Выбары 19 сьнежня: чаму не раней, чаму не пазьней
Хто з кандыдатаў дойдзе да рэгістрацыі
Відэа пра забойства Лукашэнкі : Лёзна-2 ці рэальная пагроза
Новая інфармацыйная атака Масквы: рэха справы Бябеніна
Удзельнічаюць: аналітыкі Юры Дракахруст, Ян Максімюк і Віталь Цыганкоў. Вядучая – Алена Ціхановіч.
Ціхановіч: На гэтым тыдні палата прадстаўнікоў прызначыла дату прэзыдэнцкіх выбараў – 19 сьнежня. Некаторыя зьвярнулі ўвагу, што галасаваньне прыпадае на дзень сьвятога Міколы – імяніны малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі. Магчыма, матыў і быў такім сэнтымэнтальна-містычным. Але зьвернемся да больш рацыянальных вэрсіяў.
Шмат хто казаў, што выбары ўладам выгадней правесьці менавіта ў сьнежні. Аднак чакалася, што прызначаныя яны будуць тыдзень таму, у першы дзень працы сэсіі палаты і адбудуцца 12 сьнежня. Чаму ня спраўдзіўся той прагноз, чаму на тыдзень пазьней? І чаму ўсё ж у сьнежні?
Цыганкоў: Паўза ў тыдзень, на маю думку. была выклікана сьмерцю Алега Бябеніна і рознымі загадкавымі і драматычнымі абставінамі вакол яе. Улада даволі лягічна вырашыла, што на такім інфармацыйным фоне прызначаць выбары ня вельмі спрыяльна.
Чаму ўсё ж сьнежань? Таму, што гэта аптымальны для афіцыйнага Менску час. Прызначэньне даты галасаваньня на студзень-люты азначала б, што выбаршчыкам давядзецца мець справу з новай рэальнасьцю і наконт цэнаў на расейскія газ, і нафту, і вельмі магчыма, з чарговым этапам газавай вайны ў гэтай сувязі. Прызначаць выбары на фоне ці пасьля гэтых узрушэньняў – ня вельмі разумна. Да таго прапагандай абавязкова будзе выкарыстаны пераднавагодні і перадкалядны настрой людзей. Маўляў, ня трэба нам ніякіх узрушэньняў, рэвалюцыяў, хутка сьвяты, давайце хуценька прагаласуем і спакойна сустрэнем новы год. Ну і last but not least – апошняе, але не апошняе па важнасьці – гэта чыньнік Плошчы. Натуральна, улада мяркуе, што перадсьвяточны тыдзень – ня самы лепшы час для доўгатэрміновых масавых пратэсаў.
Ціхановіч: Юры, у мінулай перадачы вы выказвалі асьцярожную ўпэўненасьць, што выбары ўсё ж адбудуцца ў сьнежні, а не пазьней. Так яно і атрымалася. Нагадаю, што ў 2006 годзе выбары адбыліся нават на паўгода раней за апошні тэрмін, што стала непрыемным сюрпрызам для апазыцыі. На ваш погляд, наколькі апазыцыя гатовая да сёлетніх выбараў на Міколу?
Дракахруст: Паводле іх словаў, збольшага гатовая. Гэтым разам падрыхтоўку да кампаніі апазыцыйныя палітыкі пачалі загадзя, першыя заявы пра намеры балятавацца прагучалі яшчэ год таму.
Адпаведна і агітацыю за сябе ў тых ці іншых формах кандыдаты вядуць ужо даволі даўно, як у самой Беларусі , так і праз замежныя СМІ на Беларусь.
Ужо пасьля абвяшчэньня даты выбараў пацьвердзілі свой намер змагацца за прэзыдэнцкую пасаду Андрэй Саньнікаў, Яраслаў Раманчук, Рыгор Кастусёў, Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Юры Глушакоў, Мікола Статкевіч, Віктар Цярэшчанка і Сяргей Гайдукевіч. Апошні, дарэчы, паабяцаў сабраць мільён подпісаў за сваю кандыдатуру. Віктар Цярэшчанка быў першым, хто прадставіў у ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. На той момант, калі мы запісваем гэтую перадачу, паведамілі, што пакуль не прынялі пэўнага рашэньня Валер Фралоў і Аляксандар Мілінкевіч. Варта дадаць, што яшчэ раней пра свой няўдзел у кампаніі ў якасьці кандыдатаў заявілі, магчыма не канчаткова, такія “цяжкавагавікі” беларускай палітыкі, як Аляксандар Казулін і Сяргей Калякін. У чацьвер пра намер балятавацца ў прэзыдэнты заявіў адзін зь меркаваных фаварытаў сёлетняй выбарчай гонкі, лідэр кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімер Някляеў. Падчас прэзэнтацыі ён прачытаў верш, апошні радок якога, так выглядае, стане слоганам яго выбарчай кампаніі:
Каб у родным краі валадарылі
Бог на небе, праўда на зямлі,
Каб збылося ўсё, пра што вы марылі!..
Я прыйшоў, каб вы перамаглі!
Ціхановіч: Зараз у незалежных мэдыях актыўна абмяркоўваецца пытаньне, хто стане кіраўніком перадвыбарчага штабу Лукашэнкі. Нагадаю, у 1994 годзе ім быў Дзьмітры Булахаў, у 2001 годзе – Мікалай Чаргінец, у 2006 – Віктар Шэйман. Ці мае нейкае значэньне, хто ўзначаліць ініцыятыўную групу Лукашэнкі, і якое менавіта?
Дракахруст: Ня думаю, што надта вялікае. Той жа Булахаў у 1994 годзе пасьля перамогі Лукашэнкі атрымаў хіба ня менш за ўсіх астатніх чальцоў перадвыбарчай каманды. Чаргінец пасьля выбараў 2001 году быў важным «вясельным генэралам», даваў публічны адпор прошукам амэрыканскіх і расейскіх «імпэрыялістаў», але ня надта ўплываў на прыняцьце рашэньняў. Іншая справа Шэйман. Але ён быў ключавой фігурай беларускай палітыкі і да, і пасьля, і незалежна ад пасадаў. Калі сапраўды, на чале ініцыятыўнай групы Лукашэнкі ізноў зьявіцца Шэйман, то гэта будзе азначаць сапраўдны палітычны землятрус, вяртаньне старой каманды сілавікоў. Зьяўленьне на чале групы іншай асобы наўрад ці будзе мець такое ўжо прынцыповае значэньне.
Ціхановіч: У наступным месяцы Лукашэнка едзе ў Кітай. Пэўны час таму была абнародаваная інфармацыя, што Пэкін гатовы даць Менску крэдыт у памеры 15 мільярдаў даляраў. Наколькі рэальны гэты кітайскі вэктар беларускай палітыкі, наколькі Кітай можа замяніць Расею ў якасьці спонсара цяперашняй беларускай улады?
Максімюк: З пэрспэктывы Беларусі Кітай, вядома, краіна дастаткова вялікая, каб пазмагацца разам зь ёю супраць Расеі, але, на жаль, далёкая. Беларусь, у якой найбольшым нацыянальным багацьцем зьяўляецца яе геаграфічнае становішча, у гэтым сэнсе ў яўна нявыгадным становішчы, калі можна так сказаць.
Палітычныя адносіны паміж Беларусьсю і Кітаем — вельмі добрыя. Памятаеце, калісьці нават Аляксандар Лукашэнка ўголас мроіў аб стварэньні геапалітычнай восі Менск-Масква-Пэкін? Але выглядае, што гэтая вось зламалася на перагібе, і яе мы ўжо не пабачым. А ці будзе змова двух супраць трэцяга — то бок, Менску і Пэкіну супраць Масквы? Зусім неверагодна, зь некалькіх прычынаў.
Па-першае, Кітай у мінулым годзе знаходзіўся ўсяго на сёмым месцы ў статыстыцы па аб’ёму зьнешняга гандлю Беларусі. У Беларусі большы гандаль з Латвіяй, напрыклад, чым з Кітаем. Амаль палова зьнешняга гандлю Беларусі прыпадае на Расею, а на Кітай — толькі 2,5%. У ніякай рэальнай будучыні Кітай нам не заменіць Расеі ў гандлі.
Па-другое, для Кітаю Расея зьяўляецца значна важнейшым партнэрам, чым Беларусь, і ў палітычных, і ў гандлёвых адносінах. Псаваць неблагія расейска-кітайскія адносіны дзеля выручэньня Аляксандра Лукашэнкі Пэкін напэўна ня будзе.
Ці можа Пэкін даць Менску крэдыт, пра які вы згадвалі? Гэта магчыма, але гэты крэдыт напэўна будзе абстаўлены адпаведнымі ўмовамі, якія будуць спрыяць хутчэй прасоўваньню кітайскіх тавараў на беларускі рынак, а не наадварот. Так што нельга спадзявацца, што крэдыт вырашыць праблему збыту беларускай прадукцыі. Ну, і не забывайма, што калісьці прыйдзецца яго сплачваць, дый ня толькі беларускімі трактарамі ці грузавікамі, але і цьвёрдай валютай.
Ціхановіч: І на заканчэньне гэтай часткі перадачы – яшчэ адказы кандыдатаў у прэзыдэнты на пытаньне:“На што вы спадзяецеся на гэтых выбарах?” Гавораць Уладзімер Някляеў, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі і Аляксандар Мілінкевіч.
Някляеў: Дата выбараў абвешчаная, дадзены старт. Удзельнікі забегу ставяцца да гэтага па-рознаму. Адзін на самай лепшай дарожцы амаль перакананы, што ў яго няма ніякіх перашкод, што ён будзе на фінішы першым і адзіным, на іншых дарожках паніка. Будзем лічыць, што мы стаім на цэнтральнай дарожцы, і ў нас усё як мае быць. У нас ёсьць людзі, у нас ёсьць структура, у нас ёсьць рэсурсы. Мы, безумоўна, набіраем неабходную колькасьць подпісаў. Але ня ў гэтым справа. Мы думаем, як правесьці кампанію так, каб перамагчы. Мы выходзім на гэты старт, на гэтае спаборніцтва дзеля перамогі. Калі нехта ў гэта ня верыць – гэта яго асабістая справа, я веру. І ўсе ў маёй камандзе ў гэта вераць.
Тое, што ў нас мала часу, каб разгарнуць паўнавартасную прэзыдэнцкую кампанію, гэта малавата. Тым больш, што перад тым нам практычна нічога не далі зрабіць, нас арыштоўвалі, затрымлівалі, я ня мог праехаць у ніводны горад, у ніводнае мястэчка без таго, каб не падышлі міліцыянты і не сказалі, што я скраў машыну ці ў мяне наркотыкі ў машыне. Але мы чакалі перашкод, чакалі супраціву, і нічога дзіўнага ў гэтым няма.
Усё будзе залежаць ад таго, наколькі эфэктыўна мы скарыстаем тое, што на сёньняшні дзень напісана ў нас на паперы, перавядзем прыдуманае ў рэальнасьць. Я спадзяюся, што мы зможам гэта зрабіць.
На сёньняшні дзень, пачаўшы з нуля, мы маем вядомасьць кампаніі 20%. Хто займаецца хоць трохі паліттэхналёгіямі, разумее, што гэта ўнікальны вынік. Наша задача – перавесьці гэтую вядомасьць у рэйтынг і дабраць тое, што мы ня здолелі ўзяць у электараце за гэты давыбарчы час.
Бліжэйшыя крокі нашай кампаніі зьвязаныя з фармаваньнем ініцыятыўнай групы і яе рэгістрацыяй. 16 верасьня мы праводзім сход ініцыятыўнай групы, дзе я афіцыйна заяўляю пра тое, што прымаю ўдзел у гэтай кампаніі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Да гэтага мы ўвязвалі рашэньне аб удзеле ў выбарах з датай іх прызначэньня. Мы хацелі ўдзельнічаць у тым, што рэальна будзе, а ня ў тым, што можа быць, а можа ня быць.
Міхалевіч: Я перш за ўсё спадзяюся на беларускі народ, на тое, што народ будзе мець выбар, што будзе канкурэнцыя, і людзі змогуць выбраць таго, хто спадабаецца, з кім яны захочуць зьвязаць свае будучыя 5 гадоў жыцьця. Я думаю, што будзе зарэгістравана больш за 10 ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў, але тых кандыдатаў, якія зьбяруць і здадуць подпісы, будзе 4-5. Што тычыцца канкурэнцыі, то гэта будзе канкурэнцыя праграмаў. Я ў сваёй кампаніі не зьбіраюся крытыкаваць ні дзейнага прэзыдэнта, ні іншых кандыдатаў, я буду проста прапаноўваць людзям сваю праграму, каб яны мяне падтрымалі.
Для кожнага палітыка, які балятуецца ў прэзыдэнты, асноўны этап – гэта збор подпісаў. А сабраць 100 тысяч подпісаў у краіне, дзе 7 мільёнаў выбаршчыкаў – гэта няпроста. Гэта тое, чым я зараз займаюся. Але адначасова я зьбіраюся прэзэнтаваць свой сайт, я працую з рознымі групамі, я ежджу па рэгіёнах. Будзе цікавая кампанія. Ня толькі я, але і іншыя кандыдаты дадуць шмат цікавага. Пакуль я пляную зьбіраць подпісы, рэгістравацца, весьці выбарчую кампанію, пляную быць у бюлетэні ў дзень выбараў. Зь іншага боку, у палітыцы нельга выключаць нічога, таму ніякіх абяцаньняў у гэтым пляне я даваць не зьбіраюся.
Рымашэўскі: Разьлічваю найперш на Бога, безумоўна. І на беларускі народ, на тых людзей, якія мяне падтрымаюць, падтрымаюць Хрысьціянскую дэмакратыю ў Беларусі. Гэта наша мэта, мы зробім усё магчымае, каб гэта сталася. І мы таксама ня маем ілюзій наконт дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі. Хутчэй за ўсё, яны будуць спрабаваць мяне не зарэгістраваць і рабіць усялякія перашкоды. Але мы будзем змагацца за тое, каб маё імя было ў сьпісах, каб людзі прыйшлі на выбарчыя ўчасткі і прагаласавалі за мяне.
Згодна з рашэньнем апошняга зьезду БХД, у мяне няма паўнамоцтваў весьці перамовы зь іншымі кандыдатамі наконт зьняцьця на чыюсьці карысьць. Але ёсьць паўнамоцтвы, і мы будзем гэта рабіць – дамаўляцца пра супольныя дзеяньні, пра заклік людзей на плошчу, пра назіраньне за гэтымі выбарамі.
Мы лічым, што гэтыя выбары можна скарыстаць для вырашэньня канкрэтных праблем, у прыватнасьці, абароны касьцёла сьвятога Язэпа, вяртаньня храмаў вернікам.
Мэты бліжэйшага тыдня – гэта павялічэньне ініцыятыўнай групы, праверка сьпісаў, мы ўжо сёньня маем каля тысячы сябраў ініцыятыўнай групы. Мы ўпэўненыя ў тым, што можам сабраць 100 тысяч подпісаў, калі б мы не былі ўпэўненыя ў гэтым, мы б не пачыналі гэту прэзыдэнцкую кампанію.
Мілінкевіч: Выбары ўлада будзе цалкам кантраляваць. Лукашэнка мае да сёньняшняга дня магчымасьць прызначыць сябе «прэзыдэнтам». Але вельмі важна, каб мы былі актыўныя на гэтых выбарах, каб адстойвалі свае пазыцыі, каб ішлі да людзей. Таму я не за пасіўны байкот, я за актыўную дзейнасьць.
Што да майго ўдзелу ў выбарах, то зараз ідуць кансультацыі, і ў пятніцу рашэньне будзе агучанае на прэсавай канфэрэнцыі. Было б вялікай памылкай думаць толькі пра гэтыя выбары і вырваць іх з кантэксту разьвіцьця падзеяў у Беларусі. Барацьба за краіну разгортваецца вельмі сур’ёзная, ідзе атака на беларускую эканоміку, на беларускі сувэрэнітэт, рэжым ня можа па-старому кіраваць, мадэль вычарпала сябе цалкам. І таму перамены непазьбежна будуць. Я думаю, што для нас гэтыя выбары – гэта ня толькі збор подпісаў і распаўсюд улётак, для нас гэтыя выбары павінны быць падрыхтоўка і кансалідацыя прабеларускіх, праэўрапейскіх сілаў для рэальнай барацьбы за краіну, за яе будучыню.
Я лічу, што самадастатковых структураў няма, і калі няма аб'яднаньня, то цяжка сабраць нават 100 тысяч подпісаў. Але рэжым можа выбраць сярод тых, хто сабраў 100 тысяч подпісаў, якія яму больш адпаведныя.
Я прыклаў нямала асабістых высілкаў, каб усё ж такі было аб'яднаньне. На жаль, яно сёньня не адбылося, і гэта вялікі недахоп. Калі ідуць 8-10 прэтэндэнтаў, безумоўна, мы слабейшыя. Адзіны кандыдат сёньня немагчымы, але аб'яднаньне мусіць быць на падставе каштоўнасьцяў. Я заўсёды гэта казаў і упэўнены, што гэта магчыма. Для мяне гэта незалежнасьць, дэмакратыя ў краіне і эўрапейскі шлях разьвіцьця. Калі б былі выбары справядлівыя і сумленныя і быў доступ да мэдыяў, такі ж, як у Лукашэнкі, калі б не было страху і рэпрэсіяў, я думаю, што Лукашэнка прайграў бы такія выбары. Але выбары будуць жорсткімі і несвабоднымі.
Ціхановіч: На гэтым тыдні ў Інтэрнэце зьявіўся ролік, у якім ананім з закрытым тварам, які прадставіўся былым супрацоўнікам расейскіх спэцслужбаў, распавёў пра пляны расейскага прэм’ера Пуціна забіць прэзыдэнта Беларусі Лукашэнку. Што гэта – праўда ці хлусьня, калі правакацыя, то чыя?
Дракахруст: На праўду гэта мала падобна. Ананім не прыводзіць ніякіх дэталяў, проста кідае абвінавачваньні. Калі б такі плян і быў, то мяркую, што ён бы меў найвышэйшы грыф сакрэтнасьці і ніякія ўцечкі былі б немагчымыя ў прынцыпе. Прэсавы сакратар Пуціна Пяскоў назваў ролік “шызафрэніяй” і “трызьненьнем”.
Па структуры ён нагадвае знакаміты стрэл у Лёзна ў 1994 годзе ў кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку. Хаця многія лічылі, што гэта была інсцэніроўка, зробленая камандай кандыдата, некалькі адсоткаў галасоў гэта яму дадало. Чаму б не скарыстаць эфэктыўны прыём яшчэ раз?
Хаця магчымыя і іншыя варыянты, сэнс якіх палягае ў тым, што Лукашэнку пужаюць нейкія гульцы, якіх не цікавіць рэпутацыя Крамля. Напрыклад, нейкі сілавы клан у Беларусі, адціснуты ад вяршыні ўлады і які імкнецца даказаць босу, што бязь іх майстэрства яго ніхто не абароніць, а тое і проста заб’юць.
Палітоляг Аляксандар Фядута зрабіў намёк на сваім блогу, што да гэтай правакацыі мог быць датычны Барыс Беразоўскі. Ён спрабуе выкарыстаць Лукашэнку ў сваіх мэтах, Лукашэнка – яго.
Ціхановіч: А ў якім стане зараз знаходзіцца справа аб выбуху ля расейскай амбасады, якая адбылася напрыканцы жніўня?
Дракахруст: Ня надта зразумела. Я нагадаю, празь некалькі дзён пасьля атакі на расейскае пасольства ў інтэрнэце зьявілася заява ад імя невядомай анархісцкай арганізацыі, якая ўзяла на сябе адказнасьць за выбух. Потым гэтая заява была абвергнутая ўсімі вядомымі анархісцкімі групоўкамі як Беларусі, гэтак і Расеі, аднак у Беларусі былі арыштаваныя з дзесятак анархістаў. Але прыкладна праз тыдзень амаль усе яны былі вызваленыя. Сытуацыя чымсьці нагадвае сьледзтва ў справе выбуху 3 ліпеня 2008 году. Праўда, па той справе людзей арыштавана была значна больш, але потым усіх выпусьцілі. Падобна, што і тут сьледзтва дзейнічае ў значнай ступені ўсьляпую: узяў на сябе адказнасьць нехта ад імя анархістаў – замялі анархістаў. Была б заява ад філятэлістаў – правяралі б філятэлістаў.
Але варта заўважыць, што тэма даволі хутка сышла на пэрыфэрыю грамадзкай увагі, пра яе ня надта гавораць, і больш ніхто з прадстаўнікоў ўлады не паўтарае абвінавачваньне наконт таго, што расейцы самі кінулі кактэйлі Молатава ў сваю амбасаду, каб зрабіць непрыемнасьць Лукашэнку.
Ціхановіч: Ну, і нарэшце – сапраўдная трагедыя, сьмерць журналіста, кіраўніка апазыцыйнага сайту “Хартыя-77” Алега Бябеніна, якая адразу ж выклікала шэраг пытаньняў, шмат якія факты, абставіны яго сьмерці не стасуюцца з афіцыйнай вэрсіяй аб самазабойстве. Як праходзіць дасьледаваньне гэтай справы?
Цыганкоў: Мне здаецца, істотным элемэнтам тут стала нядаўняя заява намесьніка генэральнага пракурора Беларусі Андрэя Швэда на прэсавай канфэрэнцыі пра тое, што пракуратура не выключае ўсіх вэрсіяў, у тым ліку – інсцэніроўку самагубства. Да таго ж Беларусь запрасіла да працы экспэртаў-крыміналістаў з АБСЭ. Мяркую, хто б не ўчыніў гэта забойства (калі гэта было забойства), беларускай уладзе менш за ўсё хацелася б прызнаваць факт гвалтоўнай сьмерці апазыцыйнага журналіста. Гэта разбурае ідылічную карціну ціхай і спакойнай Беларусі, якую прапаганда спрабуе ўбіць ў галаву беларускіх грамадзянаў апошнія гады. Я мяркую, што калі б у беларускай улады былі хоць якія падставы і шанцы знайсьці выканаўцаў гэтага забойства, яны б з задавальненьнем прадставілі іх грамадзкасьці. Але, мяркую, шанцы гэтыя мінімальныя, забойцы Бябеніна, калі гэта забойства, ня будуць знойдзены – прынамсі, да зьмены ўлады ў Беларусі.
Ціхановіч: Ян – выбух ля расейскай амбасады, загадкавая сьмерць Бябеніна, ролік з абвінавачваньнямі на адрас Пуціна ў плянах забіць Лукашэнку – ці не зьяўляюцца ўсе гэтыя падзеі зьвёнамі аднаго ланцугу?
Максімюк: Ведаеце, яны ўжо сталі зьвёнамі аднаго ланцугу ў перадвыбарчым і выбарчым дыскурсе ў Беларусі, дый у Расеі таксама. І я думаю, што гэты дыскурс ударае перш за ўсё ў беларускія ўлады, у беларускага прэзыдэнта. Рэжым, так бы мовіць, сёньня зьбірае плён таго, што пасеяў у мінулыя гады. Выбух ля расейскай амбасады асацыюецца ў грамадзкай сьвядомасьці хутчэй з помстай Менску Маскве за “хросных бацькоў” і таму падобнае, а не з правакацыяй расейскіх спэцслужбаў, на што намякаў сам Аляксандар Лукашэнка. А калі гэта і ня так, дык кожны памятае выбух у Менску двухгадовай даўнасьці, так і не раскрыты беларускімі праваахоўнікамі. Ня надта карысная асацыяцыя таксама.
Загадкавая сьмерць Бябеніна аўтаматычна зьвязваецца зь нераскрытымі зьнікненьнямі Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага.
Ролік пра меркаванае забойства Лукашэнкі Пуціным асацыюецца і з эпізодам у Лёзне зь першай прэзыдэнцкай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі, ды таксама з ролікам пра тэрарыстаў з дохлымі пацукамі, падрыхтаваным беларускім КДБ пад выбары 2006 году.
Карацей, за мінулыя гады ў беларускім грамадзтве назьбіралася столькі недаверу да ўладаў, што нават калі сьледзтва калісьці дакажа, што ў нейкім з гэтых эпізодаў улады былі абсалютна ні пры чым, то ў грамадзтве і так застанецца асадак сумневу.
Ціхановіч: У мінулую нядзелю расейскія СМІ далі чарговы залп па афіцыйным Менску – НТВ, ОРТ, дзяржаўны тэлеканал “Расея”. Усе яны закранулі тэму сьмерці Алега Бябеніна і ўсе выказалі пэўныя сумневы ў афіцыйнай вэрсіі.
Як вы мяркуеце, ці будзе працягвацца расейскі інфармацыйны наступ і падчас выбарчай кампаніі? І калі так, то які ўплыў гэта зробіць на хаду кампаніі?
Цыганкоў: Будзе працягвацца. Я дарэчы, думаю, што большасьць расейскіх журналістаў і без усялякіх ўладаў ставіцца да Лукашэнкі іранічна нэгатыўна. Але калі раней улады іх стрымлівалі, то цяпер далі адмашку – маўляў, можна, пішыце, што хочаце. Мы ня толькі ня супраць, мы нават за. Так што інфармацыйная вайна будзе працягвацца. Больш скажу, я думаю, што нават пры пэўным палітычным паляпшэньні адносінаў паміж Менскам і Масквой уколы на адрас Лукашэнкі ня спыняцца.Чаму б не, чаму б лішні раз не патузаць палітыка, які сказаў столькі непрыемнага пра кіраўніцтва Расеі, калі для гэтага ёсьць магчымасьці Дарэчы, Крэмль заўсёды можа адказаць у такой езуіцкай манеры, маўляў, у нас свабода прэсы, мы ж ім загадаць ня можам.
Ціхановіч: Адна з самых модных тэмаў беларускай палітычнай публіцыстыкі і аналітыкі зараз – ці прызнае Масква прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. А як вы мяркуеце? Па–першае, што такое непрызнаньне, ці магчымае яно практычна, а калі так, то ці пойдзе на яго Расея?
Максімюк: У міжнароднай палітыцы няма такога юрыдычнага паняцьця, як “міжнароднае непрызнаньне выбараў”, якое аўтаматычна цягнула б за сабою нейкія юрыдычна-палітычныя наступствы на міжнароднай арэне. Да кожнага выпадку выбараў ці псэўдавыбараў сьвет падыходзіць па-рознаму. Хто абурыцца, хто ўвядзе санкцыі, хто махне рукою і прамаўчыць, а хто і заявіць, што ўсё о’кэй. Рэакцыя Масквы на гэтыя выбары, як здаецца, будзе ў нейкай ступені і ў нейкай форме ўлічваць думку апазыцыі пра выбары, ці не ўпершыню з 1994 году. Калі народ выразна пойдзе за апазыцыяй і скажа Аляксандру Рыгоравічу: “Хопіць, накіраваўся!” – дык я не выключаю, што ў гэтым выпадку і Масква скажа Лукашэнку тое ж самае. А ў іншым варыянце — чарговая “элегантная” перамога першага прэзыдэнты пры пасіўнасьці электарату — больш верагодная рэакцыя, што Масква ня будзе сьпяшацца зь віншаваньнямі Аляксандру Рыгоравічу, а проста прамаўчыць.
Дракахруст: Ну, поўнае непрызнаньне наўрад ці будзе: яго, дарэчы, і Захад не практыкаваў і на папярэдніх выбарах: нават калі не казаць пра пацяпленьне адносінаў з Эўропай, дыпляматычныя стасункі зь Беларусьсю ўвесь час падтрымлівалі, амбасадары даверчыя граматы ўручалі ўсё ж нібыта непрызнанаму Лукашэнкау. Але нейкая дэманстрацыя – скажам, маўчаньне Масквы пасьля выбараў ці гучныя заявы пра недэмакратычны характар прайшоўшых выбараў, у прынцыпе, магчымыя. Прычым, першае больш імавернае, чым другое, усё ж размовы пра недэмакратычнасьць выбараў рыкашэтам ударылі б і па самой Расеі, а там-та выбары надта дэмакратычныя.
Я б зьвярнуў увагу на яшчэ адзін момант: жарцік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, што прызначэньне даты выбараў на 19 сьнежня было падарункам Дзьмітрыю Мядзьведзеву на дзень нараджэньня. Выглядае, што калі б атрымалася дамовіцца з расейцамі пра спыненьне інфармацыйнай вайны, пра ўтульныя ўмовы паставак энэрганосьбітаў у наступным годзе, то выбары, магчыма, былі б прызначаныя і студзень-люты. А так прызначэньне выбараў на сьнежань выглядае як выклік, дакладней, як прыняцьцё выкліку.