20 верасьня Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» на пленуме ЦК прызнала немэтазгодным вылучаць свайго кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах. Такім чынам, лідэр партыі Сяргей Калякін папоўніць сьпіс вядомых беларускіх апазыцыйных палітыкаў (Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч), якія не пажадалі балятавацца на гэтых выбарах. Чаму «цяжкавагавікі» беларускай апазыцыі адмаўляюцца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі? Як паўплывае на далейшы палітычны лёс гэтых палітыкаў іхні няўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.