Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перамог — паліцыянты зьбілі апазыцыйных палітыкаў


Карэспандэнты нямецкага выданьня «Spiegel» перадаюць зь Менску:

«Лукашэнка абвешчаны пераможцам, а прыхільнікі апазыцыі павінны чакаць гвалту з боку сіл бясьпекі. Тысячы людзей выйшлі на менскія вуліцы, апазыцыйны кандыдат Уладзімер Някляеў быў зьбіты паліцыянтамі. Супраць дэмакратычных актывістаў, якія ішлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выступіць супраць масавага выбарчага махлярства, былі ўжытыя шумавыя гранаты і сьлезацечны газ. Рэжым забараніў мітынгі і прыцягнуў на вуліцы вялізныя сілы бясьпекі».

«Значны дэфіцыт дэмакратыі на гэтых выбарах ня варта выпускаць з-пад увагі», прыводзіць нямецкае выданьне словы дэпутаткі Бундэстагу ад партыі зялёных Марылюізы Бэк. Паводле яе слоў, Эўразьвязу ня варта гуляць з Лукашэнкам у гульні касмэтычнай лібэралізацыі дзеля таго, каб выбары выглядалі дэмакратычнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG