытаньне, што засталося ад «шматвэктарнасьці», і тлумачыць, чаму Беларусі цяжка прабіцца на рынкі краінаў Азіі.
Лінас Лінкявічус — былы амбасадар Літвы ў Беларусі (2012), міністар замежных справаў Літвы (2012–2020). У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што пісаў Уладзімеру Макею ў жніўні 2020 году, чаму Макей не падтрымаў пратэст, як уручаў даверчыя граматы Лукашэнку і чаму Ціханоўская апынулася менавіта ў Літве
У Варшаве прэзэнтавалі стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі. Яе мэта – спыніць разбурэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускага народу і вярнуць беларускае грамадзтва ў стан нармальнасьці. Расказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.
У Беларусі 28 лістапада адбыўся шэраг ператрусаў у людзей, зьвязаных з Каардынацыйнай радай. Прыходзілі сёньня і ў кватэру, дзе калісьці жыў кіраўнік Руху “За Свабоду”, кіраўнік фракцыі КР “Грамадзянскае дзеяньне” Юры Губарэвіч. Сёньня ён – госьць “Свабоды Premium”.
Кіраўнік прапрэзыдэнцкай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Арахамія паведаміў, што Лукашэнка ў першы дзень поўнамаштабнага ўварваньня Расеі абяцаў, што беларускае войска ня ўступіць у вайну. Cпрачаюцца Ўладзімір Фясенка і Павал Сьлюнькін.
Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу Фонду Конрада Адэнаўэра, расказаў пра тое, як заходнія палітыкі цяпер глядзяць на Беларусь і чаму многія зь іх кажуць, што для Лукашэнкі «карабель адплыў».
Як заходнія палітыкі цяпер глядзяць на Беларусь і чаму многія зь іх кажуць, што для Лукашэнкі «карабель адплыў». Расказвае Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу Фонду Конрада Адэнаўэра.
Госьць Свабоды Premium – драматург, лектар Ельскага ўнівэрсытэту, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык. Спэктакль паводле ягонай пʼесы «Абражаныя. Беларусь» днямі з посьпехам прайшоў у Каліфорніі.
Уступіла ў сілу пастанова ўраду, якая вызначае, як можна будзе выяжджаць за мяжу чыноўнікам і судзьдзям. А паводле іншага законапраекту, фізычныя і юрыдычныя асобы цяпер будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю, калі здаюць памяшканьні замежнікам. Зьмены камэнтуе Арцём Брухан.
Ужо празь некалькі месяцаў у Беларусі адбудзецца першая пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году выбарчая кампанія — парлямэнцкія выбары і выбары ў мясцовыя саветы. Як Лукашэнка зьбіраецца іх праводзіць і, галоўнае, навошта? Дзьмітры Гурневіч з Аляксандрам Шлыкам і Вадзімам Мажэйкам.
Якія высновы варта зрабіць дэмакратычным сілам пасьля інцыдэнту з актывістам БХД Алегам Аксёнавым, якім на працягу году маніпуляваў КДБ? Як ня даць сябе скарыстаць спэцслужбам? Абмяркоўваюць прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў Belpol Уладзімер Жыгар і мэдыяаналітык Паўлюк Быкоўскі.
Халодная і вільготная восень — самы час для гарачых напояў. Ці паразумеемся ў кавярні па-беларуску?
Помнік Аляксандру Неўскаму, які паставілі на гэтым тыдні ў Менску, зьяўляецца ня толькі манумэнтальнай прапагандай «русского мира», але і мастацкай халтурай, якая псуе культурны ляндшафт у Менску, лічыць гісторык і сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
Радыё Свабода зрабіла расьсьледаваньне пра тое, на якіх умовах алігарх Алексін атрымаў зямельныя надзелы ў адным з самых дарагіх месцаў пад Менскам. Журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга падае дэталі расьсьледаваньня, а Анатоль Котаў разважае ці можа бізнэс-імпэрыю Алексіна спасьцігнуць лёс імпэрыі Чыжа.
Радыё Свабода і беларускі ПЭН-цэнтар назвалі сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру. Пра рэпрэсаваную літаратуру гаворым са старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтра Тацянай Нядбай, а таксама з адным з заснавальнікаў прэміі Францішка Аляхновіча Аляксандрам Лукашуком.
Якія ў ХХ стагодзьдзі існавалі варыянты назвы радзімым беларусаў? Што ведаюць і чаго ня ведаюць беларускія «літвіны»? Як у Швэцыі зьмянілі назву «Белай Расеі» на «Беларусь»? Гаворым з гісторыкам, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту Андрэем Катлярчуком.
«Беларуськалій» ініцыяваў арбітражны працэс супраць Літвы праз адмову транспартаваць угнаеньні і хоча спагнаць мільярд эўра. Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прадпрымальнікам і блогерам Аляксандрам Кныровічам, а таксама літоўскім палітолягам Віцісам Юрконісам.
Пра будучую пэрспэктыву для Беларусі ў аб’яднанай Эўропе на гэтым тыдні ў Вільні заявіў міністар замежных справаў Швэцыі Тубіяс Більстрэм: “Месца Беларусі – у Эўразьвязе”. Глядзіце інтэрвію зь ім Валера Каліноўскага.
Раніцай 9 лістапада сілавікі ў Менску прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку затрымалі, з дому забралі ўсю тэхніку. Паводле Філіпенкі, сілавікі раней прыходзілі да бацькі і казалі, што сыну «трэба заткнуцца».
Марыя Колесава-Гудзіліна, беларуская адвакаткаа, якая на свае вочы назірала за закрытым працэсам над Сяргеем Ціханоўскім. У размове са Свабодай Колесава-Гудзіліна расказала, колькі зарабляюць судзьдзі, ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнага працэсу і ці ўзялася б яна абараняць Лукашэнку.
Чым важная рэзалюцыя Бундэстагу па Беларусі, чаго Ціханоўскага дасягнула візытам у Бэрлін і што можна зрабіць ужо цяпер, каб Беларусь хутчэй далучылася да Эўразьвязу? Гавораць дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі.
Ці рыхтуюцца ўлады Беларусі да поўнамаштабнага ўступленьня ў вайну? Чаму Лукашэнка назваў беларусаў, палякаў і літоўцаў «адным народам»? Ці займае беларуская ўлада бок ХАМАСу ў яго вайне зь Ізраілем? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Больш як сто гадоў таму камуністычная ўлада пачала клеіць на беларускіх дзеячоў сьмерцяносныя ярлыкі: „кулакі“, „ахвосьце недабітага нацдэмакратызму“, „ворагі народу“, „польскія шпіёны“. Ярлыкі сёньняшнія — „пятая калёна“, „эти свядомые“ — такая самая злавесная праява „мовы нянавісьці“.
Адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма «ГупоЗ», які расказвае пра рэаліі беларускай мэдыцыны. Пра фільм і праблемы ў мэдыцыне размаўляем з былой палітзьняволенай, праваабаронцай, рэжысэркай фільму Тацянай Гацурай-Яворскай і адной зь гераіняў фільма – доктаркай Маяй Церакулавай.
Польшча спыніла выдачу гуманітарных візаў, аб якіх хадайнічаў Беларускі дом у Варшаве. З пачатку 2023 года па хадайніцтве Беларускага дома ў Варшаве 1507 чалавек атрымалі польскія гуманітарныя візы, аднак зь верасьня працэс спыніўся.
Са сьнежня ў Латвіі зьбіраліся канфіскоўваць аўтамабілі зь беларускімі і расейскамі нумарамі. Пасьля візыту ў Рыгу беларускіх дэмакратычных палітыкаў, Сэйм Латвіі выключыў згадку аб грамадзянах Беларусі з праекта закона аб дарожным руху.
Гэтае пытаньне стала актуальным пасьля скандалу ў сацыяльных сетках. Расейскі блогер і крытык рэжыму Пуціна Рустэм Адагамаў назваў беларускую мову смешнай, заклікаў беларусаў не нявечыць расейскую мову і размаўляць на ёй так, як яны добра ўмеюць.
Як зрабіць так, каб Беларусь не засталася за «жалезнай заслонай»? Чаму некаторыя амэрыканскія палітыкі баяцца поўнай паразы Расеі? Ці можа Ўкраіна перамагчы, калі Захад не павялічыць паставак зброі? На пытаньні Радыё Свабода адказаў генэрал Бэн Годжэс, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе.
Антысэміцкія пратэсты ў Дагестане, праявы антысэмітызму на фоне вайны Ізраілю з ХАМАС, небясьпеку пагромаў у Беларусі і ролю прапаганды ва ўсім гэтым абмяркоўваем з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам і палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
У гэтую нядзелю як найменей у 12 краінах сьвету пройдуць імпрэзы да «Ночы паэтаў» — адной з самых трагічных датаў беларускай гісторыі. У 1937 за адну ноч расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў. Пра паралелі з сучаснай Беларусьсю кажа паэт, сябра рады Беларускага ПЭНу Андрэй Хадановіч.
Восень памалу пераходзіць у зіму. Сэзон халадоў прымушае людзей часьцей зьбірацца ў закрытых памяшканьнях. Разам з гэтым расьце і рызыка заразіцца новымі штамамі каранавірусу, які нікуды ня зьнік.
На што беларуская дзяржава зьбіраецца выдаткоўваць грошы ў 2024 годзе? Выдаткі на абарону плянуецца павялічыць на 29%, на бясьпеку — на 15%, на адукацыю — на 14%, на ахову здароўя — на 12%.
Аналітык Сяргей Чалы расказаў пра тое, як робіцца шоў «Ноч з Чалым» і што чакае аўдыторыю. Ён параўноўвае сытуацыю ў Беларусі з позьнім сталінізмам і прагназуе ў будучыні змаганьне паміж умоўнымі Хрушчовым і Бэрыя, сілавікамі і цывільнымі, якія ў рознай ступені былі саўдзельнікамі злачынстваў.
Як блізкія да Лукашэнкі бізнэсоўцы абыходзяць эўрапейскія санкцыі і як працуе ў Беларусі «карупцыйная рэнта». Расказвае кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
Загрузіць яшчэ