Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ня будзе балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 19 сьнежня. Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў назваў рашэньне А.Мілінкевіча "вельмі ўзважаным" і "станоўчым".
"Ён добра разумее, што яго стратэгія не зусім адпавядае часу. У мяне наогул добрыя стасункі з Аляксандрам, але апошнім часам мы крыху не адны пазыцыі адстойвалі. Але ён добра працаваў недзе цягам двух гадоў і шмат чаго зрабіў для Беларусі. Я думаю, ён прыняў слушнае рашэньне. Гэта насамрэч будзе дапамагаць кансалідацыі. Я зьбіраюся паразмаўляць з А.Мілінкевічам і быў бы вельмі ўсьцешаны, каб ён нешта параіў для маёй кампаніі".