Сёньня каля беларускай амбасады ў Празе адбылася акцыя пратэсту “Не фальсыфікацыі прэзідэнтскіх выбараў у Беларусі”. Пікетоўцы патрабавалі правядзеньня празрыстых, дэмакратычных выбараў, а таксама адстаўкі дзейнага прэзыдэнта А. Лукашэнкі. У акцыі прынялі ўдзел каля 50-ці чалавек. Да іх далучіліся прадстаўнікі украінскай і грузінскай дыяспары. Пікетоўцы трымалі ў руках бел-чырвоныя сьцягі й плякаты з надпісамі “Саша, сыходзь!”, “Убей в себе Лукашенко!”, “Нам патрэбен прэзыдэнт, а не дыктатар!”, “Ne falšování voleb” і іншыя.
Пікет супраць недэмакратычных выбараў у Беларусі правяло перад беларускай амбасадай у Атаве Згуртаваньне беларусаў Канады. У заяве, прынятай пікетоўцамі, гаворыцца між іншым:
"Касмэтычныя зьмены, якія ўлада імкнецца ўвесьці, не зьмяняюць сутнасьці правядзеньня выбараў, якія заснаваныя на вэртыкальнай падпарадкаванасьці старшыняў выбарчых камісіяў, але ніяк не на празрыстасьці выбараў. Відавочна, што многія пытаньні ня ўзьніклі б, калі б у склад выбарчых камісій былі ўключаныя прадстаўнікі альтэрнатыўных канддыдатаў. Відаць, да гэтага яшчэ далёка. Улада зноў хоча з дапамогай страху і забароненых прыёмаў дабіцца "эленантнай перамогі".
У Лёндане беларусы прынялі заяву, у якой сьцьвярджаюць, што дзеля ўсталяваньня канстытуцыйна легітымнай улады ў Беларусі, патрэбны новыя выбары без Лукашэнкі. Заява таксама заклікае ўрады Вялікабрытаніі і Захаду не шукаць збліжэньня зь недэмакратычным рэжымам у Беларусі па-над галовамі дэмакратычнай грамадзкасьці.
Пачалі зьяўляцца таксама першыя камэнтары аб беларускіх выбарах у заходняй прэсе. Карэспандэнты нямецкага выданьня Spiegel перадалі зь Менску:
"Лукашэнка аб'яўлены пераможцам, а прыхільнікі апазыцыі павінны чакаць гвалту з боку сіл бясьпекі. Тысячы людзей выйшлі на менскія вуліцы, апазыцыйны кандыдат Уладзімер Някляеў быў зьбіты паліцыянтамі. Супраць дэмакратычных актывістаў, якія ішлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выступіць супраць масавага выбарчага махлярства, былі ўжытыя шумавыя гранаты і сьлезацечны газ. Рэжым забараніў мітынгі і прыцягнуў на вуліцы масіўны кантынгент бясьпекі".
Беларускія актывісты Бэльгіі і Францыі на працягу 5 гадзінаў пікетавалі беларускую амбасаду ў Брусэлі.
Удзельнікі пікету мелі надпісы на вопратцы наступнага зьместу: “Народ за байкот, электарат за лукатрон”, “Мы за выбары бяз Лукашэнка”, “Галасуй не галасуй, усёроўна будзе Луй”. Сымбалічна былі прынесеныя кайданкі з шыльдаю “Падарунак для Лукі”.