Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: 50% назіральнікаў ад АБСЭ бачылі ўвесь працэс падліку галасоў


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
"Назіральнікі ні ў воднай краіне сьвету не надзеленыя правам падлічваць галасы", — заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына 21 верасьня, падчас онлайн-канфэрэнцыі ў інтэрнэт-газэце БелаПАН "Беларускія навіны" .

"Гэта робяць выбарчыя камісіі. Права назіральнікаў — толькі ажыцьцяўляць маніторынг за дадзенай працэдурай", — сказала яна.

Ярмошына не сумняваецца ў сумленнасьці назіральнікаў. Па яе словах, на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў 2008 годзе "50% назіральнікаў ад АБСЭ пацьвердзілі, што яны цалкам бачылі ўвесь працэс падліку галасоў".

На прэзыдэнцкіх выбарах гэтага году, адзначыла Ярмошына, Цэнтрвыбаркам мае намер арыентаваць выбарчыя камісіі на забесьпячэньне "максымальнага агляду працэдуры падліку бюлетэняў для ўсіх назіральнікаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG