Місія СНД не знайшла фактаў, якія б сьведчылі пра парушэньне выбарчага заканадаўства. Выбары былі свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Кіраўнік місіі СНД Сяргей Лебедзеў зьвярнуў увагу на тое, што ў сваіх ацэнках місія сыходзіла выключна зь беларускага заканадаўства. Ён паведаміў, што ў місіі СНД ёсьць непарушнае правіла – пры назіраньні за выбарамі ў любой краіне арыентавацца на тыя правіла выбарчага працэсу, якія ўсталяваныя ў гэтай краіне.
Лебедзеў заявіў, што у афіцыйным заключэньні місія ня будзе выказваць сваё стаўленьне да тых падзеяў, якія адбыліся пасьля таго, як скончылася галасаваньне на ўчастках: "Мы выказалі пра сваё нэгатыўнае стаўленьне да такіх форм пратэсту ў вуснай форме, але ня будзем уносіць гэта ў выніковую справаздачу місіі".