Пасьля акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску, якая была жорстка разагнаная спэцназам, затрымана больш за 600 чалавек. Затрыманыя сем кандыдатаў у прэзыдэнты: Някляеў забраны са шпіталя, Саньнікаў, Кастусёў, Статкевіч, Рымашэўскі – каля плошчы Незалежнасьці. Уначы забралі Вуса і Міхалевіча. Пазьней Вуса і Кастусёва вызвалілі з турмы КДБ. АБСЭ не прызнала выбары свабоднымі і дэмакратычнымі.